Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Слоўнік паняццяў

Адвербіялізацыя

(лац. adverbium – прыслоўе) пераход іншых часцін мовы ці асоб­ных словазлучэнняў у прыслоўі.

Ад’ектывацыя

(лац. adjectivum – прыметнік) пераход дзеепрыметнікаў і нека­торых іншых часцін мовы ў прыметнікі.

Арфаграма

(гр. orthos – правільны, gramma – пісьмо) асобнае напісанне, якога датычыцца пэўнае правіла правапісу.

Арфаграфія

(гр. orthos – правільны, graphō – пішу) сістэма агульнапрыня­тых, узаконеных, абавязковых правіл пісьма, якія забяспечваюць аднолькавую перадачу на пісьме слоў літаратурнай мовы ўсімі членамі грамадства.

Асіміляцыя

(лац. assimilatio – прыпадабненне) з’ява, якая ўзнікае паміж гу­камі аднаго тыпу – галоснымі або зычнымі – і заключаецца ў поўным або частковым прыпадабненні гукаў.

Дыграф

(гр. di(s) – двойчы, graphō – пішу) абазначэнне ў алфавіце аднаго гука дзвюма літарамі (у беларускай мове дз, дж).

Ідэаграфія

(гр. idea – паняцце, graphō – пішу) адзін з тыпаў пісьма, у якім спецыяльныя знакі (ідэаграмы) перадаюць не гукі і не склады, а цэлыя словы або паняцці.

Кірыліца

адзін з двух першых славянскіх алфавітаў, назва якога паходзіць ад імені Кірыла – першага славянскага асветніка IX стагоддзя.

Лацінка

1) літары лацінскага алфавіта;

2) адзін са старажытных славянскіх алфавітаў, які ўяўляе сабой спробу прымянення лацінскага алфавіта да славянскай мовы; спробы гэтыя, аднак, не далі станоўчых вынікаў.

Парадыгма

(гр. paradeigma – узор) шэраг форм паасобнага слова, у якім у пэўным парадку ідуць адна за другой усе формы, што ўтвараюц­ца ад гэтага слова ў дадзенай мове.

Піктаграфія

(лац. pictus – маляўнічы, graphō – пішу) старажытнейшы спосаб пісьма малюнкамі, пры якім схематычны малюнак перадае мена­віта тое, аб чым трэба паведаміць.

Пранаміналізацыя

(лац. pronomen – займеннік) пераход іншых часцін мовы ў зай­меннікі або набыццё іншымі часцінамі мовы ў пэўным кантэксце значэння займеннікаў.

Словаформа

слова ў яго дадзенай граматычнай форме.

Субстантывацыя

(лац. substantivum – назоўнік) пераход іншых часцін мовы ў на­зоўнікі.

Суплетывізм

(лац. suppleo – дапаўняю, suppletivum – дадатковы) спалучэнне ў адзін граматычны рад рознакарэнных або рознаасноўных слоў для выражэння пэўных граматычных значэнняў слова.

Суплетыўныя формы

граматычныя формы слоў, утвораныя ад розных каранёў або ас­ноў, напрыклад, ступені параўнання: добры – лепшы; трыванні: браць – узяць; лік: чалавек – людзі, я – мы; склон: я – мяне і г.д.

Фаналогія

(гр. phone – гук, logos – слова, паняцце, вучэнне) раздзел фане­тыкі, у якім вывучаюцца фанемы.

Фанема

(гр. phōnēma – гук, голас) найменшая гукавая адзінка мовы, пры дапамозе якой адрозніваюцца словы, дакладней – гукавыя абалон­кі слоў.

Фанетычная транскрыпцыя

такі запіс вуснай мовы, пры якім захоўваецца поўная адпавед­насць паміж літарамі і гукамі з усімі асаблівасцямі іх вымаўлен­ня, абумоўленымі пазіцыяй гука ў слове.

Фанетычны прынцып

адзін з прынцыпаў арфаграфіі, які заключаецца ў тым, што напі­санне слова адпавядае яго вымаўленню.

Фанетычныя законы

1) фармулёўкі пэўных гукавых змен, што адбываліся ў пэўны гістарычны адрэзак часу ў развіцці той або іншай мовы;

2) гукавыя адпаведнасці, якія ўстанаўліваюцца пры дапамозе па­раўнальна-гістарычнага метаду паміж паасобнымі роднаснымі словамі.

Фраза

(гр. phrasis – выраз, моўны зварот) 1) сінонім тэрміна сказ; 2) сэнсавае адзінства, цэласнасць якога выражаецца закончана­сцю інтанацыі, паўзай; 3) сінонім тэрміна фразеалагічная адзінка.