Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

8. Растлумачце сэнс выслоўяў.

1) не варта язык біць каля зубоў; 2) сказанае слова да губы не вер­неш; 3) язык у разумнага ў галаве, у дурнога на зубах; 4) еш пірог з грыба­мі ды трымай язык за зубамі; 5) галава адна, а языкоў дзесяць; 6) вы­ткнуўся з языком – ні туды ні сюды.

9. Назавіце ў фразеалагізмах характэрныя асаблівасці беларус­кай мовы.

Сэрца ледзянее; як чорт уссеў; кішкі марш іграюць; хоць у дамавіну кладзі; чорт з ведзьмай жэніцца; нялёгкая прынесла; як хто падмяніў; чорт дзяцей калыша; з пятага на дзясятае; вялікае сэрца; у цемя не біты; з-пад сучкі яйцо ўкрадзе; кампасціраваць мазгі; сёмая вада на кісялі; з глузду з’ехаць; вадой не разальеш; зладзейка з наклейкай; нябесная канцылярыя; блёкату аб’есціся; на валовай скуры не спішаш; цьма цьмушчая; ні мычыць ні целіцца; на вуснах мёд, а на сэрцы лёд; паказаць як барсук дзяцей гладзіць.

10. Затранскрыбіруйце фразеалагізмы.

Бяздонная бочка; як пугаю па вадзе; трацейскі суддзя; на поўным сур’ёзе; лебядзіная песня; і куры не шэпчуць; серада з-пад пятніцы; ціш і гладзь; даваць трасцу з хваробай; прычапіць дзяркач; кампасціраваць маз­гі; карона не зваліцца; адпякуцца пірагі; купіла хвост залупіла; жыдкі лыт­кі; на жабін скок; малоць не падсяваючы; ні з пушчы ні з поля; без фігі ні да носа; і касцей не збярэш.

Заданні да тэмы «Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму»

1. Дайце азначэнне.

Беларуская нацыянальная мова – гэта…

Назавіце формы беларускай нацыянальнай мовы.

2. Якія этапы гісторыі беларускай мовы звязаны з датамі: XIV – XVI стст., XIX – пачатак XX ст.?

3. Дапішыце сказ.

Сістэму норм літаратурнай мовы складаюць: …

4. Як суадносяцца мова і маўленне?

5. Якія функцыі выконвае мова?

6. Назавіце віды маўленчай дзейнасці, адзінкі маўлення, тыпы маўлення.

7. Дапоўніце.

Адзінкамі фанетыкі з’яўляюцца: гук, … .

8. Запішыце асноўныя асабліваці фанетычнай сістэмы беларус­кай мовы.

9. Дайце азначэнне.

Фанема – гэта…

10. Што такое склад? Назавіце тыпы складоў.

11. Што такое націск? Якімі асаблівасцямі характарызуецца бе­ларускі націск?

12. Што такое праклітыкі і энклітыкі? Пакажыце на прыкладах.

13. Якія існуюць стылі вымаўлення? У чым адметнасць кожнага з іх?

14. Што вывучае графіка?

15. Што такое алфавіт? Колькі літар у беларускім алфавіце?

16. Назавіце асноўныя прынцыпы беларускай графікі.

17. Якія літары беларускага алфавіта з’яўляюцца адназначнымі, якія – двухзначнымі?

18. Якія зычныя гукі абазначаюцца дыграфамі?

19. У чым сутнасць фанетычнага прынцыпу напісання? Якія правілы грунтуюцца на ім?

20. У чым сутнасць фанематычнага (марфалагічнага) прынцы­пу? Якія правілы будуюцца на ім?

21. Што такое традыцыйнае і дыферэнцыраванае напісанні? Якія правілы грунтуюцца на гэтых прынцыпах?

22. Запішыце зычныя, пасля якіх пішацца мяккі знак. Падма­цуйце адказ прыкладамі.

23. Запішыце тыпы лексічных значэнняў паводле В. У. Віна­градава.

24. Назавіце тыпы і віды лексікі паводле сферы ўжывання.

25. Што такое тэрмінасістэма? Назавіце спецыфічныя асаблівас­ці тэрмінаў.

26. Дайце азначэнне паняцця «фразеалагізмы». Назавіце тыпы фразеалагізмаў паводле семантыкі.

27. Затранскрыбіруйце словы.

Нясвіжская, несмяротнае, збіраешся, айсберг, більярд, недасведча­насць, прыезджы.

28. Праскланяйце наступныя словы і спалучэнні слоў.

Саша, 257, абедзве сястры, паўтара кілаграма, ніхто, сам, дзіця.

29. Запішыце дзеясловы ў 1-й і 2-й асобах множнага ліку цяпе­рашняга часу.

Падстрыгчыся, адбегчыся, наесціся, аддаць, адбіць, пісаць, сячы, смяяцца, скакаць, хацець.

30. Зрабіце марфемны і словаўтваральны разбор слоў.

Заўвага: для разумення сэнсу ў дужках падаецца аднакарэннае слова або падбіраецца сінонім ці робіцца спасылка на часціну мовы.

Узор: высок- а ; высока ← высокі – марфалагічны, суфіксальны.

Адабраць (адбіраць), адабраць (адобрыць); аказацца (падаць голас), аказацца (выявіцца, апынуцца); горка (назоўнік), горка (прыслоўе); вяршок (старая мера даўжыні), вяршок (верх); абсмаліць; бессардэчна; азірнуцца; беларус; небеззаганна; дапрацоўваць; абавязак; выгнуць; азірнулася, утры­мацца, Палессе, збалансаваны, прынясіце, падмацаваўшыся, назбіраўшы, знаходзячыся.