Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

6.2. Заданні да марфалагічнага практыкума па тэме «Службовыя часціны мовы. Словазлучэнне» Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку

1. У чым выяўляецца сінтаксічная асаблівасць прыназоўнікаў?

2. З якой самастойнай часцінай мовы прыназоўнікі ніколі не ўжы­ваюцца?

3. Ці пашыраюцца на прыназоўнікі з’явы антаніміі і сінаніміі? Пры­вядзіце прыклады.

4. У чым адметнасць прыназоўнікаў і злучнікаў як службовых часцін мовы?

5. Як размежаваць вытворныя прыназоўнікі і самастойныя словы?

6. Што такое злучнік? Якую функцыю ў мове ён выконвае? Па якіх прыкметах класіфікуюцца злучнікі?

7. Чым адрозніваюцца злучальныя злучнікі ад злучальных слоў?

8. Як адрозніваць на пісьме злучнікі ад аднолькавых па гучанні зай­меннікаў з прыназоўнікамі і без іх?

9. Якія нязменныя словы называюцца часціцамі? Якую ролю ў мове выконваюць часціцы?

10. На якія разрады падзяляюцца часціцы паводле паходжання? па­водле саставу? паводле значэння?

11. У якіх выпадках ужываецца часціца не, а ў якіх – ні?

12. Якія часціцы пішуцца праз злучок, а якія асобна?

13. Калі не- (ня-) пішацца разам з усімі часцінамі мовы?

14. Што такое словазлучэнне? Якія агульныя прыметы ёсць у слова і словазлучэння і што адрознівае іх?

15. На якія тыпы падзяляюцца словазлучэнні паводле марфалагічнай характарыстыкі галоўнага слова?

16. Чым адрозніваюцца простыя і складаныя словазлучэнні?

17. Якія віды сувязі існуюць у словазлучэннях і ў чым сутнасць кожнай сувязі?

18. Як праяўляецца ў словазлучэннях спецыфіка беларускай мовы ў параўнанні з рускай?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Складзіце і запішыце сказы з наступнымі словазлучэннямі.

Смялейшы за ўсіх, цешыцца з сына, ажаніцца з суседкай, чуць праз сон, дзівіцца з вынікаў, схадзіць па брата, пайсці ў суніцы, жыць за тры кі­ламетры, захварэць на грып, бярэцца на мароз, падысці да стала.

2. Замяніце неўласцівыя беларускай мове прыназоўнікава-скло­навыя канструкцыі сінанімічнымі.

Зрабіць што-небудзь па памылцы, па заканчэнні рамана, ён па-за кан­курэнцыі, крычаць ва ўвесь голас, розніца ў двух гадах, прыняць ва ўвагу, парассаджваць усіх па месцах, выконваць па ўзору, збіраецца к дажджу, здольны к усяму хлопец, лятаць па паветры, фасон не па густу, дом у тры паверхі, сутыкнуцца тварам да твару, сватацца за яе, купіць паліто па выбару, падабенства да бацькі.

3. Падбярыце і запішыце прыназоўнікава-іменныя канструкцыі, сінанімічныя выдзеленым, з іншымі назоўнікамі або без прыназоўнікаў.

Не спаць па начах, бацьку год пад пяцьдзясят, вырас да столі, дом на дзевяць паверхаў, трава ў пояс, прачнуўся а пятай гадзіне, працаваць ад раніцы, дні ідуць у працы, сустрэліся праз год, вучыцца на інжынера, сцежка праз лес, вядомы на ўсю рэспубліку, песня плыве з-над ракі.

4. Падбярыце беларускія адпаведнікі, прааналізуйце прыназоўні­кава-склонавыя адрозненні ў беларускай і рускай мовах.

В девятом часу утра, идти за грибами, жениться на хорошей девуш­ке, по случаю встречи, по одноимённому роману Ивана Мележа, из зави­сти к другу, ехать лошадью, думать о будущем, охотиться за лисой, ухажи­вать за девушкой, смеяться над самим собой, ходить по домам, по моему суждению, тоска по Родине, из глубины комнаты, перетереть в муку, апеллировать к общественной мысли, высохнуть в щепку, лёгок на помине, заболеть корью.