Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

13. Спішыце, раскрыйце дужкі і выберыце адпаведны варыянт склонавай формы назоўніка. Абгрунтуйце свой выбар.

1. Юрка так хваляваўся, што слёзы выступілі на вачах. Адвярнуўся, каб не заўважыла мама, змахнуў іх (далоняй, далонню) (I. Новікаў). 2. Пры­ходзілася насіць (бярвенні, бярвёны) па вадзе, бо растаў снег і тайга была ўся ў лужынах (В. Хомчанка). 3. I (дачцы, дачцэ) не спіцца летняй ночкаю, у дачкі на сэрцы неспакой (П. Панчанка). 4. Журавінныя плантацыі займа­юць у нашай гаспадарцы амаль трыццаць (гектар, гектараў).

14. Спішыце і падкрэсліце назоўнікі ў форме клічнага склону. У якіх стылях і з якой мэтай такія формы звычайна выкарыстоўваюцца?

1. Ты ляці, ляці, саколе, здабываць радзіме волю, у бой ляці, казача (К. Буйло). 2.  Ну, а што ж ты мне, старому, думаў, хлопчыку, сказаць?  Тое, дзедку, што нікому  табе толькі можна знаць.  Дзякуй, хлопча, за ўвагу, надта рады, мой каток! (Я. Колас). 3. Ад усяго сэрца і душы гавару табе шчырае слова, вялікі мой, гераічны і слаўны беларускі народзе (Я. Ку­пала). 4. «Ясю! Іван Іванавіч!  пачуўся лагодны і крыху гуллівы голас Аляк­сандры. – Дзе ты там схаваўся, дзе?» (П. Місько).

3.2. Прыметнік

Стылістычныя ўласцівасці прыметнікаў выяўляюцца найперш у вы­карыстанні асобных семантыка-граматычных разрадаў, поўнай і кароткай форм якасных прыметнікаў, варыянтных форм ступеняў параўнання, форм суб’ектыўнай ацэнкі ступені якасці.

Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета, таму выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы, але іх асобныя семантыка-граматычныя разрады ад­розніваюцца паміж сабой частатой выкарыстання. Так, у навуковым і афі­цыйна-дзелавым стылях, што вызначаюцца дакладнасцю і строгай лагічна­сцю выкладу думак, выразна пераважаюць адносныя прыметнікі, якія вы­конваюць найперш інфармацыйную, класіфікацыйную функцыю. Напры­клад: Крытэрыямі сацыяльнай вартасці твораў мастацтва і культуры з’яўляюцца сцвярджэнне нацыянальных і агульначалавечых каштоўна­сцей, фарміраванне высокіх грамадзянскіх і маральных якасцей, арыгіналь­насць, высокі мастацкі і эстэтычны ўзровень гэтых твораў (Закон «Аб культуры ў Беларускай ССР»). У мастацкім і гутарковым стылях, дзе пры­метнікі выкарыстоўваюцца перш за ўсё як сродкі вобразнасці і эмацыяналь­на-экспрэсіўна-ацэначнай характарыстыкі, пераважаюць якасныя прыметнікі:

1. Часам пры гэтых гаворках асабліва жанкі успаміналі Ганніну маці-нябожчыцу, казалі, што дачка ва ўсім выйшла ў матку. З аблічча дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія. І косы чорныя, густыя, аж блі­шчаць... Але пры ўсім тым нават прыдзіры і зайздросніцы не пярэчылі Ганну ніяк нельга было палічыць за кволую: збоку, з аднаго позірку відаць было крамяная ў Цімоха дзяўчына, дужая, сілаю ўся налілася! Вунь якая пругкая ў хадзе, спрытная якая ў рухах, так і відаць маладосць, сіла ў кожнай жылачцы! (I. Мележ). 2. Мой першы сноп вясёлы быў, хоць тонкі. Яго трымала радасна ў руках: у перавясле белыя рамонкі, блакітныя ва­лошкі па баках (С. Басуматрава).

I. Мележ з дапамогай якасных прыметнікаў – невялікая, (не) гладкая, худая, вузкія, тонкія, чорныя, густыя, (нельга палічыць за) кволую, крамяная, дужая, пругкая, спрытная – намаляваў яскравы партрэт Ганны. Гэтыя прыметнікі даюць магчымасць чытачу не толькі зрокава ўявіць во­браз дзяўчыны, але і адчуць аўтарскую замілаванасць. А прыметнікі вясё­лы, тонкі, белыя, блакітныя ў вершы С. Басуматравай перадаюць радасць і захапленне, што адчуў лірычны герой у час жніва.

Стылістычнае адрозненне паміж поўнай і кароткай формамі прымет­нікаў заключаецца ў кніжным характары першай і нейтральным другой. Але паколькі прыкметнай сэнсавай розніцы паміж названымі формамі не існуе, то няма і строгага функцыянальна-стылістычнага размежавання. Поўная форма прыметнікаў уласціва ўсім стылям, а кароткая, як правіла, выкарыстоўваецца ў мастацкім і публіцыстычным, каб асабліва вылучыць і падкрэсліць тую ці іншую якасць: Нямала сцежак і дарог схадзіў я і ўсю­ды славен дружбай чалавек (У. Карызна); Мне ўсё дорага тут, люба, родна, прыгожа (П. Броўка). Неабходна адзначыць, што і ў гэтых стылях беларускай мовы кароткія формы ўжываюцца не вельмі шырока.

Іншы раз кароткая форма прыметнікаў выкарыстоўваецца ў паэтыч- ных творах з мэтай стылізацыі пад народныя песні:

Уцякала Бандароўна Расплятаў ёй косы буйны,

Ў поле з цёплай хаты, Песціў белы грудзі;

Абдымала яе ночка, Болей жалю меў над ёю,

А вецер крылаты Як якія людзі.

Я. Купала.

Прымета якасці, уласцівая таму ці іншаму прадмету або розным прадметам, можа праяўляцца ў большай ці меншай ступені, што выражана ў вышэйшай і найвышэйшай ступенях параўнання якасных прыметнікаў.

Простыя формы вышэйшай ступені параўнання тыпу мацнейшы, прыгажэйшы, цвярдзейшы ўжываюцца ў розных стылях мовы і з’яўляюц­ца стылістычна нейтральнымі, а складаныя формы тыпу больш моцны, больш прыгожы, больш цвёрды часцей выкарыстоўваюцца ў навуковым стылі. Напрыклад: Вада больш шчыльная за паветра і таму аказвае пры­кметнае супраціўленне целам, якія рухаюцца ў ёй.

Паралельнае выкарыстанне простых і складаных форм вышэйшай ступені параўнання сустракаецца ў розных стылях мовы, аднак у гутарко­вай усё ж кольнасна пераважае першая з іх, а ў навуковай  другая. У мас­тацкіх творах часам ужываюцца формы вышэйшай ступені параўнання з суфіксам -ей (-эй), якія надаюць мове адценне гутарковасці: Быў ён высо­кага росту, але ніжэй за Чубара (I. Чыгрынаў).

Стылістычнае адрозненне простай і складанай форм найвышэйшай ступені параўнання іншае: простая форма тыпу найсвятлейшы, найкара­цейшы часцей сустракаецца ў мастацкім і публіцыстычным стылях, а скла­даная форма тыпу самы светлы, самы кароткі ўжываецца ва ўсіх стылях. Што да складанай формы са словам найбольш, то яна мае кніжны характар і звычайна выкарыстоўваецца ў навуковым, публіцыстычным і афіцыйна-дзелавым стылях: Сярод сучасных паўзуноў кракадзілы маюць найбольш складаную будову; Найбольш важныя пытанні былі абмеркаваны на агульным сходзе працоўнага калектыву.

Простыя і складаныя формы ступеняў параўнання не маюць выраз­ных сэнсавых адрозненняў, што дае магчымасць карыстацца імі як грама­тычнымі сінонімамі, параўн.:

Вы думаеце, што гэтае пытанне самае важнае на сесіі?

Так, сёння гэта найважнейшае пытанне.

Усё ж простыя формы ступеняў параўнання больш выразна выказва­юць інтэнсіўнасць прыметы і яе эмацыянальна-экспрэсіўную ацэнку: веся­лейшы больш вясёлы, найпрыгажэйшы самы прыгожы. Менавіта гэтым абумоўлена шырокае выкарыстанне простых форм ступеняў параўнання прыметнікаў у творах паэзіі: На свеце няма даражэйшых дарог, як гэта дарога да роднага дома (С. Басуматрава); А найлепшая тая дарога, што вядзе на бацькоўскі парог (А. Бялевіч). Асаблівай мастацкай выразнасцю валодаюць індывідуальна-аўтарскія формы найвышэйшай ступені параў­нання без суфіксаў -ейш-, -эйш-: Ні зямным праклёнам, ні карай найвыш­няй ніхто не запляміць святое імя (П. Глебка).

Стылістычныя ўласцівасці прыметніка праяўляюцца ў выкарыстанні форм суб’ектыўнай ацэнкі, сярод якіх найперш вылучаюцца:

а) формы з суфіксамі -еньк-, -эньк-, -аньк-, -енечк-, -утк-, -ютк-, -усеньк-, -юсеньк-, -юпасеньк-, -аваценьк- (з памяншальна-ласкальным ад­ценнем значэння): зялёненькі, даражэнькі, малюпасенькі, ціхуткі і г.д.;

б) формы з суфіксамі -ізн-, -ізарн-, -эзн-, -енн-, -энн-, -озн- (з павелі­чальна-ўзмацняльным адценнем значэння): вялізны, велізарны, высачэнны, высозны і да т.п.

Такія формы вызначаюцца яркай эмацыянальна-экспрэсіўнай афар­боўкай, таму выкарыстоўваюцца перш за ўсё ў мастацкім, гутарковым і пу­бліцыстычным стылях. У навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях, пазбаў­леных эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці, ужываюцца стылістычна ней­тральныя словы і формы: вялікі (а не вялізны), вельмі вялікі (а не велізар­ны). Але ў тых выпадках, калі неабходна назваць прыметы, якія лагічна ад­павядаюць сэнсу слоў з суфіксамі -еньк-, -эньк-, -аньк- і інш., такія пры­метнікі выкарыстоўваюцца і ў навуковым стылі. Толькі тут яны выступа­юць у функцыі лагічных азначэнняў, не маюць экспрэсіўна-эмацыянальна-ацэначнага адцення значэння і з’яўляюцца стылістычна нейтральнымі: Во­жык вядзе начны спосаб жыцця, яго маленькія вочкі адыгрываюць друга­радную ролю ў пошуках ежы.