Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

13. Дакажыце, што прыведзеныя фразеалагізмы адлюстроўва­юць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы. Пакажыце іх стыліс­тычную прыналежнасць.

Араць дарогі, голаму за пазуху, з ветру вяроўкі віць, гады ў рады, з жабіны прыгаршчы, на ваду брахаць, мазоліць вочы, вярзці грушы на вяр­бе, гулу паднесці, гула абсмаленая, давацца ў знакі, убіць у галаву, блёкату аб’есціся, абое рабое, малоць лухту, ад кожнай бочкі шпунт, мяшаць боб з гарохам, дабіць да абуха, даць лазню, цешыць вочкі, макавай расінкі ў роце не было, як калун, як кашаль хваробе, на сем сукоў садзіцца, на сябе вяроў­кі сукаць, на тым жа суку сесці, ветрам падшыты, па сабаку з рота скача, ушыцца ў сабачую скуру, чуць свет, куды там, чортам падшыты, студэнт смаргонскай акадэміі, прычапіць дзяркач.

14. Выпішыце з тэксту тэрміны і вызначце асаблівасці іх будовы.

Паны-рада – гэта найвышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вяліка­га Княства Літоўскага, які вырашаў галоўныя пытанні ўнутранай і замеж­най палітыкі гаспадарства, адыгрываў значную ролю ў абранні вялікага князя, абароне дзяржавы, падрыхтоўцы законапраектаў.

У склад Рады ўваходзілі: ваяводы (кіраўнікі адміністрацыі тэрытары­яльных адзінак – ваяводстваў), кашталяны (каменданты замкаў і адначасо­ва адміністратары зямельных уладанняў вялікага князя), маршалак земскі (старшыня на паседжаннях Рады і Сойму), маршалак дворны (начальнік шляхты, што служыла пры двары вялікага князя), найвышэйшы гетман (га­лоўны начальнік узброеных сіл), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцыля­рыі), земскі падскарбі (міністр фінансаў).

З канца XV стагоддзя роля Рады ў агульнадзяржаўным жыцці ўсё больш узрастала – з дарадчага органа пры гаспадары яна паступова пера­тваралася ў самастойны орган улады. Аб’яднаўшы свае намаганні, паны-рада з часам дамагліся абмежавання ўлады вялікага князя…

На працягу ўсяго часу свайго існавання Рада мела выключна важнае значэнне ў палітычным, эканамічным і духоўным жыцці Вялікага княства.

Я. Юхо.

4.2. Матэрыялы да стылістычнага практыкума па тэме «Дакладнасць выказвання і моўныя нормы» Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

    1. Дайце азначэнне паняцця «культура маўлення».

    2. Чаму правільнасць маўлення з’яўляецца асноўнай якасцю маўлення?

    3. Ці аднолькавыя паняцці абазначаюць тэрміны «правільнае маўлен­не» і «прыгожае маўленне»?

    4. Як дасягаецца правільнасць маўлення?

    5. Якія якасці маўлення, акрамя правільнасці, вызначаюцца і чаму?

    6. Выкажыце ваша меркаванне наконт ужывання іншамоўных слоў у вашай галіне навукі.

    7. У чым выражаецца і як дасягаецца багацце маўлення?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Прачытайце ўрывак з артыкула р. Шкрабы. Да якога стылю належыць тэкст? Аргументуйце адказ.

Можна беспамылкова меркаваць пра самабытнасць шмат якіх бела­рускіх прыказак па названых у іх бытавых рэаліях, уласных імёнах, па ад­люстраваных у іх народных звычаях. Вось колькі прыкладаў: «Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку», «Грэх у мех, грашаняты ў торбу», «Лапаць з па­сталом спрачаліся за лычка пад сталом», «Ніхто не бача, як сірата плача, а кожны бача, як сірата скача», «Хіцер Зміцер, але й Саўка не дурань», «Што каму рупіць, той тое жупіць», «Як вучоны, то й налаўчоны», «Калі шанцуе, тады і Халімон танцуе».