Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Пісьмо, тэлеграма

Пісьмо, тэлеграма не з’яўляюцца дзелавымі паперамі. I змест, і фор­ма іх залежаць ад таго, хто піша і каму пішуць. Пісьмы бываюць афіцый­ныя і неафіцыйныя, тэлеграмы кароткія (нават без прыназоўнікаў) і вялікія, падрабязныя. Незнаёмым пішуць інакш, чым сябрам дзяцінства, людзям, якія разумеюць жарт, не так, як тым, хто ставіцца да ўсяго выключна сур’­ёзна. Але ёсць некаторыя правілы, якіх прытрымліваюцца ва ўсіх гэтых ка­рэспандэнцыях, што дае падставы разглядаць пісьмо і тэлеграму ў раздзеле «Дзелавыя паперы».

Пісьмо звычайна пачынаецца зваротам да таго, каму пішуць. Калі прозвішча, імя і імя па бацьку адрасата невядома, можна напісаць: Добры дзень Вам! У самым пачатку ліста ці ў канцы яго ставяць дату, часта назы­ваюць і месца адпраўлення: г. Мінск, в. Мікалаева.

Вось як Янка Купала пісаў Браніславу Тарашкевічу:

Вільня, 4.ІХ.1913 г.

Дзядзька Тарас!

Што чуваць у Вас з беларускай граматыкай? Ці што-небудзь зрабілі ў гэтым напрамку? Калі маеце ўжо яе нарыс, то будзьце ласкавы пры­слаць яго нам, калі не, то будзьце такімі добранькімі і спрытнымі ды як хутчэй гэта зрабіце... Граматыку Вашу хоча Таварыства выдаць і пусціць у свет у «назіданіе» маладому беларускаму пакаленню. Дык варушыцеся, дзядзька, і ў шапку не спіце. Чакаем хуткага ад Вас адказу. Шчыра Вам адданы сакратар выдавецтва Ів. Луцэвіч.

4.3. Моўныя штампы

Формы афіцыйных папер складваліся на працягу доўгага часу. Пры гэтым спачатку заўважалася імкненне максімальна ўніфікаваць, стандарты- заваць дзелавы стыль. Своеасаблівыя моўныя звароты, што пераходзілі з паперы ў паперу, гатовыя выразы, за якімі часта хавалася бюракратычнае пустаслоўе, – адзнакі старога канцылярскага стылю, які быў высмеяны яшчэ Дуніным-Марцінкевічам у камедыі «Пінская шляхта».

У апошнія гады стыль афіцыйных дакументаў спрасціўся, наблізіўся да жывой народнай мовы, але і цяпер мае адметныя рысы.

4.4. Заданні да семінара-практыкума па тэме «Афіцыйна-справавыя дакументы» Пытанні для падрыхтоўкі да заліку

1. Якія сферы грамадскай дзейнасці чалавека абслугоўвае афіцыйна-справавы стыль?

2. У якіх дакументах рэалізуецца афіцыйна-справавы стыль?

3. На якія групы можна падзяліць усе дакументы?

4. Якія моўныя сродкі характэрны для афіцыйна-справавога стылю?

5. Што можна сказаць пра кампазіцыйнае і моўнае афармленне служ­бовай дакументацыі?

6. Работа з афіцыйнымі паперамі:

1) з асабістымі дакументамі (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска);

2) з распарадчымі дакументамі (пастановы, распараджэнні, дырэкты­вы, рашэнні, загады і інш.);

3) з адміністрацыйна-арганізацыйнымі дакументамі (план, справазда­ча, дамова, кантракт);

4) з інфармацыйна-даведачнымі дакументамі (даведка, дакладныя і службовыя запіскі, зводкі, агляды, акты, тэлеграмы);

5) са справавымі лістамі.

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Вызначце, у межах якога стылю прыведзеныя выразы закана­мерныя. Складзіце з імі (па сваёй спецяльнасці) сказы выразнай функ­цыянальна-стылявой прыналежнасці.

Абсалютны нуль, перыядычная сістэма, ахова прыроды, атмасфер­ныя з’явы, зялёныя насаджэнні, аўтэнтычны тэкст, кадыфікацыя заканадаў­ства, зямельны кодэкс, дыпламатычны імунітэт, адралогія крымінальная, прэзумпцыя невінаватасці, галасавыя звязкі, фанетычная транскрыпцыя, артыкуляцыйная база беларускай мовы, прасадычныя сродкі мовы, фане­тычны прынцып напісання, таварная біржа, эканамічныя законы, банкаўскі працэнт, валютныя аперацыі, Гандлёва-прамысловая палата, закон попыту і прапановы.