Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

25 Лютага 1926 г. К. Чорны (м. Раманоўскі) Распіска

Распіска  дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы. Прааналізуем наступныя ўзоры.

Распіска

Я, стараста групы «А» першага курса філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Вашкевіч Ніна Рыгораўна, атрыма­ла ў бухгалтэрыі ўніверсітэта 23 000 000 (дваццаць тры мільёны) бела­рускіх рублёў на выдаткі, звязаныя з паездкаю па літаратурных мясцінах роднага краю.

Дата Подпіс

Распіска

Я, Барысюк Павел Сямёнавіч, студэнт III курса групы АБ-1 філала­гічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 18 чэрвеня 2010 года атрымаў ад загадчыка склада ўніверсітэта Навіцкай Тамары Сярге­еўны 1 (адну) брызентавую палатку і 5 (пяць) рукзакоў.

Пасля 28 чэрвеня ўсё атрыманае вярну на склад.

18 чэрвеня 2010 г. Подпіс

Даверанасць

Калі каму-небудзь давяраюць атрымаць грошы, пасылку, абсталяван­не для кабінетаў і іншае, пішуць даверанасць. Яна можа выдавацца ўстано­вай або службовай ці прыватнай асобай.

У даверанасці называюцца: а) установа, якая давярае, або прозвішча, імя і імя па бацьку таго, хто давярае; б) пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку таго, каму давяраюць; в) што і адкуль трэба атрымаць; г) дата і под­піс. Унізе даверанасці, выдадзенай установай, падпісваецца кіраўнік і ста­віць пячатку. Калі даверанасць дае прыватная асоба, яе подпіс завяраецца на месцы вучобы або працы (у дэканаце, канцылярыі, аддзеле кадраў).

Разглядзім некалькі прыкладных тэкстаў.

Даверанасць

Дэканат філалагічнага факультэта Беларускага педагагічнага ўні­версітэта давярае кіраўніку літаратурнага гуртка Семенюку Івану Фёда­равічу атрымаць у кнігарні «Светач» раней выбраныя і аплачаныя (раху­нак М 384) кнігі.

Дата Подпіс

М. П.

Даверанасць

Я, Дземідовіч Марыя Іванаўна, студэнтка філалагічнага факультэ­та Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, давяраю Гардзей Людміле Антонаўне атрымаць на пошце пасылку, дасланую на маё імя.

18 верасня 2010 г. М. І. Дземідовіч

Подпіс студэнткі Дземідовіч М. I. сведчу:

В. М. Лазараў, дэкан філалагічнага

факультэта Гродзенскага ўніверсітэта В. М. Лазараў

18 верасня 2010 г.

М. П.

Акт

Акт складаецца тады, калі трэба перадаць абсталяванне іншай асобе, спісаць матэрыяльныя каштоўнасці, што сталі непрыгоднымі, прыняць зробленае па дагаворы або нешта калектыўна сцвердзіць.

Акт афармляецца наступным чынам. У пачатку тэксту называюць да­ту напісання паперы, прозвішчы і пасады асоб, якія складаюць акт, коратка выкладаюць тое, што трэба сцвердзіць, часам робяць вывады з фактаў, у канцы дакумента складальнікі (калі трэба, і тыя асобы, што прысутнічалі пры здачы або праверцы) ставяць подпісы. Прааналізуем прыклад акта.

Акт праверкі студэнцкага клуба «Арбіта»

17 лістапада 2000 года мы, старшыня прафкама ўніверсітэта Мар­чук Павел Іванавіч, член групы народнага кантролю Піліпчык Валянціна Міхайлаўна і намеснік старшыні студсавета Сацута Мікалай Трафімавіч, праверылі, як захоўваецца абсталяванне ў студэнцкім клубе «Арбіта», і выявілі наступнае:

  1. Уся мэбля, атрыманая клубам, захоўваецца добра, толькі два крэслы расклеіліся, іх трэба адрамантаваць.

  2. У зале студклуба стаіць тэлевізар «Віцязь», музычны цэнтр «Па­насонік», ёсць відэамагнітафон «НОТА-580 ЕЕ». Тэлевізар няспраўны.

  3. Апаратура радыёстанцыі «Арбіта» ў парадку. Адказны за выпуск перадач Стэльмашук П. А. строга выконвае правілы тэхнічнай бяспекі.

  4. Шторы на вокнах выцвілі ад сонца.

  5. Часопісы і газеты падшываюцца нерэгулярна, таму асобныя ну­мары знайсці цяжка або зусім нельга.

Вывады камісіі:

  1. Прафсаюзнаму камітэту студэнтаў набыць і перадаць студклубу новы тэлевізар, бо рамантаваць стары ўжо немэтазгодна.

  2. Прасіць гаспадарчую частку ўніверсітэта выдаць новыя шторы (дванаццаць метраў, шырыня 1,5 м) і дапамагчы адрамантаваць мэблю.

3. Савету студклуба сачыць, каб уся літаратура, якую перадаюць з чытальнай залы і выпісваюць, падшывалася і захоўвалася.

Марчук П. I., Піліпчык В. М., Сацута М. Т.