Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Аўтабіяграфія

У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэ­тая папера пішацца ад першай асобы. Зразумела, змест аўтабіяграфій розны, але ёсць агульныя патрабаванні, прытрымлівацца якіх неабходна кожнаму.

У пачатку тэксту трэба назваць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, час і месца нараджэння, сказаць пра заняткі бацькоў. Пасля гэтага коратка гавораць пра гады вучобы, называюць асноўныя факты працоўнай і гра­мадскай дзейнасці.

У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.

Вось прыкладны тэкст.

Аўтабіяграфія

Я, Засімовіч Тамара Пятроўна, нарадзілася 15 сакавіка 1980 года ў вёсцы Харава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька мой, Пётр Міхайлавіч, працуе брыгадзірам у калгасе, маці, Ганна Антонаўна, на­стаўніца беларускай мовы і літаратуры.

У 1986 годзе я паступіла ў Хараўскую сярэднюю школу, якую закон­чыла ў 1997 годзе. Два гады працавала ў калгасе. У 1999 годзе паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Цяпер займа­юся на другім курсе.

Дата Подпіс

У некаторых аўтабіяграфіях (асабліва творчых людзей) могуць быць падрабязныя апісанні асобных этапаў жыцця і разгорнутыя разважанні. А. Асіпенка, напрыклад, аўтабіяграфію, надрукаваную ў кнізе «Пра час і пра сябе», пачынае так: «Жыццё бясконцая казка, якую да канца не рас­кажаш. Казка ўжо таму, што з вышыні пражытых гадоў былое здаецца залатой парой, хоць тады хапала і слёз, і горычы, і трывог, і пакут.

Я не адношуся да тых людзей, што задаволены сваім жыццём і га­товы другі раз ісці той дарогай, якой ішлі спярша. Мне здаецца заўсёды, што я нешта недарабіў, недзе не пабываў, штосьці згубіў, кагосьці дарэм­на пакрыўдзіў і ўжо ніколі не выпраўлю памылак маладосці, бо на гэта не хопіць жыцця. Зрэшты, думаю я, ніводнаму чалавеку не хапае часу, каб здзейсніць усё тое, што ім задумана».

Толькі пасля гэтых радкоў пісьменнік гаворыць пра час і месца нараджэння, пра жыццёвы і творчы шлях.

У творчых аўтабіяграфіях толькі прыблізна захоўваецца агульная схе­ма гэтай паперы, і праз выклад жыццёвых фактаў выразна выяўляецца асоба чалавека, у аўтабіяграфіях-дакументах паказваюцца галоўныя этапы жыцця.

Прааналізуем аўтабіяграфію К. Чорнага (1926), звяртаючы ўвагу на асаблівасці яе формы і зместу.

Радзіўся я ў сялянскай сям’і, на Случчыне. Дзяцінства правёў у адзі­ноце панскага фальварку, дзе бацька служыў. Пасля бацькі пераехалі на ра­дзіму у м. Цімкавічы, дзе пачалі заводзіць гаспадарку. Вялікі ўплыў на раз­віццё адчуванняў і дум мела маці, жанчына простая, што навучылася чы­таць сама праз сябе, але развітая і многа чытаўшая, пачынаючы бібліяй і канчаючы Львом Талстым і палітычнымі ўсякімі брашурамі, – што мож­на было ў нязначным ліку і з вялікімі труднасцямі дастаць у глушы. Па­мерла маці ад сухот, здабытых ад жыцця (страшэнная беднасць).

Скончыў я настаўніцкую семінарыю, адбыў вайсковую службу, а па­сля пунктам імкненняў стаў універсітэт. Тады ў канцы лета 1923 г. прый­шоў я першы раз у Мінск. Ва ўніверсітэт прынялі. Тады пачаў дабівацца стыпендыі. Студэнцкая арганізацыя, пасля допытаў і запаўнення анкет, прызнала, што ў стыпендыі не маю патрэбы. Пачаў грузіць на станцыях дровы, наймаўся калоць іх. Не еўшы два дні і пакалоўшы цераз сілу дроў, захварэў кішэчнай хваробай. У клініцы зрабілі аперацыю. Тады ўжо меў тры надрукаваныя апавяданні ў «Савецкай Беларусі». Пасля аперацыі па­чаў шукаць лягчэйшае працы. Знайшоў я яе ў рэдакцыі «Беларускай вёскі». Працы там аказалася столькі, што не было калі ні вучыцца, ні займацца літаратурай. А тут зусім пачало псавацца здароўе, і прыйшлося кінуць універсітэт. У 1924 г. стаў «маладнякоўцам».

Як пачынаў я пісаць, шчыра мяне спаткаў у рэдакцыі з нейкай радас­най прыхільнасцю Змітрок Бядуля. Усё, што напісаў дагэтуль, не тое, што б мяне задаволіла. Усё напісана прыхваткамі, пасля рэдакцыйнай працы.

Цяпер жадаю аднаго: каб такія рэчы, як літаратура, не тварыліся прыхваткамі і саматужна...