Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Агульныя правілы напісання слоў разам, праз злучок (дэфіс) і асобна

Напісанне слоў разам, праз злучок (дэфіс) і асобна як самастойны раздзел арфаграфіі грунтуецца на лексіка-сінтаксічным прынцыпе, паводле якога часткі слова пішуцца разам, словы ў словазлучэннях – асобна, а тыя словы, якія не канчаткова страцілі сваю самастойнасць і з гэтай прычыны не сталі адным словам, пішуцца праз злучок (дэфіс).

Кожная часціна мовы мае свае правілы напісання, але існуюць і агульныя, якія адносяцца да ўсіх часцін мовы.

Разам пішуцца:

1) каранёвыя марфемы, якія выступаюць у ролі прыстаўкі (прэфіксоі­да): інфраструктура, антыгуманны, псеўданавуковы, постпазіцыя, паў­дарогі і інш.;

2) словы, першымі часткамі якіх з’яўляюцца радыё-, свое-, мота-, фота-, мікра-, макра- і інш.: радыёстанцыя, своеасаблівы, мотакрос, фо­тахроніка, мікраэлементы, макрамалекула;

3) складаныя назоўнікі і прыметнікі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік, напісаны літарамі: пяціпавярховы, сямігодка, стогадовы, двацца­ціпяцітонны, шасцідзесяцігоддзе, пяцідзёнка;

4) складанаскарочаныя словы: ПДУ, педсавет, прафсаюз, ЛіМ, СМІ.

Праз злучок (дэфіс) пішуцца:

1) часткі анты-, пан-, паў-, калі далучаюцца да ўласных назоўнікаў: анты-Дзюрынг, пан-Еўропа, паў-Наваполацка;

2) аднолькавыя словы, якія паўтараюцца і ўтвараюць сэнсавае адзін­ства: бела-бела, ледзь-ледзь, ішлі-ішлі, беглі-беглі;

3) спалучэнні слоў з аднолькавай асновай, але рознымі афіксамі: сам-насам, крук-крукам, дзе-нідзе, век-вяком, калі-нікалі;

4) спалучэнні з двух семантычна блізкіх слоў: хлеб-соль, трын-трава, жылі-былі, шыварат-навыварат, сёе-тое, сяк-так;

5) складаныя словы, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік, напі-саны лічбамі: 50-кіламетровы, 5-працэнтны, 25-тонны, 30-градусны.

Асобна пішуцца:

1) свабодныя словазлучэнні, у склад якіх уваходзяць прыслоўе і пры­метнік ці дзеепрыметнік: добра напісаны твор, аб’ектыўна ацэненая рабо­та, жыццёва важнае пытанне, добра дагледжаны статак;

2) колькасныя складаныя лічэбнікі: пяцьсот сямнаццаць, дзвесце трыц­цаць сем, восемдзесят восем;

3) два аднолькавыя назоўнікі, адзін з якіх мае форму назоўнага, а другі – творнага склону: дуб дубам, работа работай, абед абедам;

4) устойлівыя словазлучэнні (звычайна тэрміналагічнага характару), якія абазначаюць адно паняцце і з’яўляюцца адным членам сказа: абса­лютны нуль, блукаючая зорка, састаўны іменны выказнік, устойлівае сло­вазлучэнне, трацейскі суд;

5) фразеалагізмы, утвораныя шляхам паўтарэння той самай асновы з прыназоўнікамі або злучнікамі: адзін на адзін, крок за крокам, час ад часу, з мінуты на мінуту.

6) спалучэнні тыпу ўсё роўна, як след, на жаль, без разбору, на ляту, не ў меру, не пад сілу, без дай рады, усё адно і інш.

Ужыванне вялікай літары

1. Вялікая (прапісная) літара ўжываецца:

а) для вылучэння пэўных частак тэксту – сказаў, вершаваных радкоў:

Ноч. Халодная зямлянка.

Перастрэлка. Цішыня.

Неба чыстае, як шклянка.

Тупат быстрага каня (Гл.).;

б) для размежавання ўласных і агульных назоўнікаў: Танк (Максім Танк) і танк, Лось (Еўдакія Лось) і лось;

в) як стылістычны сродак вылучэння слоў з пэўнай сімволікай ці як знак ветлівасці: Радзіма, Мір, Свабода, Чалавек, Вы.

2. З вялікай літары пішацца першае слова пасля выклічніка або зва­ротка, якім пачынаецца сказ і пасля якога стаіць клічнік: Го! Я сеў бы на каня і паказаў бы яшчэ, чаго варты стары Талаш! (К-с); Родная мова, цу­доўная мова! Ты нашых думак уток і аснова! (У. Д.).

3. З вялікай літары пішацца першае слова простай мовы або цытаты, якія размешчаны пасля слоў аўтара і аддзелены ад іх пры дапамозе дву­кроп’я: Як мастак слова, Багушэвіч адчуў самы балючы нерв народнай тра­гедыі: «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, а по­тым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»

4. З вялікай літары пішуцца:

а) імёны, прозвішчы, псеўданімы людзей: Мікалай, Вера Караткевіч, Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч); б) клічкі жывёл і назвы дзеючых асоб у байках і казках: Граф, Мурка, Жучка, Баран, Сава, Асёл; в) поўныя і скарочаныя геаграфічныя назвы: Рэспубліка Беларусь, Кара­леўства Швецыя, Полаччына, Нарач, Бярэзіна, Наваполацк; г) простыя і складаныя астранамічныя назвы: Венера, Млечны Шлях, Вялікая Мядзве­дзіца, сузор’е Вялікага Пса; д) назвы кніг, газет, часопісаў, прадпремстваў, аўтамабіляў (яны бяруцца ў двукоссе): раман «Родныя дзеці», газета «Хі­мік», часопіс «Полымя», калгас «Радзіма», аўтамабіль «Ніва» і інш. Інды­відуальныя назвы людзей, якія страцілі значэнне ўласных імён і набылі значэнне агульнай назвы (калі яны ўжываюцца ў пагардлівым сэнсе), пі­шуцца з малой літары: донжуан, лавелас, мецэнат, гарлахвацкія, зёлкіны, каліберавы, плюшкіны. Калі ж такія ўласныя імёны яшчэ не ператварыліся ў агульныя, то пішуцца з вялікай літары: Гастэлы, Гагарыны. Назвы марак аўтамабіляў пішуцца з вялікай літары («Волга», «Масквіч», «Запарожац», а назвы саміх вырабаў (акрамя назваў, што супадаюць з асабовымі і геагра­фічнымі назвамі) пішуцца ў двукоссі з малой літары: «масквіч», «рэно», «опель», «форд», «мерседэс», «гарызонт» (тэлевізар); але «Мінск» (хала­дзільнік), «Волга» (аўтамабіль).

5. Міфалагічныя і рэлігійныя індывідуальныя назвы пішуцца з вялі­кай літары: Ісус Хрыстос, Буда, Зеўс, Пярун, Геркулес, Бог, Божая Маці. Ро­давыя назвы міфалагічных істот пішуцца з малой літары: дамавік, лясун, муза.

6. З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя ад уласных назоўнікаў: а) пры дапамозе суфіксаў -оў- (-ов-), -аў- (-ав-), -ёў- (-ёв-), -еў- (-ев-); -ін- (-ын-): Брылёў зборнік, Караткевічаў раман, Міхасёва кніга, Верын канспект; б) пры дапамозе суфіксаў -ск-, -аўск-, -еўск-, калі пры­метнікі ўваходзяць у склад сінанімічных назваў са словамі «імя», «памяці»: Купалаўская прэмія (прэмія імя Купалы), Караткевічаўскія чытанні (чы­танні памяці Караткевіча), Маркаўскія рады (тэрмін у матэматыцы), Вар­фаламееўская ноч (гістарычная падзея). У астатніх выпадках падобныя прыметнікі пішуцца з малой літары: мележаўскі стыль, купалаўская мова.

7. Пішуцца з вялікай літары лічэбнікі пры ўласных імёнах, калі яны абазначаюцца словамі: Аляксандр Першы, Мікалай Другі, Пётр Першы, Генрых Чацвёрты.

8. Вялікая літара ўжываецца ў назвах частак свету, якія ўваходзяць у склад тэрытарыяльных назваў або ўжываюцца замест іх (Крайняя Поўнач, Далёкі Усход, весткі з Усходу, хмары з Захаду), а таксама ў назвах дзяр­жаў, частак дзяржаў тэрміналагічнага характару (Злучаныя Штаты Аме­рыкі, Заходняя Беларусь, Каралеўства Нарвегія, Кіеўская Русь, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае); у назвах груп (аб’яднанняў, са­юзаў) дзяржаў, апрача родавых назваў (Садружнасць Незалежных Дзяр­жаў, краіны Балтыі, Закаўказскія рэспублікі).

9. З вялікай літары пішуцца назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, вуліц, плошчаў, станцый, вакзалаў, аэрапортаў: Віцебская во­бласць, станцыя Паставы, плошча Незалежнасці, праспект імя Францы­ска Скарыны, аэрапорт Мінск-2.

10. Вялікая літара ўжываецца: а) пры напісанні назваў гістарычных эпох і падзей, апрача агульных назоўнікаў: Парыжская камуна, Рэнесанс, Рэфармацыя, Ленскі расстрэл; б) пры напісанні назваў найвышэйшых устаноў і арганізацый, апрача агульных назоўнікаў і службовых слоў: Па­лата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Узброеныя Сілы РБ, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца; в) пры напісанні найвышэйшых пасад і ганаровых званняў: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор РБ, Герой Працы.

Назвы пасад, тытулаў пішуцца з малой літары: міністр, народны па­эт Беларусі, заслужаны артыст.

11. З вялікай літары пішуцца ўсе словы ў поўных назвах ордэнаў, ап­рача слоў ордэн і ступень: ордэн Баявога Чырвонага Сцяга, ордэн Сувора­ва І ступені, ордэн Айчыннай Вайны І ступені, ордэн Залатога Льва, ордэн Ганаровага Легіёна, ордэн Славы ІІ ступені, але ордэн Дружбы народаў. У назвах ордэнаў, медалёў, знакаў адрознення і прызоў, якія бяруцца ў дву­коссе, з вялікай літары пішацца першае слова: ордэн «Мацярынская слава», медаль «За адвагу», медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.», нагрудны знак «Выдатнік народнай адукацыі» і інш., але: ордэн «Знак Пашаны», медаль «Маршальская Зорка», медаль «Залатая Зорка», медаль «Серп і Молат».

12. З вялікай літары пішуцца два першыя словы ў назве вялікай гіста­рычнай падзеі (Вялікая Айчыная вайна) і ў назве вялікага нацыянальнага свята (Дзень Перамогі), у састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэ­лігійных святаў: Дзень Канстытуцыі, Дзень Рэспублікі, Дзень Кастрычніц­кай рэвалюцыі, Уваскрасенне Хрыстова.

13. З вялікай літары пішуцца першае слова і ўсе ўласныя імёны:

1) у назвах кангрэсаў, з’ездаў, канферэнцый і інш.: Міжнародны з’езд славістаў, Рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове;

2) у назвах святаў, палітычных рухаў, ушанаванняў: Новы год, Між­народны жаночы дзень, Сусветны дзень моладзі, Міжнародны дзень кнігі;

3) у назвах дзяржаўных цэнтральных устаноў, розных аб’яднанняў, арганізацый, таварыстваў: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзіцячы фонд, Вярхоўны суд РБ, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь;

4) у складаных назвах найважнейшых дакументаў, дзяржаўных за­конаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон аб мовах, Усеагульная дэ­кларацыя правоў чалавека;

5) у назвах помнікаў старажытнасці, прадметаў і твораў мастацтва: Сафійскі сабор, Венера Мілоская, Шостая сімфонія Чайкоўскага;

6) у назвах традыцыйных святаў, пастоў: Вялікдзень, Каляды, Мас­леніца, Купалле, Дзяды, Пятроў пост;

7) у назвах культавых кніг: Біблія, Евангелле, Каран, Стары Запа­вет, Талмуд;

8) у назвах спартыўных мерапрыемстваў: Кубак свету па біятлоне, Чэмпіянат свету па фігурным катанні, зімняя Алімпіяда ў Ванкуверы;

9) у назвах навуковых, навучальных і культурных устаноў, а таксама ўстаноў мясцовага значэння: Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, выба­ры ў Полацкі гарадскі Савет народных дэпутатаў, Акадэмія навук РБ, Тэатр юнага гледача, Дом літаратараў, Палац культуры нафтавікоў;

10) у назвах прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў: Цэнтральны ўніверсальны магазін (ЦУМ), Полацкая цэц, фабрыка «Камунарка», французскі аўтамабільны канцэрн «Рэно»;

11) у назвах прэмій: Нобелеўская прэмія міру, Дзяржаўная прэмія РБ, Мележаўская прэмія;

12) у назвах кандытарскіх і парфумерных вырабаў: цукеркі «Алёнка», духі «Чырвоны мак»;

13) умоўныя ўласныя імёны ў дагаворах, кантрактах і іншых афі­цыйных дакументах: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол, дамова Заказчы­ка і Выканаўцы;

14) у складанаскарочаных назвах, калі першае слова ў гэтым слова­злучэнні пішацца з вялікай літары: Дзяржплан, Нацбанк РБ, Белдзярж­філармонія;

15) у абрэвіятурах, якія чытаюцца па назвах літар (незалежна ад таго, утвораны яны ад уласнага ці агульнага імя), а таксама ў абрэвіятурах, якія чытаюцца па гуках і ўтвораны ад уласнага імя: ПДУ (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт), МАЗ (Мінскі аўтамабільны завод). Абрэвіятуры, якія ўтвараюць склады і абазначаюць агульныя назвы, пішуцца з малой літары: нэп, цэц, дот.

14. Калі назва літаратурнага твора складаецца з дзвюх назваў, звяза­ных злучнікам або, то з вялікай літары пішацца таксама першае слова дру­гой назвы: аповесць «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна».

15. З малой літары пішуцца:

1) артыклі, прыназоўнікі, часціцы ў заходнееўрапейскіх уласных імё­нах і прозвішчах (дэ, ла, ван, фон і інш.): Барклай дэ Толі, Гі дэ Мапасан, Леанарда да Вінчы, Людвіг ван Бетховен, Васка да Гама;

2) назвы прадметаў, адзінак фізічнай велічыні, відаў раслін, утво­раных ад уласных імёнаў людзей: вольт, ампер, ом, джоўль, макінтош, маргарытка;

3) назвы народаў, плямён, а таксама назвы, якія ўказваюць на на­цыянальную прыналежнасць: беларусы, літоўцы, радзімічы, палякі;

4) складаныя навуковыя тэрміны: вольтавая дуга, піфагорава тэарэ­ма, берталетава соль;

5) назвы, якія маюць прыстаўку: дапятроўская эпоха, дапушкінская літаратура;

6) назвы гістарычных эпох і падзей, якія не з’яўляюцца ўласнымі назвамі, а таксама геалагічных перыядаў: грамадзянская вайна, крыжовыя паходы, сярэднявечча, ледніковы перыяд, мезазойская эра;

7) назвы найвышэйшых выбарных устаноў, якія не маюць значэння ўласнага імя: сейм, парламент, кангрэс, верхняя палата, сенат;

8) геаграфічныя азначэнні пры назвах заводоў, фабрык, калгасаў і інш.: мінскае абутковае аб’яднанне «Усход», лунінецкі калгас-камбінат «Крыніца»;

9) назвы парод жывёл, у тым ліку ўтвораныя ад геаграфічных назваў: сабакі лайка, балонка, сібірскі кот, курыца галашыйка;

10) агульнапрынятыя назвы кветак, пладоў: ружа, васількі, цюльпан, антонаўка, белы наліў.