Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

15. Супастаўце прыназоўнікава-склонавыя формы фразеалагіз­маў у беларускай і рускай мовах, растлумачце іх значэнні. З выдзеле­нымі фразеалагізмамі складзіце сказы.

1. Як баран на новыя вароты – как баран на новые ворота. 2. Хай мой язык адсохне – отсохни язык. 3. Як з гусі вада – как с гуся вода. 4. На скрут галавы – сломя голову. 5. Браць быка за рогі – брать быка за рога. 6. Ні бэ ні мя – ни аза, ни бельмеса. 7. Узяць у абарот – взять в оборот. 8. Не тое тут было – не тут-то было. 9. Выбіваць клін клінам – вышибать клин клином. 10. Вярэдзіць душу – бередить душу. 11. Ні пуху ні пер’я – ни пуха ни пера. 12. Даваць галаву на адрэз – давать голову на отсечение. 13. Забіваць бакі – втирать очки. 14. Ні свярбіць ні баліць – ни холодно ни жарко. 15. Звязаць па руках и нагах – связать по рукам и ногам. 16. Зжы­ваць са свету – сживать со света. 17. Што б там ні было – во что бы то ни стало. 18. Пайсці з торбай па свеце – идти по миру (с сумой). 19. Ісці ў за­клад – биться об заклад. 20. Кідаць словы на вецер – бросать на ветер слова. 21. З адкрытай душой – по душам. 22. Круціцца як вавёрка ў коле – вертеться как белка в колесе. 23. Мая хата з краю – дело сторона.

16. Выпішыце са сказа словазлучэнні і зрабіце іх разбор.

Сівыя хмары звісаюць нізка, сеючы дробны дождж (К-с).

17. Размяжуйце: а) словазлучэнні; б) фразеалагізмы. Сярод пры­ведзеных спалучэнняў слоў выберыце тыя, якія могуць выступаць і ў ролі словазлучэнняў, і ў ролі фразеалагізмаў, прыдумайце з імі сказы.

Нанесці ўдар, віляць хвастом, родныя палеткі, аднаго поля ягады, даць слова, вады не замуціць, белая варона, заечая душа, бронзавы век, каша заварваецца, біць ва ўсе званы, насіць камень за пазухай, на сёмым паверсе, розумам раскінуць, кідаць цень, свінцовыя хмары, жалезная дыс­цыпліна, зрываць кветкі, на сёмым небе, жывыя кветкі, мяккі знак, есці просяць, закручваць гайкі, залаты фонд, майская ноч, ураджайны год, ко­рань зла, вісець на павуцінцы, весці рэй, дзесятковы дроб, музейная рэд­касць, маўклівы курган, светлая перспектыва, станавіцца на хвасце, брацца ў рожкі, чарнільная душа.

18. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце тыпы сказаў па мэце выказвання. Якую ролю ў арганізацыі тэксту адыгры­ваюць пабочныя словы?

Самое трудное для меня – работа над словом. Чем руковожусь я, предпочитая одно слово другому? Во-первых, слово должно с наибольшей чёткостью определять мысль. Во-вторых, оно должно быть музыкально-выразительно. В-третьих, должно иметь размер, требуемый ритмической конструкцией фразы.

Трудность работы состоит в одновременном учёте этих трёх основ­ных требований. К ним надо прибавить два других, не менее сложных. На­до избегать частых повторений одного и того же слова и нельзя употреб­лять изношенных, вульгарных, мнимо красивых слов (К.Федин).

19. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Назавіце простыя і складаныя сказы, выдзеліўшы граматычныя асновы.

Амурская дорога построена сравнительно недавно. Раньше, когда до­роги не было, от Читы до Хабаровска зимой ездили на лошадях, летом по Амуру ходили старые, с высокой трубой и кормовым колесом пароходы, вспугивая в прибрежных камышах бесчисленные стаи уток. В тайге бурно цвёл терпкий лесной виноград, дикие пчёлы гудели над дуплистыми де­ревьями, и по прелой хвое мягко ходили громадные седые лоси. Осенью по Амуру густой стеной шла кета метать икру, и река кишела громадными рыбами. По берегу старатели воровски промывали золото, в реках ловили жемчуг. Здесь были свободные, немеряные места, и земля лежала нетро­нутой на тысячи верст (В. Кин).

МОДУЛЬ IV. СТЫЛІСТЫКА І КУЛЬТУРА МОВЫ

Асаблівасцю дадзенай тэмы з’яўляецца яе практычная скіраванасць: павышэнне моўнай культуры, якая ўключае засваенне стылістычных норм, набыццё ведаў пра жанравую разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ і інш.) і агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення, пра віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даве­ранасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.) і правілы іх напісання і афармлення, пра кампазі­цыю пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, афіцыйна-спра­вавых тэкстаў, атрыманне практыка-арыентаваных уменняў афармляць службовую дакументацыю і афіцыйныя паперы.

Прапанаваны практычны матэрыял (пераклад на беларускую мову навуковых і афіцыйна-справавых тэкстаў, напісанне і абмеркаванне дакла­даў, рэфератаў, анатацый, рэзюмэ і інш.) дасць магчымасць развіваць моў­нае чуццё, што выявіцца ў напісанні навуковых прац, курсавых і ды­пломных работ.

Схема блок-сістэмы модуля

Тэма заняткаў

Тыпы заняткаў

Форма

заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Функцыянальныя стылі маўлення

Камбінаваны з

папярэднім кантролем

Стылістычны

практыкум

2

2. Навуковы стыль

Камбінаваны

Практыкум

(пераклад навуковых тэкстаў)

2

3. Сістэма жанраў навуковай літаратуры

Камбінаваны

Практыкум

(напісанне анатацыі, рэцэнзіі, рэзюмэ)

2

4. Афіцыйна-справавы стыль

Камбінаваны

Практыкум

(пераклад аф.-спр. тэкстаў)

2

5. Афіцыйна-справавыя дакументы

Камбінаваны

Практыкум

(тэсціраванне)

2