Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

27. Падбярыце беларускія адпаведнікі да прыведзеных рускіх дзеепрыметнікаў.

Раскинувшийся сад, невидимый луч, угрожающее положение, про­топленная печь, вынужденные колебания, поступательное движение, осо­знанная ошибка, выжатый лимон, странствующий музыкант, трудящийся человек, почитаемый коллега, выдающийся писатель, соответствующие выводы, распустившийся цветок, затухающие колебания.

28. Спішыце крылатыя выслоўі, выдзеліце ў дзеепрыметніках суфіксы і растлумачце іх ужыванне. Зрабіце словаўтваральны аналіз дзеепрыметнікаў.

1. Дзе не праехаць, не прайсці – я поўз, я лез упарты. Я не шкадую! Дзесяці не бітых біты варты (А. Куляшоў). 2. Ім трэба было ісці няходжа­ным полем непражытага жыцця (І. Мележ). 3. Жыве загінуўшы герой у светлай памяці людской (А. Александровіч). 4. Бурай змеценае лісце не вяртаецца на голле (П. Панчанка). 5. Непражытыя дні адлятаюць ціха, ні­чым не азмрочаныя, ніякай шчырасцю не сагрэтыя (А. Савіцкі). 6. Кветцы засохшай зноў не цвісці (Я. Купала).

29. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і складзіце з імі сказы.

Склаўшы рукі; паклаўшы зубы на паліцу; карацей кажучы; не зводзя­чы вачэй; не шкадуючы сіл; падціснуўшы хвост; вачэй у сабакі пазычыў­шы; падмазаўшы пяткі; закасаўшы рукавы; на лес гледзячы; як пшаніцу прадаўшы; сцяўшы зубы; задраўшы нос; паклаўшы руку на сэрца; не пера­водзячы духу; не даючы спуску; няўрокам кажучы; вылупіўшы вочы; не пакладаючы рук.

30. Знайдзіце і выпраўце памылкі ў сказах.

1. Разам злучылася ўсё: і фізічная боль, і крыўда, і жаль. 2. Над по­лем, хатамі нябёс блакітны шыр, і галубы крылатыя прарочаць шчасце, мір. 3. Прабуюць моц сваіх крылляў, імкліва носячыся ў небе, прыгожыя ластаўкі. 4. Расійскія хакеісты – мацнейшыя ў свеце. 5. Вёска была ў паў­тарах кіламетрах ад шашы. 6. У першай брыгадзе было чатырыста семдзе­сят два цяляты. 7. У кожнага вучня свой характар, сваё жыццё, і да яго трэ­ба ўмець падысці. 8. Часам птушка садзілася на галлё хвоі, і тады з яе сы­паўся снег. 9. Дзед прапанаваў унуку прачытаць яго запісы. 10. Гэта пы­танне трэба было задаць мне, а не яму. 11. Сяргей Паўлавіч нас было па­хваліў, дык у нас і закружылася галава. 12. Сотнікаў здолеў выцерпець усе пакуты і ісці на смерць непераможаным. 13. Адзін з вучняў, устаўшы з-за парты, чакаў настаўніцкага прысуду. 14. Вынутыя з вокнаў дубэльты ад­неслі ў майстэрню. 15. Не шукаючы, не знойдзеш. 16. Пабываўшы ў кабі­неце дэкана факультэта, студэнтамі былі зроблены адпаведныя вывады. 17. Снег тоўстым пластам кладзецца на халодныя яблыні, да зямлі пры­гнуўшы маладзенькія галіны. 18. Трохі пачакаўшы, выццё, яшчэ больш жудаснае, паўтарылася зноў.

31. Утварыце ўсе магчымыя формы ступеняў параўнання пры­слоўяў.

Высока, добра, цяжка, мала, многа, дрэнна.

32. Спішыце, раскрыўшы дужкі. Растлумачце правапіс прыслоў­яў і блізкіх да іх спалучэнняў слоў.

(На)заўсёды, (на)заўтра, (у)пустую, (на)двое, (у)абрэз, (да)волі, (там)сама, (да)хаты, (што)ночы, (у)адзіночку, (па)другое, (на)жаль, (усё)адно, сам(на)сам, (па)мойму, (як)раз, (на)памяць, (усё)роўна, (без)разбору, (як)след, (пад)вечар, (у)высь, (з)ранку (да)вечара, (а)поўначы, дзень(у)дзень, (на)вока, (з)ходу, (без)аглядкі.

33. Зрабіце марфемны і словаўтваральны разбор прыслоўяў.

Уголас, вясной, па-беларуску, утраіх, раўнюсенька, гэтаксама, дзесь­ці, смела, пазнавата.

34. Запішыце сказы з прыслоўямі і іншымі часцінамі мовы з прыназоўнікамі.

Зусім – з усім, зверху – з верху, бясконца – без канца, замужам – за мужам, удвух – у двух, углыб – у глыб.

35. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, падбярыце да іх сінані­мічныя выразы і з 5 фразеалагізмамі складзіце сказы (на выбар).

Сям-там; сяк-так; раз-пораз; сам-насам; так і так; так сабе; толькі ўсяго; час ад часу; дзень у дзень; раз у раз; гады ў рады; як кінуць вокам; слова ў слова; дзень пры дні; як дыхнуць; не да смеху; як панесці; куды вочы глядзяць; без дай прычыны; ні за грош; да ўпаду; не да твару; не да слыху; не пад сілу; з горам папалам; на ўсе лады.

36. Зрабіце марфалагічны разбор самастойных часцін мовы.

Кветцы засохшай зноў не цвісці (Я. Купала).

37. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце ў дужках тып спражэння дзеясловаў.

Многие достижения нашей науки похожи на воплощённую в жизнь мечту. С невиданной быстротой создаются новые вещества и необыкно­венные материалы. Не успел родиться поливиниловый спирт полиакрилни­трил, как на его основе изготовили замечательное волокно – бензолон. Ис­кусственное волокно и пластмассы, синтетический каучук и высокомоле­кулярные полимеры стали вырабатывать из мономеров и полупродуктов. Новый строительный материал – шлакоситаллы – намного превосходит по своим свойствам бетон, кирпич. Новый клей для железобетона – клеебетон – обладает явным преимуществом по сравнению с эпоксидным клеем. Пре­красным подарком для строителей явились и белоснежные квадратики, на­поминающие сахар-рафинад, – стеклоплитка, придающая красоту и изяще­ство железобетонным деталям. Уникальным сырьём для химической про­мышленности считают кубанские газоконденсаты: их можно использовать для производства пластических масс и синтетических тканей, красителей и полипропилена (Т. Якубович).