Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Заданні для самакантролю і індывідуальнай кіруемай працы

1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Яўхім Карскі – за­снавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства».

2. Знайдзіце «чацвёртае лішняе» з пункту гледжання семантыкі.

1. Паходня, свяцільнік, каганец, свечка.

2. Аранжавы, чырвоны, фіялетавы, рубінавы.

3. Абгарак, абломак, абрэзак, акравак.

4. Малачай, перац, сілас, солад.

5. Назло, напаказ, назнарок, наспех.

6. Бестселер, буклет, брашура, кніга.

7. Ленаваты, вінаваты, звераваты, зухаваты.

8. Крумкаць, чырыкаць, каркаць, буркаваць.

3. Растлумачце значэнні слоў, якія характарызуюць побыт бела­рускага народа.

Абшыванка, андарак, бравэрка, весніцы, вілачнік, выцінанка, вышы­ванка, вячоркі, гляк, грачанік, драбіны, жалейка, жур, зэдлік, карэц, кляно­вік, конаўка, кросны, кубел, медавуха, набіванка, нагавіцы, ночвы, палаці, сажалка, світка, скрыня, студня, сурвэтка, сядзіба, талака, трысцен, фі­ранка, цэбар, човен, шугалея.

4. Знайдзіце ў кожнай лексічнай групе словы-гістарызмы.

1. Нарог, крышталь, баярын, вястун.

2. Стэльмах, павятком, цаля, запавет.

3. Рызыкант, даўніна, бурштын, саўнаргас.

4. Пастка, аканом, ліхаманка, патрава.

5. Мемуары, тэрарыст, пісьмоўнік, літасць.

6. Чынш, уласнік, фурманка, набытак.

7. Заступнік, футарал, нэпман, пляцоўка.

5. Выпішыце асобна гістарызмы і архаізмы, вызначце тып арха­ізмаў і назавіце іх сучасныя адпаведнікі.

Аснач, ваконніцы, спадар, аказія, салаш, жомчуг, маёнтак, дукат, байда, рагавень, атрамант, кардон, жандар, жырандоль, аргумент, рада, грыўня, калітка, процант, лгар, мушкет, філозаф, здогадка, блюзка, пілі­грым, воласць, баярын, валока, магнэс, булат, вятрыла, асэсар, мытня, кве­цень, серпень, арала.

6. Выпішыце архаізмы, растлумачце іх значэнне. Назавіце адпа­ведныя сучасныя назвы.

1. У снежных далінах, далёкіх, бяскрайніх, гарыць і палае пад ветрам паходня (У. Д.). 2. Як пілігрым, іду я па раллі, і вецер рве лісты з бярозкі босай (Я. П.). 3. Прайшло яшчэ некалькі летаў і зім. Быў травень (Бр.). 4. Па дарогах зямнога шара крылатая скача раць (У. Кар.). 5. Усе яны гібелі марна, жылі пакорныя ярму, амаль без протасту, ахвярна ўсё жыццё няслі яму (М.). 6. Агні, агні ў вялікіх вокнах і крык газэтчыкаў, рэклямы ды на бруку вясеннім мокнуць ад ліхтароў жывыя плямы (М. Т.). 7. Цішу парвалі сыгналы – свісткі, крокі (М. Т.). 8. Аляксей адчыніў дзверы адной з сваіх аўдыторый. Там сядзелі два студэнты і выкладчык, ішоў прыём іспытаў (Л-н). 9. Як загрыміць салют над стольным Мінскам, здаецца мне, што не за­кончан бой (Аўр.).

7. Выпішыце са сказаў дыялектызмы, растлумачце іх значэнні.

1. Васіль марыў: «Кеб з таго кавалка, што каля цагельні, дасталося. То б надзел буў!..» 2. Жытка то жытка, ды і самі вінаватыя! 3. «Мне страшно…» – «Чаго ето?» 4. Ето ты будзеш бегці, што б не апазніцца. 5. Паставіўшы міску з расолам і чыгун з картопляй, маці прысела на лаўку. 6. Толькі, можна сказаць, улезлі ў балота, памачылі пасталы. 7. Пакуль дзядзькі гаварылі з Міканорам, а жанкі растарэквалі каля прыпека, матка з Волькай і Насцяй, а потым і бацькам узяліся клапаціцца каля стала. 8. Усё ные і ные, бы выстарцаваць скарынку хлеба хоча. 9. Корч ездзіў у мясцечко па дохтара (З твораў Івана Мележа).