Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
178
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

3.2. Мастацтва Месапатаміі

Культуру народаў Двурэчча немагчыма ўявіць без мастацтва. Перш за ўсё яно паклала пачатак будаўніцтву ўмацаваных гарадоў, шматпавярховых дамоў з водаправодам і каналізацыяй і зікуратаў-храмаў-алтароў.

Архітэктура. Асаблівасці архітэктуры Месапатаміі ў значнай ступені тлумачацца прыроднымі ўмовамі. Для пасяленняў стараліся выбіраць адносна ўзвышаныя месцы, часта для новых пабудоў выкарыстоўваліся разваліны старых будынкаў. Асноў­ным будаўнічым матэрыялам была цэгла, высушаная на сонцы. Спачатку цэгла ляпілася рукамі. Гэта былі невялікія, прадаў­гаватыя кавалкі гліны, у якія зрэдку замешвалася сечаная салома. У пачатку III тыс. да н.э. зробленая ўручную аднабакова выпуклая цэгла замянялася цэглай, якая выраблялася ў драўляных формах, спачатку прадаўгаватая, затым квадратамі.

Асноўная кладка сцен рабілася з цэглы-сырца. Абпаленая цэгла выкарыстоўвалася толькі для абліцоўкі і ў выключных выпадках. Вядучымі кампанентамі служыла гліна, зрэдку з прымессю попелу і бітуму. Праз кожныя 5–13 радоў сырцовай цэглы ва ўсю таўшчыню сцяны ўкладаліся трыснёг або трысняговая цыноўка, прамазаная бітумам, якая захоўвала сцены ад вільгаці і солей. Такі цяжкі і нетрывалы матэрыял, як цэгла, абмяжоўваў маг­чымасці будаўнікоў, і таму месапатамскія пабудовы вызначаліся цяжкавагавасцю, простымі прама­вугольнымі формамі, масіўнымі сценамі. Найважнейшымі элементамі архітэктуры былі тут купалы, аркі, скляпеністыя столі.

Дрэвы выкарыстоўваліся рэдка і шмат каштавалі. У дамах знаці для балак перакрыццяў прывозілі з гор сасну і кедр. У будаўніцтве палацаў і іх упрыгожванні прымалі ўдзел тысячы лепшых майстроў, пленных рамеснікаў з розных краін. Палацы ўяўлялі будынкі, з шэрагам унутраных дамоў, зрэдку з вонкавай, асобна стаячай крапасной сцяной. У адрозненне ад багатага дома палац меў парадную лесвіцу, якая выходзіла на двор, на версе яе цар выступаў перад народам. Двор афармляла палацавая тэраса, навес якой абапіраўся на сырцовыя стаўбцы. Новаўвядзеннем у палацы была вялікая прыёмная зала.

Да нас дайшло няшмат архітэктурных помнікаў Месапатаміі.

Прыкладам асобай катэгорыі пабудоў з’яўляецца грамадскі будынак, які дайшоў да нас. Гэта, відаць, было памяшканне для народных сходаў ва Уруку (канец IV тыс. да н.э.). У ім да сцен вялізнага палацавага двара прымыкалі калоны і паўкалоны. У ніжняй частцы іх захавалася трохколерная мазаіка з перавагай чырвонага, адсюль умоўная назва “Чырвоны будынак”. Мазаіка складалася з расфарбаваных шляпак абпаленых гліняных конусаў, забітых у сырцовыя сцены. На адным з бакоў двара знаходзілася невялікая эстрада – платформа, на якую вялі бакавыя сходкі.

Мазаікавае ўпрыгожванне мала характэрна для больш позняй архітэктуры. Магчыма, што некаторыя храмы былі знутры распісаны. Вядомым помнікам архітэктуры з’яўляецца і Белы храм. Названыя храмы былі ўзведзены ў гонар галоўных багоў горада Урука – Ану і Інаны. Гэтыя храмы мелі прамавугольны выгляд з выступамі і нішамі, былі ўпрыгожаны рэльефнымі выявамі.

Зікурат. Рэканструкцыя

Адзін з самых вядомых зікуратаў Вавілоніі – так званая Вавілонская вежа, вышыня якой каля 90 м. Яна складаецца з сямі ступеняў (ярусаў, платформаў), прычым на верхняй з іх знаходзіцца свяцілішча Мардука – вярхоўнага бога вавіланян. Узвядзенне гэтай вежы было закончана пры цары Навухада­носары II. Адным з сямі цудаў свету лічацца “вісячыя сады Семіраміды”, якія таксама былі ўзведзены ў перыяд праўлення цара Навухаданосара II (605–562 гг. да н.э.). Яны зроблены дзеля своеасаблівага падарунка вавілонскага цара сваёй жонцы Аміце, каб яна не так моцна сумавала па гарах і садах сваёй радзімы. Размяшчаліся гэтыя сады на тэрасах і даху царскага палаца. Шкада, але персы ў VI ст. да н.э. заваявалі краіну, разбурылі Ваві­лон і амаль усе найбольш значныя помнікі вавілонскай куль­туры.

Вавілон. Рэканструкцыя

Скульптура. Адначасова з архі­тэктурай у народаў Месапа­таміі развівалася і скульптура. Перша­пачаткова яна мела неідэалізаваны характар. Для скульп­туры былі характэрны надзвы­чай выцяг­нутыя або ўрэзаныя пра­порцыі, рэзкае падкрэсліванне частак твару, асаб­ліва носа, ва­чэй. У канцы II тыс. да н.э. скульптуры пачынаюць ідэалі­за­ваць цароў. Гэта добра бачна на прыкладзе Саргона Старажы­тнага – засна­вальніка дынастыі Акада. Ён паказаны ўладаром і перамож­цам, магутным героем.

Скульптурнае мастацтва Меса­па­таміі знайшло адлюстраванне і ў круглай пластыцы, у выклю­чных вобразах звяроў, а таксама чалаве­ка–бога, таму што рэлігіі былі пад­парадкаваны ўсе віды мастац­тваў. Вельмі рэалістычныя фігу­ры хат­ніх жывёл, якія былі знойдзены ва Уруку. Дакладная перадача ўсіх дэталяў знешняга выгляду дала магчымасць спецы­ялістам уявіць не толькі жы­вёльны свет, але і разнастай­насць парод жывёл шу­ме­раў. Вельмі дакладна шу­меры адлюстроўвалі жано­чы твар. Напрыклад, ураж­вае белая мар­муровая маска, зробленая невядомым мастаком з Уруку. На ёй па-майстэрску, з яскравымі дэталямі адноўлены малады жаночы пры­гожы твар. У ім адлюстроўваецца непадробны інтарэс да ўнутра­нага стану чалавека, яго эмоцый і перажыванняў.

Побач са скульптурай у Месапатаміі значных поспехаў дасягнула пластыка ў кераміцы і метале. Тут ствараліся гліняныя культавыя статуэткі ў выгля­дзе аголеных стройных жанчын і муж­чын, з’явіліся першыя пячаткі з вы­явамі жывёл і чалавека.

У Двурэччы немалое значэнне набы­ла разьба па камені. Захаваліся чорная базальтавая стэла з выявай палявання на львоў, скульптурная галава з каменя багіні Інаны, каменныя рэльефы і фрызы ў царскіх палацах і храмах багоў, мармуровыя статуэткі з мястэчка Тэль-Асмара, на якіх выяўлены муж­чынскія фігуры, тэракотавыя рэльефы Гільгамеш з выявамі кулачных байцоў, аголеных

з ільвянём на руках танцоўшчыц і інш.

Сярод скульптурных твораў вядомы таксама адносна невялікія фігуры, зробленыя з розных парод каменя.

Узор шумерскай

партрэтнай скульптуры

Майстры пластыкі ў метале ў яка­сці зыходнага матэрыялу шырока вы­ка­ры­стоўвалі золата ў камбінацыі з ляпіс-ла­зурам, серабро, бронзу. Аб гэ­тым свед­чаць знакамітая дыядэма ца­рыцы Шубад, залаты шлем і фігура казла з г.Ура.

Такім чынам, культура Месапата­міі, прайшоўшы ў сваім развіцці шэраг этапаў, набыла непаўторны характар, стала своеасаблівай калыс­кай культуры іншых народаў, асярод­кам старажытнай цывілізацыі. Многія яе элементы былі ўспрыняты стара­жытнымі яўрэямі, грэ­камі і іншымі народамі, а найбольш важныя дасяг­ненні ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай культуры.

Дыядэма царыцы Шубад

Залаты шлем

Заданні

1. Падбярыце выявы архітэктурных і скульптурных помнікаў Месапатаміі і прапануйце іх да ўключэння ў электронны дапаможнік.

2. Вывучыце эпічнае казанне аб Гільгамешы, параўнайце яго з казаннямі аб рускіх волатах, падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю.

3. Пазнаёмцеся з першымі протанавуковымі ведамі старажытнай месапатамскай цывілізацыі, аформіце іх у сціплы гіпертэкст, які б мог быць уведзены ў камп' ютэрны варыянт дапаможніка.

4. Дакажыце, што ў развіцці навуковых ведаў, рэгуляванні грамадскіх адносін у Вавілонскім царстве важная роля належала сусветна вядомаму зводу законаў Хамурапі.

5. Стварыце мультымедыйную прэзентацыю “Свет багоў Ваві­лона”.

Літаратура

1. Васильев, Л.С. История Востока: учебник для вузов: в 2 т. / Л.С.Васильев .–М.: Высш. шк., 2005. – 2 т.

2. Вассоевич, А.Л. Духовный мир народов классического Востока: ист.-психол. метод. в ист.-филос. исслед. / Православное палестинское о-во, Рос. фонд культуры, Рус.-герм.ассоц. по пропаганде классического культурного наследия. – СПб.: Алетейя: ППО, 1998.– 537 с.

3. Древний Восток: книга для чтения / под ред. В.В.Струве. – М.: Госучпедгиз, 1951. – 240 с.

4. Гнедич,П.П. Всемирная история искусств / П.П.Гнедич. – М.: Современник, 1996.– 494 с.

5. Гуревич, П.С. Культурология: учебник для студентов высш. учеб. заведений / П.С.Гуревич; ред. А.Г.Гридчина. – 3-е изд., перераб. и доп. – М.: Гардарики, 2003, –280 с.

6. Крамер, С. Шумеры: первая цивилизация на Земле / Самюэль Крамер; пер. с англ. – М.: Центрполиграф, 2002. – 381 с.

7. Культурология: учеб. пособие для вузов / С.В.Лапина [и др.]; под общ. ред. С.В.Лапиной. – 2-е изд. – Мн.: ТетраСистемс, 2004. – 495 с.

8. Мифы народов мира: энциклопедия: в 2 т. / гл. ред. С.А.То­карев. – 2-е изд. – М.: Рос. энцикл.: Олимп, 1997. – 2 т. (Т.1: А–К. – 671 с; Т.2: К–Я. – 719 с.).

9. Мировая художественная культура: учеб. пособие для вузов / Б.А.Эренгросс [и др.]; под ред. Б.А.Эренгросс. – М.: Высш. шк., 2001. – 766 с.

10. Немировский, А.И. Мифы и легенды Древнего Востока / А.И.Немировский. – М.: Просвещение, 1994. – 368 с.

11. Поликарпов, В.С. Лекции по культурологии / В.С.Поли­карпов. – М.: Гардарики: Эксперт-бюро, 1997. – 343 с.

12. Редегер, Д.Г. Мифы и легенды древнего Двуречья / Д.Г.Редегер. – М.: Наука, 1965. – 120 с.

13. Rizza, А. Тhе Assyrians аnd Тhе Ваbylonians: History аnd Тreasures оf аn Аncient Civilization / Alfredo Rizza. – White Star, 2007. – 208 р.

14. Schomp, V. Аncient Меsороtamia: Тhе Sumerians, Ваbуlonians, аnd Аssуriаns (Реор1е оf thе Аnciеnt Wоrld) / Virginia Schomp. – Franklin Watts, 2005. – 112 р.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]