Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

2. Знайдзіце ў сказах памылкі, выправіце іх; замяніце выразы-штампы словамі, якія дакладна перадаюць думку.

1. Студэнты ў большасці выпадкаў самі дабіваюцца выпраўлення не­дахопаў. 2. Трэба адзначыць, што ў многіх пытаннях яшчэ шмат гучных слоў і мала арганізатарскай работы. 3. Трэба прадставіць гэтай сям’і леп­шыя жыллёвыя ўмовы. 4. На занятках прымяняю розную нагляднасць: таб­ліцы, схемы, кадаскоп. Без іх немагчыма даходліва растлумачыць многія моўныя з’явы, правілы. 5. На кожным квадратным метры грунту агароднікі збіраюць у цяпліцы да васьмі кілаграмаў вітамінізіраваных прадуктаў. 6. Да дзвюх тысяч падыходзіць лічба абанентаў нашай бібліятэкі.

3. Прачытайце наступныя дакументы і вызначце асноўныя аса­блівасці іх афармлення.

I. Аб адзіным моўным і арфаграфічным рэжыме школы

7 снежня 1995 г., № 452

З мэтай ажыццяўлення адзіных патрабаванняў да вуснай і пісьмовай мовы вучняў, удасканалення праверкі і ацэнкі іх ведаў, уменняў і навыкаў загадваю:

  1. Зацвердзіць Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы.

  2. Увесці ў дзеянне Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы з 1 студзеня 1996 года.

  3. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыі (Фяськоў М. С.) своечасова давесці Адзіны моўны і арфаграфічны рэжым школы да ўсіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў і органаў адукацыі.

Міністр В. I. СТРАЖАЎ

II. Вытрымкі з правілаў бібліятэкі

1. Білет абавязкова паказваць кожны раз пры ўваходзе ў бібліятэку і чытальную залу.

  1. Перадача білета іншым асобам забараняецца.

  2. Выносіць кнігі з чытальні ў іншыя пакоі забараняецца.

4. Чытачы бібліятэкі нясуць матэрыяльную адказнасць за атрыманыя кнігі.

5. Уваход у чытальныя залы з друкаванымі выданнямі, якія не нале­жаць бібліятэцы, з папкамі, партфелямі і сумкамі забараняецца.

III. Ліст Івана Мележа славацкаму прафесару Вацлаву Жыдліцкаму

24 лістапада 1974 г., Мінск

Паважаны Вацлаў Жыдліцкі, я доўгі час не быў у Мінску, вярнуўся толькі некалькі дзён назад, таму адказваю з такім спазненнем.

Разам з тваім пісьмом прыйшло да мяне пісьмо ад д-ра Міраслава Драпала з выд-ва «Працэ», у гэтым пісьме ён паведамляе, што выдавецтва мае намер выдаць мой раман («Людзі на балоце») у 1976 годзе, у адной з серый. Відаць, таму, што названы і год і серыя, на гэты раз выдавецтва вядзе размову, да якой трэба паставіцца мне з сур’ёзнасцю і давер’ем.

Я толькі што напісаў адказ д-ру Драпалу. У гэтым пісьме я напісаў, што спадзяюся, што пераклад рамана будзе зроблены з арыгінала.

Наогул павінен сказаць, што гэта доўгая гісторыя з выданнем рамана мне даволі-такі надакучыла. I непрыемная яна мне, і незразумелая.

Але  аб справе. Я, вядома, згодны, каб за пераклад рамана ўзяўся Вацлаў Жыдліцкі. Так што гэты ліст няхай будзе патрэбнай згодай.

Што да самога выдання, то няхай будзе, як піша М. Драпал,  спачат­ку «Людзі на балоце». Не абавязкова разам. Перакладзіце «Людзей» і выдайце, тады можна ўзяцца за «Подых». Так вырашыцца пытанне з аб’ё­мамі ў выдавецкім плане. У «Подыху» можна будзе зрабіць некаторыя скарачэнні (асабліва ў раздзеле да Сесіі ЦВК).

Я наогул думаю, што «Подых», можа быць, варта раздзяліць на дзве кнігі,  выдзеліць у асобную кнігу ўсе раздзелы пра Апейку. Зрабіць з ад­наго вялікага рамана два меншыя.

Што да трэцяга рамана, то гаварыць пакуль рана. Але я патроху пра­цую, і ён патроху ідзе ўперад. Сур’ёзная кніга, відаць, павінна выйсці.

Аб Караткевічу, яго рамане, трэба рабіць запытанне нашаму ВААПУ. Праз іх дабівацца згоды. Прыватныя думкі, у тым ліку мае, тут пад увагу не прымаюцца. Я ў свой час гаварыў ужо, што раман, пры пэўнай рэдактуры, можна друкаваць. Але гэтага аказалася мала. Усяго добрага!

І. Мележ

24.ХІ.74 г.