Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

13. Растлумачце сэнс прыведзеных ніжэй фразеалагізмаў-харак­тарыстык чалавека. Выкарыстоўваючы некаторыя з іх, напішыце мініяцюру-разважанне «Шануй свой гонар».

Ні два ні паўтара; вярзе грушы на вярбе; прыходзіць у свіныя галасы; кроў з малаком; мерае на свой капыл; дае волю рукам; з мухамі ў носе; іграе першую скрыпку; у яго сем пятніц на тыдні; ведае як пяць пальцаў; гаворыць пятае праз дзясятае; адчувае сябе на сёмым небе; нос павесіў; лынды б’е; лясы точыць; зорка першай велічыні; пуп зямлі; ні рыба ні мяса; пыльным мяшком стукнуты; з’еў сабаку; майстар на ўсе рукі; ходзіць кругам ды навокала; ведае ўсе хады і выхады; ходзіць на галаве; ходзіць на задніх лапах; не дае ходу; багаты душою; прэ на ражон; лістам сцелецца; ловіць варон; кату па пяту; сем пядзяў лоб; касы сажань плечы; хварэе на панскую хваробу; за розум узяўся; ні богу свечка ні чорту качарга; не лыкам шыты; не з таго месца рукі растуць; белая варона; божы конь; ні ў салдаты ні ў матросы, а падмазваць колёсы; пусці  павалюся, падымі  устану; як дзве кроплі вады; плячысты на жывот; у гарачай вадзе купаны; хоць вады напіся; вады не замуціць; птушка высокага палёту; салаўём разліваецца; сабакам сена косіць; са скуры вылузваецца; б’е ў хамут; аж у роце чорна; мухі не пакрыўдзіць; залатая галава; кісне ад смеху; на хвасце становіцца; у рожкі бярэцца; ні ў зуб нагой; без цара ў галаве; хоць кол на галаве чашы; ветрам падшыты; дзевяноста дзевяць на фронце, адзін на рамонце; тупы як валёнак; нячысты на руку; у сабакі вачэй пазычыўшы.

5.2. Заданні да семінара-практыкума па тэме «Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання» Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

1. Чаму для вызначэння слова як усходнеславянскага трэба ўлічваць не толькі прыметы гукавой агульнасці яго ў беларускай, рускай і ўкраін­скай мовах, але і значэнне?

2. Якія мовы трэба параўноўваць, каб высветліць, да якога пласта спрадвечнай беларускай лексікі належыць тое або іншае слова?

3. Да якога слоўніка трэба звярнуцца, каб кваліфікаваць слова як агульнаславянскае або ўласнабеларускае?

4. Чым адрозніваюцца паняцці «спрадвечна беларуская» і «ўласнабе­ларуская лексіка»?

5. Як растлумачыць, што ў розныя перыяды развіцця мовы працэнт запазычаных слоў розны?

6. З якіх моў магчыма прамое запазычванне ў беларускую мову, а з якіх – непрамое?

7. У чым заключаецца працэс засваення запазычанай лексікі?

8. Пакажыце, калі дыялектызм становіцца агульнаўжывальным словам.

9. Што ўваходзіць у паняцце «спецыяльная лексіка»?

10. Чаму жарганізмы не могуць паўнаякасна ўдзельнічаць у моўных зносінах?

11. Якія групы лексікі абмежаванага ўжывання могуць стаць выяў­ленчым сродкам у мастацкіх творах?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Іван Іванавіч Насо­віч – выдатны лексікограф і фалькларыст».

2. Падбярыце да беларускіх слоў і выразаў іншамоўныя адпаведнікі.

1. Каштоўны празрысты камень незвычайнай цвёрдасці. 2. Непрыміры­мыя супярэчнасці. 3. Бадзёры, жыццярадасны настрой. 4. Апісанне свайго жыцця. 5. Навука аб жывой прыродзе. 6. Скульптура чалавека да пояса. 7. Прыстасаванне для праветрывання памяшкання. 8. Дрыжанне. 9. Кіруючая роля, першынство. 10. Чулы, чалавечны, культурны. 11. Вымаўленне. 12. Ука­занне. 13. Спрэчкі. 14. Навука аб жывёлах. 15. Ломаная лінія. 16. Увоз у кра­іну замежных тавараў. 17. Гутарка журналіста з якой-небудзь асобай, прызна­чаная для друку. 18. Дасведчанасць у чым-небудзь. 19. Пахвала. 20. Муж­чынскі шалік. 21. Пункт найвышэйшага напружання, пад’ёму, развіцця чаго-небудзь. 22. Усе словы, якія ўваходзяць у склад якой-небудзь мовы.

Словы для даведкі: лексіка, лексікалогія, вентылятар, дэбаты, ін­тэрв’ю, кульмінацыя, экспарт, дырэктыва, гуманны, пастанова, абеліск, аптымізм, батаніка, біяграфія, біялогія, аўтабіяграфія, бюст, кампетэн­цыя, кашнэ, зігзаг, гегемонія, брыльянт, дыкцыя, камплімент, алмаз, ім­парт, заалогія, антаганізм, вібрацыя.