Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

6. Замяніце словы і спалучэнні слоў справавога стылю міжсты­лявымі.

Праявіць цікавасць, мець месца, недавыкананне плана, давесці да ве­дама, ажыццяўляць кіраўніцтва, мерапрыемствы, працаўладкаванне, займаць жылплошчу, прыняць пад увагу, аказаць уплыў, ахапіць усімі формамі вы­хавання, ажыццявіць на практыцы, распачаць вытворчасць, выключыць магчымасць, мабілізаваць сілы, асвятліць пытанне, мець на мэце, рабіць за­хады, аказаць садзеянне, прыцягнуць да адказнасці.

7. Размяркуйце дзеясловы ў два слупкі: 1) якія маюць эмацыя­нальна-экспрэсіўную афарбоўку; 2) якія не маюць такой афарбоўкі.

Набіць (руку), знюхацца, насабачыцца, паабцерціся (у новым калек­тыве), пасеяць (грошы), загарэцца (новай ідэяй), зачахнуць, выкручвацца (перад люстэркам), цягнуць, вынюхаць (навіны), аблапошыць, зжахнуцца, адкапыліць (губу), муштраваць, налопацца, чаўпці, зневажаць, драпаць, за­ляцацца, згламэздаць, аперазаць, дамагчыся, дрыхнуць, разбазарыць, хітра­ваць, падсунуць, патраціць, валачыцца, сноўдацца, атрымаць, хапнуць, зва­ліцца (з ног), рваць (глотку), зарыць (носам), трапаць (ногі).

8. Растлумачце, якія пераносныя значэнні могуць набываць нас­тупныя словы ў беларускай мове.

Слота, таўкач, яндоўка, цэбар, круцёлка, мяла, глушэц, сыч, мяшок, агонь, смала, авечка, сухар, цяля, спружына, піла, лятун, мядзведзь, калун, затычка, жук, уюн, слімак, порах, кручок, п’яўка, калода, дуб, завіруха, стрэмка, самародак.

9. У кожным радку знайдзіце слова, якое не мае эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.

1. Раменьчык, складанчык, каменьчык, струменьчык, вузельчык.

2. Штуршок, дручок, гарадок, сняжок, паясок.

3. Весялушка, дачушка, сакатушка, стужка, мушка.

4. Аблачынка, пярынка, катрынка, дзяўчынка, машынка.

5. Відовішча, ямішча, дамішча, лапішча, вятрышча.

10. Вызначце ў радах сінонімаў стылістычна нейтральныя словы.

Мармытаць, бурчаць, казаць, гаварыць, бубнець, мянціць, сакатаць, трашчаць, гаманіць, пляскаць, гергетаць; гукаць, зваць, клікаць; вучань, шкаляр, школьнік; бельмы, буркалы, вочы, зіркачы, лупы, зекры; прыпеўкі, частушкі, дрындушкі; крычаць, плакаць, раўсці, выць, ныць; прасіць, ныць, клянчыць, вымольваць, выпрошваць; бесчалавечны, люты, бессардэчны, злы, жорсткі; неспрактыкаваны, нявопытны, зялёны, жаўтадзюбы; хата, дом, палац, хаціна, харомы; прылада, інструмент, прыбор, струмант, пры­чындалы; яда, харч, правізія, закуска, дэсерт, правіянт.

11. Прыдумайце сказы, у якіх прыведзеныя словы мелі б іраніч­нае адценне значэння.

Букваед, ідылія, дульцынея, усёзнайка, вяльможа, версіфікатар, старызна.

12. Назавіце адметнасці ўтварэння прыведзеных тэрмінаў з роз­ных галін навукі і тэхнікі. Вызначце арфаграмы і растлумачце пра­вапіс прыведзеных тэрмінаў.

Абаліцыя, аўтаркія, апартэід, дзеяздольнасць, законнасць, ільготы, насілле, патранат, натарыус, прэамбула, рэпарацыя, шпіянаж, эксгумацыя, экспертыза.

Альфа-прамяні, бэта-прамяні, калібравальныя валкі, коксавыя вілы, дросы, зубы, маршчыны, адходы, адбіткі, поле напружанняў, пустоты, вусы.

Выдаткі вытворчасці, выдаткі абарачэння, аргтэхзахады, вагі, страты, хібы, знешнія пазыкі, грошы, абаротныя сродкі, абаротныя фонды, фінансы.

Воды грунтавыя, воды паверхневыя, пяскі буйназярністыя, адкладан­ні азёрна-алювіяльныя, адкладанні чацвярцічныя, работы землеацэначныя, солі несарбаваныя.