Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

2. Непакой Рыбака

Праз гадзіну яны ўжо добра адышліся ад таго балота і брылі па па­хілым доўгім касагоры. Ішлі надта марудна. Рыбак адчуваў, што неўзабаве пачнецца світанак, што мінаюць апошнія гадзіны ночы і што вельмі проста цяпер не паспець. Калі ранак застане іх сярод поля, тады ўжо, відаць, не выкруціцца. Яму ўвесь час карцела ісці шпарчэй, але Сотнікаў усё маруд­ней перастаўляў ногі, часта спыняўся і зноў кашляў.

Увогуле, іх ратавала, мусіць, тая акалічнасць, што снег тут быў не­глыбокі, ногі правальваліся, але не дужа, не тое што на балоце. Скрозь у доле шарэў быльнёг, і Рыбак стараўся ісці па ім, там было найменш снегу. Ён не хацеў спускацца ў лог: баяўся засесці ў гурбах, на пагорках неяк бы­ло надзейней. Але іх след ззаду надта выразна азначаўся на касагорыне. Убачыўшы яго, Рыбак ажно жахнуўся: так проста было дагнаць іх цяпер, нават уночы. Азіраючыся назад, ён падумаў: «Якая б небяспечная ні была дарога, што ўжо ледзь не загубіла нас сёння, зноў трэба выбівацца на яе, бо толькі на дарозе можна схаваць сярод іншых свой след».

І ён з надзеяй пачаў азірацца па баках: недзе ж павінна быць хоць якая-небудзь дарожка. Між тым наўкола ляжала чыстая снегавая разлога, сям-там цьмяна стракацела кустоўе, адзінокія палявыя дрэўцы; у адным месцы здалёку невыразна зачарнелася штось паўзамеценае ў снезе. Пады­шоўшы бліжэй, Рыбак згледзеў, што гэта валун. Дарогі ж нідзе не было. Тады ён крута павярнуў угору – так было цяжэй, але падумалася, што можа наверсе, за пагоркам, яны ўбачаць лес. Можа б тады ўдалося зашыц­ца ў яго, а паліцаі невядома яшчэ ці адважацца адразу сунуцца следам…

(Паводле В. Быкава).

  1. Палескія дарогі

Ад усіх трох галоўных дарог раёна збочвала мноства меншых дарог, дарожак, сцежак. У кожнай дарогі і дарожкі былі свой характар, свой но­раў. Толькі нямногія з іх і нядоўга ціха ішлі полем ці лесам; большасць, ледзь Апейка з’язджаў са шляху ці байчэйшай дарогі, адразу ўлазіла ці ў мокрыя зараснікі, ці ў балотнае куп’ё.

За балотамі, за зялёнай тванню ды зараснікам абапал грэблі тара­тайка Апейкава праз нейкі час выбіралася на меншую ці большую выспу, і колы ў летнія сонечныя дні мякка сеялі пясок або дробны, як мука, пыл. Выпаўзала, круцілася поле, млелі на сонцы палоскі звычайна беднай зба­жыны. Ішлі палоскі зацярушанай пылам бульбы, вецер прыносіў салодкі пах грэчкі. За вытаптаным выганам, амаль заўсёды пры балоце, Апейку аб­ступалі хаты – новыя, пасівелыя ўжо ад дажджу ды ветру, скрыўленыя, абымшэлыя ад даўнасці. За шыбамі, за платамі сустракаліся цікаўныя во­чы: чым далей ад вялікай дарогі, тым радзей бачылі тут чужога чалавека…

У кожным сяле былі ў Апейкі цяпер знаёмыя, прыяцелі; калі не спя­шаўся вельмі, нават кіруючыся далей, ён спыняў каня, завітваў у хату. Лю­дзі ведалі, што любіў юравіцкі госць, як пачастунак, цікавую гаворку… Га­воркі цікавыя і карысныя былі і самому Апейку: тут, у гэтых людзей, было мора навін, такіх патрэбных яго душы, якая хацела быць заўсёды з народам…

Калі ён ехаў далей, побач часцяком ішло некалькі дзядзькоў, цётак, чародка цікаўных малых – праводзілі. За крайнімі хатамі таратайка зноў кацілася пясчанымі каляінамі, разам з якімі і ўбягала ў яшчэ адно балота. Абапал зноў мяняліся зараснікі шызаватых лазнякоў ды бліскучага алешні­ку, зноў ядавіта зелянела раска, цёпла пахла тванню. Трашчала галлё пад коламі, што добра дрыжалі, курыўся пыл, руды, тарфяны.

(Паводле І. Мележа).