Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Практыкаванні для замацавання

1. Падбярыце ва ўсіх магчымых выпадках да назоўнікаў мужчын­скага роду адпаведныя назоўнікі жаночага роду і запішыце іх парамі. Дайце іх функцыянальна-стылістычную характарыстыку. Да якіх слоў вы не падабралі назоўнікаў жаночага роду? Чым гэта тлумачыцца?

Аграном, арандатар, геолаг, герой, Герой Савецкага Саюза, дацэнт, дырэктар, журналіст, інжынер, кандуктар, капітан, лабарант, майстар, машыніст, міністр, настаўнік, педагог, слесар, суддзя, шафёр.

2. Прачытайце тэкст і растлумачце мэтазгоднасць выкарыстан­ня выдзеленых слоў у мове калгасніцы і аўтара.

 Прафесар Яраш, што за прыватная кансультацыя? У маёй клініцы?

Калгасніца спалохалася белай доктаркі.

 Сынок мой, доктарка. Ножкі ў яго... А тут сястра з нашай вёскі... Прыязджай, кажа, мы папросім доктара...

Гаецкая пры хворых заўсёды казала яму «прафесар» і рабіла гэта без іроніі. Для простых людзей доктар любы ўрач, а Яраш  кандыдат навук, славуты хірург, трэба ж неяк адрозніць яго ад звычайных урачоў (I. Шамякін).

3. Спішыце, устаўце словы старшыня ці старшыніха. Растлумач­це свой выбар. У якіх выпадках можна выкарыстаць гэтыя словы?

З усіх сіл стараюцца жанкі. Кожнай хочацца не паддацца, выжаць як мага больш.

У поўдзень на палетак прыходзіць Люба  ... калгаса. Яе з’яўленне жанкі сустрэлі градам заўваг.

 Вось бачыце, казалі, … толькі паабяцае, а не прыйдзе (А. Васілевіч).

4. Спішыце, выкарыстайце форму назоўніка мужчынскага ці жа­ночага роду. Растлумачце свой выбар.

1) За сталом прэзідыума падняўся Шаройка... Маша пастукала алоў­кам аб графін  яна вяла сход...

Шаройка павярнуўся да Машы.

 Таварыш (старшыня, старшыніха), навядзіце, калі ласка, парадак (I. Шамякін).

2) «Люба, зайдзі да нас!» крычала з другога канца палетка Маня, (брыгадзір, брыгадзірка, брыгадзірша) другой брыгады (А. Васілевіч).

5. Прааналізуйце ўжыванне выдзеленых назоўнікаў у форме адзі­ночнага ліку. Назавіце выпадкі ўжывання назоўнікаў адзіночнага ліку ў значэнні множнага і дайце ім функцыянальна-стылістычную харак­тарыстыку.

1. Перад самым світанкам аціхла, супакоілася старая елка (X. Ляль­ко). 2. Елка вечназялёнае холадаўстойлівае дрэва (БелСЭ). 3. Елка  каштоўная парода для ахоўных жывых агароджаў уздоўж чыгунак і ша­шэйных дарог (БелСЭ). 4. Піхта вельмі падобная да елкі, але страйнейшая (Батаніка). 5. Драбналістыя лясы складаюцца з бярозы і асіны (Батаніка). 6. Сілачом стаіць дуб разложысты, і здалёк відаць пышны верх яго (Я. Ко­лас). 7. Ці можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі? (З. Бядуля).

6. Прачытайце сказы і вызначце, да тэкстаў якога стылю яны належаць. Ахарактарызуйце функцыянальна-стылістычную ролю вы­дзеленых назоўнікаў.

1. У нашых прэсных водах жыве многа карпавых рыб: плотка, лешч, карась, чахонь, верхаводка і многія іншыя. 2. Асноўныя дрэўныя пароды тайгі  елка і сасна, піхта і лістоўніца. Драбналістыя пароды  бяроза і асіна  толькі сям-там прымешваюцца да хваёвых парод тайгі. 3. Адказ­чык мае права да прыняцця рашэння па спрэчцы прад’явіць да істца су­стрэчны іск для вырашэння яго сумесна з першапачатковым іскам. 4. «Ну, Мікола, ты цягаеш ды цягаеш аднаго шчупака за другім. Не паспееш закі­нуць, як зноў клюе. А ў мяне хоць бы плотка якая кранула».  «Сёння мне сапраўды шанцуе, Міхась. Шчупак добра бярэцца на жыўца».