Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

5.2. Некаторыя выпадкі дапасавання выказніка да дзейніка

Пры дзейніку выказнік можа ўжывацца як у адзіночным, так і ў множным ліку.

У множным ліку выказнік ужываецца:

1) калі адносіцца да дзейніка, выражанага спалучэннем назоўніка на­зоўнага склону з назоўнікам творнага склону: Дзед з Сымонам пад вярбою селі буру пераждаць (К-с); Сярожа са сваёй мамай стаяць на трамвай­ным прыпынку (Б.). Калі пры такім спалучэнні выказнік стаіць у адзіноч­ным ліку, то дзейнікам з’яўляецца толькі назоўнік у назоўным склоне: Вясны чакаў Міхал з сям’ёю (К-с.); Сядзіць на сонцы каля хаты Марына з сынам на руках (К-с);

2) калі выказнік стаіць пасля аднародных дзейнікаў: Таполі, і ліпы, і клёны ў парку шумяць маладым (Я. П.); Ні снег, ні мароз, ні буры-віхуры не спыняць гвардзейскіх палкоў (Бр.); Я і Сцёпка ідзём па лясной дарозе (В. Х.);

3) калі выказнік стаіць перад аднароднымі дзейнікамі, то ён ставіцца або ў множным, або ў адзіночным ліку: І па хаце пабеглі гаворка і смех (Бр.); На гонях красуе пшаніца і жыта (Куп.). Выказнік у форме множнага ліку найчасцей бывае пры дзейніках са значэннем асобы: Даўно не бачылі­ся Ніна і Аляксей (І. М.). Выказнік абавязкова ставіцца ў форме множнага ліку, калі першы або апошні з аднародных дзейнікаў ужыты ў форме множнага ліку: Шумяць высокая атава і Буга жоўтыя віры (Вял.); Многа ранаў глыбокіх пакінулі нам навальнічныя дні, ліхалецце, вайна (М. Т.); І сэрцы, і воля, і думы народа злучыліся ў плыні адной... (К-с), але: Стаяў шум, крыкі, лаянка (Лыньк.);

4) калі дзейнік, выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка з на­зоўнікам, падкрэслівае, што асоба ці прадмет дзейнічаюць актыўна: У хаце сядзелі тры дарослыя дачкі лесніка (Шам.); Тры вучні і чацвёрты настаў­нік узышлі на ганак школы і спыніліся (К-с); Дзве машыны стаяць крыху наперадзе іншых (Сам.); Дзве бярозы шумяць пад акном (Астр.). Калі ак­цэнт робіцца на колькасць прадметаў, якія дзейнічаюць пасіўна, выказнік ужываецца ў адзіночным ліку: У маёй торбе ляжала толькі два рабчыкі (Чарн.); З Васілінай працавала восем яе сябровак (Хадк.);

5) калі дзейнік выражаны спалучэннем зборнага лічэбніка з назоўні­кам (хаця найчасцей ужываецца выказнік пры такіх словазлучэннях у фор­ме адзіночнага ліку): Праз хвіліну яму ўжо добра было відаць, што ідуць двое людзей (К. Ч.); Двое рабочых разбівалі на кавалкі даўжэзны прэнт (К. Ч.), але: Двое чалавек сядзела на возе (К. Ч.); Трое коней пасвілася на поплаве (К. Ч.); Нарэшце з’явілася чацвёра салдат з вінтоўкамі і загадалі Ігнату ісці за імі (Лыньк.)

У адзіночным ліку выказнік звычайна ўжываецца:

1) калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўніка са словамі многа, мала, колькі, некалькі, шмат, няшмат, багата (інакш кажучы, калі ўвага акцэнтуецца на агульнай, прыблізнай колькасці, сукупнасці як адушаўлё­ных, так і неадушаўлёных прадметаў): У атрадзе багата было партызан з гэтай вёскі (Лыньк.); За ім [Сёмкам] ехала некалькі хлопцаў, узброеных шаб­лямі, карабінамі і гранатамі (Лыньк.); Мала людзей засталося на полі (Гал.);

2) калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўніка няпэўна-колькасна­га значэння (большасць, палова, меншасць, рад, шэраг, грамада, чарада, дзясятак, сотня, пара, двойка, пяцёрка і г.д.): Палова людзей засталася ў гэтым канцы вёскі... (Дам.); Частка людзей адразу ж вярнулася ў пакой (К. Ч.); Большасць паўстанцаў рассеялася, разышлася па хатах (В. Х.).

3) калі колькасна-іменнае спалучэнне дзейніка абазначае адрэзак ча­су або спалучэнне лічэбніка з назоўнікам абазначае прыблізную колькасць: Мінула некалькі гадоў пасля нашай апошняй сустрэчы. Чалавек з дзесяць прыехала музыкаў (М. Н.); Вярталася іх чалавек сто пяцьдзясят, маладыя заставаліся ў восьмай дывізіі (Грах.); І сышлося на нараду чалавек з трыц­цаць (Крап.);

4) калі дзейнік выражаны спалучэннем адмоўных і няпэўных займенні­каў з назоўнікамі ўскосных склонаў: Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэч­ка Костуся займае (К-с); Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад... (Я. М.).