Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Запішыце сказы, у якіх слова зямля мела б наступныя значэнні: 1) суша; 2) мацярык; 3) планета; 4) краіна; 5) радзіма; 6) грунт; 7) глеба; 8) поле (ніва); 9) месца жыцця і дзейнасці.

2. Выпішыце словазлучэнні, у якіх прыметнікі ўжыты ў перанос­ным значэнні. Да прыметнікаў падбярыце сінонімы.

Мяккі хлеб, мяккі голас, мяккі знак, мяккі характар; чыстая падлога, чыстае сэрца, чыстае сумленне, чыстая выпадковасць; яркае святло, яркія фарбы, яркі талент; цвёрдая воля, цвёрдыя веды, цвёрды позірк, цвёрдая глеба, цвёрды зычны, цвёрдае дрэва; белы пух, белая армія, белы свет; вос­тры нож, востры зрок, востры пах, востры аловак, вострае слова, востры боль, востры смак; глыбокія канавы, глыбокія веды; воўчы след, воўчы апетыт; ружовыя кветкі, ружовыя мары; светлыя фарбы, светлыя надзеі, светлая будучыня; жалезны станок, жалезны характар, жалезныя нервы.

3. Спішыце сказы і вызначце тыпы амонімаў.

1) Ой, вы дзеці, мае дзеці, дзе ж мне шчасце сваё дзеці (Куп.). 2) Якія ў вас на тварах міны, які агонь душы пячэ, калі здымаеце вы міны, што ўчо­ра ставілі яшчэ? (П. М.). 3) Кавалі зброю кавалі, каб іх каралі каралі (В). 4) І гэты край, дзе нарадзіўся, рос, дзе днее, вечарэе і світае, усё ад зор далёкіх і да рос – твая Радзіма, родная, святая (Р. Б.). 5) Стары казак ведаў многа казак. 6) Такая варта пахвалы не варта. 7) Белае пакрывала снегу пакрывала і палі, і лясы, і лугі. 8) Як брыльянты, гінуць росы на зялёнай сенажаці: сонца косы, нашы косы не даюць паўдня ім знаці (Куп.).

4. Запішыце сказы, дзе наступныя словы з’яўляліся б мнага­значнымі і амонімамі.

Справа, лячу, бор, пропуск, гардэроб.

5. Запішыце ў адпаведным парадку сінонімы, якія выражаюць: а) высокія маральныя якасці чалавека; б)  працавітасць; в) разумовыя здоль­насці; г) фізічныя якасці; д) знешнасць; е) адмоўныя рысы характару.

Абыякавы, адароны, адважны, адчайны, актыўны, акуратны, асця­рожны, бескарыслівы, бесклапотны, безразважны, бессардэчны, бесталковы, бестурботны, бесчалавечны, бяздарны, бяздумны, бяздзейны, бязлітасны, бясстрашны, валявы, ветлівы, выдатны, высокі, высакародны, ганарысты, геніяльны, гнеўны, горды, грубы, гультаяваты, далікатны, дапытлівы, да­сціпны, дзелавы, дзівосны, добры, дрэнны, дурны, дысцыплінаваны, жор­сткі, жудасны, запальчывы, звар’яцелы, здольны, злапамятны, злосны, ілжывы, каварны, кемлівы, клапатлівы, ласкавы, легкадумны, лянівы, ма­рудны, моцны, мудры, мужны, мэтанакіраваны, надзвычайны, напорысты, разумны, несправядлівы, нястомны, павольны, пасіўны, помслівы, працаві­ты, працалюбівы, праўдзівы, прадпрымальны, прывабны, прыгожы, прын­цыповы, прыстойны, разважлівы, разумны, растаропны, рашучы, рослы.

6. Прачытайце прыказкі. Назавіце антонімы і вызначце іх сінтак­січную ролю ў сказе.

1) Чорнае белым не стане. 2) Дрэнны пачатак не к добраму канцу. 3) Конны пешаму не таварыш. 4) Лёгка раскідаць, ды цяжка збіраць. 5) Радзіма – матка, чужына – мачаха. 6) Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю – гатовае разбурыш. 7) Работы многа, а толку мала. 8) Хто чужога не шануе, той свайго не мае. 9) Лёгка пасварыцца – цяжка памірыцца. 10) Добрае чуваць далёка, а дрэннае яшчэ далей. 11) Блізка відаць, ды далёка дыбаць. 12) Плётку ў вуха ўпусці, а ў другое выпусці. 13) Любіш узяць – любі і аддаць. 14) «Учора» не дагоніш, ад «заўтра» не ўцячэш.