Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

22. Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх напісанне.

Б…фак, г…рань, з…леніва, ад…сіт, характ…рыстыка, Ры…-дэ-Ж…нейра, інж…нер, П…труся, г…н…рал, канц…лярыя, бран…нос…ц, ал…н…ня, с…рвіс, І…русалім, І…рдан, контр…гра, за…кацца, ад…сці, і…нізацыя, за …льнозаводам, за…мгліць, а…кцыён, тры…мвірат, перпету…м-мобіле, пя…чаны, с…б…люб, дзя…ка, аб’е…чык, ман…ёр, м…лод…я, паўго…е, ра…чыніць (цеста), ненавіс…ны, кантрас…ны, ра…ада, ра…саднік (хваробы), чалавеканенавіс…нік, на…удзіць, на…огул, Радзі…он, …окаць, …урна, дз…веры, снежан…скі, хатын…скі, цян…-шан…скі, ін…екцыя, аб…інець, між…ярусны, Чэрвен…скі ра…н, (В, в)ыканаўчы (К, к)амітэт (В, в)іцебскага (А, а)бласнога (С, с)авета (Н, н)ародных (Д, д)эпутатаў.

Заданні да тэмы «Лексікалогія» Пытанні для вуснага кантролю

1. Чаму адно і тое ж слова можа мець розныя значэнні?

2. Як у лексічнай семантыцы можа праяўляцца нацыянальная спецы­фіка мовы?

3. У якіх выпадках ужыванне амонімаў прыводзіць да двухсэнсоўнасці?

4. Ці могуць узаемазамяняцца паронімы ў межах аднаго кантэксту без змянення сэнсу выказвання? Дакажыце на прыкладах сваю думку.

5. Ці могуць уступаць у сінанімічныя адносіны службовыя словы? Прывядзіце прыклады.

6. Чым растлумачыць наяўнасць некалькіх антонімаў да аднаго слова?

7. Чым адрозніваюцца паняцці «спрадвечна беларуская» і «ўласна­беларуская лексіка» ?

8. Ці з’яўляюцца ўласнабеларускія словы ў цяперашні час?

9. Чым тлумачыцца няўхільны рост запазычанага лексікону беларус­кай мовы?

10. Чаму найбольш часта пры запазычанні назіраюцца фанетычныя змены слова?

11. Чым адрозніваюцца тэрміны і прафесіяналізмы?

12. Чаму немагчыма дакладна вызначыць колькасць слоў у асобнай мове?

13. Чаму нацыянальная спецыфіка мовы ў большай ступені выяў­ляецца ў лексіцы, чым у марфалогіі і сінтаксісе?

14. З чым звязана існаванне ў беларускай мове пласта экзатычных слоў?

15. Чым растлумачыць, што рэестр беларуска-рускага слоўніка ў якасных адносінах не паўтарае рэестра руска-беларускага слоўніка?

16. Як уплывае развіццё навукі і тэхнікі на папаўненне лексічнай базы?

17. Пры вывучэнні якіх пытанняў, акрамя чыста лінгвістычных, вам спатрэбяцца слоўнікі? Якія?

Заданні для пісьмовага кантролю

1. Дайце азначэнне паняцця «паронімы».

2. Назавіце тыпы амонімаў. Прывядзіце прыклады.

3. Запішыце сказы па варыянтах, дзе прапанаваныя словы з’яў­ляліся б мнагазначнымі і амонімамі.

Забег. Дысцыпліна. Справа. Бор. Праспект. Запусціць.

4. Запішыце прыметнікі-сінонімы (па варыянтах), якія абазнача­юць: а) высокія маральныя якасці чалавека; б) адмоўныя рысы характару.

5. Складзіце словазлучэнні з прапанаванымі словамі, якія высту­палі б то ў прамым, то ў пераносным значэнні.

Абцерціся, абчысціць, адгрымець, выкапаць, выкачацца, вылецець, лакіраваць, лопацца, мянціць, няньчыцца, памякчэць, прыціснуць, распі­саць, сцэментаваць, трубіць, усплысці, хіліцца, чысціць, штампаваць.

6. Замяніце словазлучэнні сінанімічнымі словамі.

Узор: Апытальны ліст – анкета.

Штучнае абвадненне, крывяносны сасуд, стваральнік літаратурнага твора, аб’ява аб спектаклі, штучны вадаём для плавання, апісанне жыцця.

7. Закончыце прыказкі.

1. Поле бачыць… 2. Кінь за сабою… 3. Узяўся за гуж… 4. Рыхтуй ле­там сані… 5. Пагонішся за двума зайцамі… 6. Слова – срэбра… 7. Хто па­расё ўкраў… 8. … у лес глядзіць. 9. … чым журавель у небе. 10. Адна га­лава добра… 11. Воўк сабакі не баіцца… 12. Лепш з разумным згубіць… 13. Не май сто рублёў… 14. Чалавек страляе… 15. Не рабі ліхога… 16. Чулі звон… 17. За што купіў… 18. Не наеўся…

Для даведак: маўчанне – золата; то і не наліжашся; а лес чуе; за тое і прадаю; таму ўвушшу пішчыць; знойдзеш перад сабою; ды не веда­юць, дзе ён; колькі ваўка ні кармі; і не бойся нікога; лепш сініца ў руках; а зімой калёсы; а май сто сяброў; а дзве – лепш; ніводнага не зловіш; але звягі не любіць; чым з дурнем знайсці; не кажы, што не дуж; ды далёка дыбаць; а чорт кулю носіць.