Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Пратакол

Мэта пратакола  занатаваць усё найбольш важнае з таго, што абмяр­коўваецца на сходзе, пасяджэнні.

У пратаколе абавязкова запісваюць колькасць прысутных, хто быў старшынёй і сакратаром сходу (пасяджэння), якія пытанні і ў якім парадку абмяркоўваліся, хто дакладваў і выступаў і што пастанавілі.

Той, хто вядзе пратакол, не зможа запісаць усё даслоўна, таму трэба паслядоўна перадаваць асноўныя думкі выступленняў і дакладна фармуля­ваць пастановы. Напрыклад:

Пратакол № 7

пасяджэння савета СНТ Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 14 красавіка 2001 г.

Прысутнічала 26 чалавек.

Парадак дня:

  1. Арганізацыя студэнцкай навуковай работы на філалагічным факультэце.

  2. Пра падрыхтоўку навуковых прац на рэспубліканскі конкурс.

1. Слухалі:

Справаздачу старшыні савета СНТ філфака Ярашэвіч Т. Р. пра ар­ганізацыю студэнцкай навуковай работы ў 2000 / 01 навучальным годзе (тэкст справаздачы прыкладаецца).

Выступілі:

Новік Г. Н. адзначыла, што, дапамагаючы рыхтаваць пытанне на савет, цікавілася, як на філфаку працуюць навуковыя гурткі, як вядуцца даследаванні пад індывідуальным кіраўніцтвам выкладчыкаў. З адзінацца­ці названых у справаздачы гурткоў найлепш працуюць дыялекталагічны, краязнаўчы, культуры роднай мовы і сучаснай беларускай паэзіі. У гэтых гуртках шмат студэнтаў першых і другіх курсаў. Добра, што першакурс­нікі, атрымаўшы тэмы даследаванняў, выступаюць на занятках гурткоў, канферэнцыях з невялікімі паведамленнямі, якія перарастаюць у курсавыя працы, а ў некаторых – у грунтоўныя даследаванні, вартыя таго, каб да­слаць на конкурс, надрукаваць.

Гаўлік Л. С. звярнула ўвагу на тое, што савет СНТ філфака мае падрабязны план, які ў асноўным выконваецца. Члены савета імкнуцца са­чыць за наведваннем гурткоў, дапамагаюць старастам і кіраўнікам, аса­бліва ў час правядзення канферэнцый. Дрэнна тое, што заняткі гурткоў часта пераносяцца, нават без уважлівых прычын. Гэта парушае графік усіх факультэцкіх мерапрыемстваў, бывае так, што адно набягае на дру­гое, тады не ўсе студэнты могуць прыйсці на гурток і заняткі праходзяць горш, чым звычайна.

Пастанавілі:

  1. Ухваліць працу савета СНТ філалагічнага факультэта.

  2. Старастам гурткоў не пераносіць без уважлівых прычын запла­наваныя заняткі.

2. Слухалі:

Інфармацыю факультэцкіх саветаў пра падрыхтоўку навуковых прац на рэспубліканскі конкурс.

Пастанавілі:

1. Закончыць афармленне падрыхтаваных прац да 20 верасня, для чаго:

а) стварыць на факультэтах студэнцкія машынапісныя бюро;

б) выдзеліць з членаў факультэцкіх саветаў аднаго студэнта, які б сачыў за афармленнем неабходных папер, што адсылаюцца разам з да­следаваннем.

2. Саветам СНТ факультэтаў фізічнага выхавання і педагогікі і ме­тодыкі пачатковага навучання актывізаваць працу студэнтаў над кон­курснымі даследаваннямі.

Старшыня савета: Камышкала Л. П.

Сакратар: Дзямчук Л. П.

Справаздача

У справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае строгай формы. Кожны, хто піша справаздачу, паві­нен паказаць, як выконвалася заданне, якія цяжкасці давялося пераадолець і што дала праца. У канцы справаздачы добра зрабіць вывады і даць свае прапановы.

Як і кожная афіцыйная папера, справаздача павінна мець подпіс і дату. Прааналізуем прыведзены тэкст.

Cправаздача

У час практыкі я разам са студэнткамі Дзямчук Л. Л., Малашке­віч Л. У. збірала антрапанімічныя назвы ў вёсцы Хаціслаў Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Яшчэ ў інстытуце мы вывучылі праграму практыкі, паспрабавалі афармляць запісы, пераносіць іх на карткі, таму ў вёску прыехалі падрых­таваныя.

Мне пашанцавала: жанчына, з якою я пазнаёмілася, адразу зразуме­ла, што мне трэба запісваць, і часам сама падказвала розныя формы слоў. Ганна Фёдараўна Міхнюк, 1926 года нараджэння, увесь час жыла ў Хаці­славе і ведае ўсіх вяскоўцаў, памятае нават дзіцячыя мянушкі.

Я запісала 218 назваў, перанесла іх на карткі. Магнітафон, які ўзяла наша група, амаль увесь час быў у мяне, бо мая бабка пра кожнага чалаве­ка імкнулася расказаць што-небудзь цікавае.

Я думала, што запісваць дыялектныя назвы нялёгка і сумна. Склада­насць, праўда, ёсць. Галоўнае, трэба «разгаварыць» інфарматара, а потым бачыць, калі ён стаміўся, калі яму трэба нешта зрабіць у гаспадарцы.

Праграму я выканала. Магнітафонныя запісы дапамаглі выявіць вы­маўленне асобных слоў. Думаю, добра, што ўсё мы запісвалі ад розных лю­дзей па адной праграме. Вечарам часта спрачаліся, знаходзілі адзін у адна­го памылкі, і гэта прымушала быць больш уважлівымі на наступны дзень. Цяпер па-сапраўднаму зразумела, што перад выездам у вёску трэба добра засвоіць усе пытанні праграмы, каб потым лёгка весці гаворку з мясцовы­мі жыхарамі. Пытацца з паперкі нават няёмка, ды і адказы нейкія не та­кія бываюць. Ёсць у мяне і прапанова. Добра было б працаваць удвух: адзін размаўляе, а другі піша. Так хутчэй і лягчэй.

10 ліпеня 2000 г. Сідарэц