Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Слоўнік паняццяў

Амонімы

(гр. homos – аднолькавы, onyma – імя) словы, якія пры аднолька­вым гучанні маюць у залежнасці ад кантэксту рознае значэнне.

Антонімы

(гр. anti – супраць, onyma – імя) пары слоў з супрацьлеглым зна­чэннем.

Аргатызмы

(фр. argot – жаргон) словы спецыяльнай мовы, якія ўжываюцца ў вузкапрафесіянальных групах людзей.

Архаізмы

(гр. archaios – старадаўні) слова, словазлучэнне, граматычная або сінтаксічная канструкцыя, якія выйшлі з агульнага ўжы­вання (не з’яўляюцца нормай у сучаснай мове) і служаць для стварэння гістарычнага каларыту.

Гістарызмы

(гр. historikos – гістарычны) разнавіднасць архаізмаў, асаблі­васць якіх у тым, што прадметы і паняцці, абазначаемыя імі, выйшлі з ужывання.

Дублеты

аднакарэнныя сінанімічныя словы з рознай афіксацыяй.

Дыялектызмы

словы або словазлучэнні, уласцівыя якой-небудзь гаворцы, але не ўжываемыя ў літаратурнай мове.

Жаргон

(фр. jargon) адгалінаванне ад агульнанароднай мовы, якое вы-значаецца толькі спецыфічным складам сваёй лексікі і ўзнікае ў асяроддзі розных сацыяльных пластоў насельніцтва.

Лексіка

(гр. lexikos – слоўнікавы) уся сукупнасць слоў дадзенай мовы.

Лексікаграфія

(гр. lexikon – слоўнік, grapho – пішу) сукупнасць слоўнікавай літаратуры.

Лексікалогія

(гр. lexikos – слоўны, logos – вучэнне, навука) раздзел мовазнаў­ства, які вывучае лексіку (слоўнікавы склад мовы).

Неалагізмы

(гр. neos – новы, logos – паняцце,слова) слова або словазлучэнне, якое з’яўляецца ў мове ў сувязі з узнікненнем новых прадметаў або паняццяў.

Паронімы

(гр. para – каля, onyma – імя) аднакаранёвыя словы, якія нале­жаць да адной часціны мовы, маюць блізкае гучанне, але адроз­ніваюцца па значэнні.

Полісемія

(гр. poly – многа, sėma – знак) шматзначнасць слова, здольнасць слова мець не адно, а некалькі значэнняў адначасова.

Прафесіянальная лексіка

спецыфічныя словы, што ўжываюцца ў мове людзей адной прафесіі.

Літаратура

  1. Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В. У. Азарка, А. С. Васі­леўская, М. М. Круталевіч. – Мінск : БДПУ, 2004. – 207 с.

  2. Антанюк, Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л. А. Антанюк. – Мінск : Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.

  3. Беларуская мова: падручнік для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў. У 2 ч. Ч. 1 / Я. М. Адамовіч, Л. А. Акаловіч, С. К. Берднік [і інш.]; пад агульн. рэд. Л. М. Гры­гор’евай. – 3-е выд., перапрац. і дап. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 330 с.

  4. Беларуская мова / пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мінск, 1991.

  5. Булыка, А. М. Моўная сітуацыя ў БССР / А. М. Булыка // Беларуская лінгві­стыка. – Мінск, 1989. – Вып. № 36. – С. 3 – 10.

  6. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў / А. М. Булыка. – Мінск : Народная асвета, 1993. – 398 с.

  7. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т. Т. 1: А – Л / А. М. Булыка. – Мінск : БелЭН, 1999. – 736 с.

  8. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т. Т. 2: М – Я / А. М. Булыка. – Мінск : БелЭН, 1999. – 736 с.

  9. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. – М., 1987.

  10.  Давыдова, Э. Н. Делопроизводство: учебно-практическое руководство / Э. Н. Да­выдова, А. Е. Рыбаков. – 6-е изд., стереотип. – Минск, ТетраСистемс, 2002. – 288 с.

  1. Доклады Белорусского государственного университета информатики и ра­диоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, информатика, экономика и уп­равление. – Минск, 2005. – № 4. – 100 с.

  2. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рынач­ная эканоміка / А. А. Каўрус. – Мінск : Беларусь, 1994. – 160 с.

  3. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 1994.

  4. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфагра­фія. – Мінск, 1993.

  5. Сцяцко, П. У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П. У. Сцяцко, М. Ф. Гуліцкі, Л. А. Антанюк. – Мінск, 1994.

  6. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск, 1977 – 1984.

  7. Этнаграфія беларусаў. – Мінск, 1989.

  8. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы: у 4 т. – Мінск, 1978 – 1988.

  9. Юрчанка, Г. Ф. Сучасная народная лексіка / Г. Ф. Юрчанка. – Мінск, 1993 – 1998. – Ч. 1 – 3.

  10. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская мова / Ф. М. Янкоўскі. – 3-е выд. – Мінск, 1978.