Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

5. Сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

Спецыфіка навуковай мовы выяўляецца і праз ужыванне розных сін­таксічных канструкцый. Менавіта апавядальныя сказы характарызуюць на­вуковыя тэксты, асноўная задача якіх – паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме.

Пытальныя сказы ў навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца абмежава­на і маюць сваю спецыфіку: часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу, якім карыстаюцца выкладчыкі ці лектары ў вусным ці пісьмовым маўленні: Як жа гэта здарылася, што за фразеалагізмам за­мацавалася значэнне, сэнсава не звязанае з састаўнымі часткамі гэтага выразу? Адказ на пытанне даюць экскурсы ў гісторыю фразеалогіі, эты­малагічны аналіз фразеалагізмаў (І. Лепешаў).

У навуковых тэкстах пераважна ўжываюцца двухсастаўныя, развітыя сказы, паколькі аднасастаўныя сказы маюць экспрэсіўную афарбоўку і найбольш часта выкарыстоўваюцца ў мастацкіх тэкстах.

Звычайна ва ўсіх функцыянальных стылях дзейнік у сказах выра­жаны назоўнікам або займеннікам, а выказнік – дзеясловам. Аднак у наву­ковым тэксце можа быць выкарыстаны просты дзеяслоўны выказнік, вы­ражаны дзеясловам у форме цяперашняга часу, або састаўны іменны з ас­ноўным кампанентам назоўнікам, асабліва ў азначэннях, напрыклад:

1. Мадальныя дзеясловыдзеясловы, што надаюць выказванню ма­дальнае значэнне: хацець, пачаць, жадаць, магчы (А. Юрэвіч);

2. Чысты корань – корань без словаўтваральных і словазменных эле­ментаў (А. Юрэвіч)

Для беларускай мовы характэрны сказы, ускладненыя аднароднымі членамі, якія, як правіла, ужываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі прадметаў, з’яў, прыкмет: Выкарыстаны разнастайныя метады даследа­вання: геадэзічныя, тапаграфічныя, тапанімічныя, батанічныя, гісторы­ка-этнаграфічныя.

Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне злучніка але для выра­жэння супраціўных сэнсавых адносін паміж аднароднымі членамі, а для выражэння супрацьпастаўлення – парны злучнік не толькі, але і: У канцы XVI – на працягу XVII стст. лацінская мова заняла моцныя пазіцыі ў спра­ваводстве юрыдычных і дзяржаўна-адміністрацыйных органаў Вялікага Княства Літоўскага, выступаючы пры афармленні многіх дакументаў по­бач з беларускай і польскай мовамі. Але асноўнай сферай прымянення гэ­тай мовы стала навуковая літаратура, якую выпускалі многія польскія друкарні, заснаваныя ў Ашмянах, Брэсце, Бялынічах, Гродна, Заслаўі, Клец­ку, Любчы, Мінску, Пінску, Полацку, Слоніме, Слуцку і іншых гарадах і мястэчках Беларусі (А. Булыка).

Калі пры аднародных членах ёсць абагульняльнае слова, то сказ афармляецца ў адпаведнасці з правіламі: На Беларусі пралеска высакарод­ная ў дзікім выглядзе расце па ўсёй тэрыторыі: у лясах, каля ручаёў, на палях, на ўзлессі; Паласатая цыкада, цыкадка, тля, азімая соўка, шведская муха, сеткавы слізняк – усіх гэтых шкоднікаў раслін неабходна ведаць, каб не несці страты ўраджаю.

Пры пабудове сказаў з аднароднымі членамі неабходна памятаць: 1) члены пералічэння падзелу павінны ўзаемна выключацца, напрыклад: дзеці і дарослыя, старыя і малыя, але нельга маладыя і юныя, дарослыя і старыя і інш.; 2) калі абагульняльнае слова абазначае родавае паняцце, то аднародныя члены павінны выступаць у якасці відавых, напрыклад: Дамы, палацы, цэрквы, касцёлы – усе будынкі ўлічаны на тэрыторыі горада.

Для навуковых тэкстаў не ўласцівы сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання ці яго экспрэсіўны характар.

Выбар тыпу складанага сказа ў навуковых тэкстах характарызуецца логікай, зместам выкладу. Найбольш ужывальнымі з’яўляюцца складаназа­лежныя, у якіх падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы да­зваляюць больш дакладна выразіць змест выкладу. У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі тыпу: у сувязі з тым што, па меры таго як, у той час калі, нягледзячы на тое што, разам з тым, між тым, тым не менш і інш.