Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч – грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, пісь­меннік, літаратуразнавец».

2. Вызначце характар памылак, дапушчаных абітурыентамі ў сачыненнях. Прапануйце сваю рэдакцыю сказаў.

1. Жняя ўвасабляе сабой ідэал беларускай працоўнай жанчыны, якая авеяна любоўю да людзей. 2. Ганна і Васіль, якія выраслі па суседству, ніколі нават падумаць не маглі, што іх адносіны стануць нестабільнымі. 3. Гэты самачынны ўчынак урадніка не застаўся незаўважаным. 4. Верш «Мужык» Янка Купала заканчвае ўзбуджаным настроем селяніна. 5. Веру, што мая вялікая, свабодная, неабсяжная, шматнацыянальная краіна будзе шчаслівай, магутнай і квітнеючай. 6. З самага дзяцінства гне яна сваю ма­ладую постаць на панскім надзеле. 7. Сялянскае жыццё-быццё так заняпа­ла, што яны былі ўжо гатовыя стаць у першыя шарэнгі адважных барацьбі­тоў з паншчынай. 8. Янка Купала ўвесь час марыў, каб яго творчасць была прысвечана працоўнаму народу. 9. Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі забіты раней селянін выступае як нешта боль­шае. 10. Стары Хамёнак гатовы быў сваю нявестку зраўняць з глебай. 11. Ціха ў гэтым святым месцы, толькі чуецца звон званоў.

3. Вызначце эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку выдзеленых слоў (памянш.-ласк., пагард., іранічн., неадабр., жарт., зневаж., груб., высак., памянш.-зніж.).

1. На Украіне пан Патоцкі, пан з Канёва родам, з сваёй хеўрай гаспа­дарыць над бедным народам (Куп.). 2. Чаго ён баіцца? Што забяруць пра­вы? Ці што самому прыйдзецца рамантаваць сваю калымагу? (Шам.). 3. …Ніколі не быў з пароды «сачкоў», ніколі не перакладваў сваёй работы на чужыя плечы (У. Кар.). 4. Карней павітаўся са Шчэрбам, хоць відно бы­ло: не надта ён узрадаваўся прысутнасці суседа-зубаскала (Шам.). 5. Вы таленту не разумееце, тупіцы (Кор.). 6. Клім… ціскаючы Сідараву руку, прамовіў: – Нюхаўка ў цябе, відаць, добрая – акурат на чай заспеў (П. Г.). 7. У гэтых чынадралаў, якога б рангу яны ні былі, усё зводзіцца толькі да таго, каб душыць і цугляць народ (С. А.). 8. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць даволі густа (Кор.). 9. Бач, выхваляецца чым, спрытнюга. Дзве кватэры змяняў (Ж.).

4. Падбярыце адпаведныя сінонімы з кніжнай афарбоўкай да прыведзеных слоў.

Абаронца, прывід, раўназначны, заняпад, аб’яднанне, народ, абрысы, паражэнне, перавага, дасведчаны, пераважаць, вандроўца, азначэнне, ус­туп, падробка, фактар, самавучка, катастрофа, пейзаж, абслугоўванне.

Для даведак: інтэграцыя, апалагет, чыннік, кампетэнтны, фальсіфіка­цыя, дэмас, катаклізм, контуры, прэамбула, фіяска, прыярытэт, прэваліра­ваць, дэфініцыя, сэрвіс, фантом, ідэнтычны, дэкаданс, аўтадыдакт, пілі­грым, ландшафт.

5. Размяркуйце выразы па наступных групах: 1) якія маюць кніжную афарбоўку; 2) стылістычна нейтральныя; 3) якія маюць раз­моўна-гутарковы характар.

Пускацца ў вандроўку, волат мастацкага слова, агульначалавечыя каштоўнасці, ускладаць надзеі, падупасці здароўем, важкі аргумент, стаў­ленне да жыцця, сядзець на дыеце, абраць правільны накірунак, шуснуць у гушчар, арэол славы, несці страты, прыняць да свайго хаўрусу.