Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялюга2-рэд.doc
Скачиваний:
95
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

5. Спішыце і падкрэсліце формы найвышэйшай ступені параў­нання прыметнікаў. Скажыце, якія з іх з’яўляюцца стылістычна ней­тральнымі, а якія часцей ужываюцца ў пэўным стылі.

1. У Каліноўскім увасоблены ў найвышэйшай ступені рысы, якія для лепшых мастакоў заўсёды былі і заўсёды будуць крыніцай творчага на­тхнення. Каліноўскі  гэта высакароднасць ва ўсім: у кожным слове і ў кожным учынку, у самай вялікай грамадскай і самай нязначнай асабістай справе (Н. Гілевіч). 2. Шостая сімфонія Дз. Шастаковіча  найвялікшы твор XX стагоддзя (ЛіМ). 3. Другая сям’я вузканосых малпаў  чалавека­падобныя малпы. Да іх належаць найбольш буйныя малпы: арангутанг, га­рыла і шымпанзэ.

6. Прачытайце і вызначце формы ступеняў параўнання прымет­нікаў. Скажыце, чаму менавіта гэтым формам аддаецца перавага ў мастацкіх творах і ці ёсць сярод гэтых форм індывідуальна-аўтарскія.

1. Зямля мая далёкая, зямля мая цудоўная, Радзіма сінявокая, каму красой ты роўная? Мо, ёсць і прыгажэйшая, каму што ў свеце глянецца, мая ж найдаражэйшаю да смерці мне астанецца (К. Буйло). 2. Новы дзень павінен быць святлейшы, свет  дабрэйшы, толькі дбайце шчыра (С. Басу­матрава). 3. Так, казалі, прыйшоў ён найадважным салдатам,  заслужоны ваяка Сымон Перагуд (П. Броўка).

7. Прачытайце і вызначце функцыянальна-стылістычную ролю выдзеленых прыметнікаў. Абгрунтуйце сваё меркаванне.

1. З новенькім партфелем, свежанькім букетам выйшла яна з дому, чысценька адзета (П. Прануза). 2. А знізу гэты лес кашлаты меў зеляню­сенькія шаты лазы, чаромхі ці крушыны... (Я. Колас). 3. Вялі загадкавы го­ман казачныя ў прадночным змроку велізарныя хвоі, яліны (М. Лынькоў). 4. У яловых лясах жыве самая маленькая з нашых птушак  каралёк. Увесь кароткі зімовы дзень каралёк корміцца. Ён спрытна становіцца тоненькімі пальчыкамі на вастрыё яловых іголак, як на хадулі, і дзюбай абследуе хвою, выцягваючы малюсенькіх насякомых і павукоў.

3.3. Займеннік

Стылістычныя ўласцівасці займеннікаў найбольш яскрава выяўля­юцца ў сінанімічных заменах асабовых і варыянтных форм прыналежных займеннікаў. Так, асабовы займеннік ты ў гутарковым, мастацкім і публі­цыстычным стылях нярэдка ўжываецца ў абагульнена-асабовым значэнні, калі тое, пра што гаворыцца, можа адносіцца да любой асобы, да кожнага: I каго з нас не ўзносіць вольна і шырока на сваёй хвалі сапраўдная паэзія, хто не зведаў гэтых своеасаблівых, шчаслівых і напоўненых імгненняў чы­тацкай творчасці, калі ты быццам сам творца, у поўным кантакце з паэ­там, яго пачуццём і думкай, калі ты нібы і сам становішся ўпоравень з ім, адкрываеш хараство і сягаеш да духоўных вышынь... (В. Бечык). Пры такім ужыванні займенніка выказванне набывае своеасаблівую задушэўную та­нальнасць, інтанацыю непасрэднасці звароту да кожнага чытача ці слухача.

У гутарковай мове і ў мове мастацкай літаратуры займеннік ты мо­жа выкарыстоўвацца ў значэнні займенніка 3-й асобы: Крапівою б катора­га, каб ты сесці паўгода не мог!.. (Я. Брыль).

У гутарковым стылі займеннік ён можа ўжывацца ў значэнні займен­ніка ты, калі выказваецца пагарда да каго-небудзь: Усе працуюць, а ён, бачыш, лынды б’е. Бяры граблі і памагай бацькам!

У навуковым і публіцыстычным стылях замест займенніка я ўжыва­ецца займеннік мы, каб падкрэсліць сумеснасць аўтара і чытача, лектара і аўдыторыі: Цяпер, як мы ведаем, верш «Бывай...» атрымаў новае жыццё, стаў цудоўнай песняй, якая заняла пачэснае месца ў рэпертуары «Песня­роў» (В. Бечык).

У гутарковым стылі, калі той, хто гаворыць, як бы аб’ядноўвае сябе са сваім суразмоўнікам, займеннік мы замест ты (вы) можа выкарыстоўвацца:

а) для выражэння спагадлівых адносін: «Ну, як мы сёння сябе адчува­ем?» звярнуўся доктар да Андрэйкі;

б) для выражэння жартаўлівых ці іранічных адносін да каго-небудзь: Ого, якія мы недаступныя. Пажыў у горадзе і ўжо без фігі ні да носа...

Звяртаючы ўвагу на сінанімічныя замены асабовых займеннікаў, не­абходна разам з тым падкрэсліць, што раўнапраўную ролю ў выражэнні ад­паведных значэнняў адыгрываюць асабовыя формы дзеяслова.

Сінанімічнымі з’яўляюцца розныя формы прыналежных прыметнікаў маёймае, тваёй твае, яго ягоны, яеейны, сваёй свае, наша нашая, ваша вашая, нашай нашае, вашай вашае, іх іхні, наш нáскі і г.д. Першыя займеннікі кожнай пары ўжываюцца ва ўсіх стылях мо­вы і з’яўляюцца стылістычна нейтральнымі, а другія выкарыстоўваюцца ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях, надаюць выказванню адценне непасрэднасці, размоўнасці: Струна на скрыпачцы яшчэ не ўсё, каб можна было ад ейных песень аж плакаць (В. Карамазаў); Паволі, з жалем, стары загаварыў: «Тут некалі стаяла нашая хата» (П. Броўка).

У мастацкім, публіцыстычным і гутарковым стылях асабовыя, пры­належныя і іншыя займеннікі могуць сэнсава выдзяляцца. У такім разе (асабліва калі лагічны націск падае на займеннікі) яны надаюць тэксту вы­разную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку ці служаць сродкам харак­тарыстыкі персанажаў: Мой родны кут, як ты мне мілы!.. (Я. Колас); Апейка неспадзеўкі стаў злавацца. «Чорт вас пабяры! нават злуючыся, ён гаварыў роўна, ціха. Для вас, для вашага шчасця стараюцца, гінуць лю­дзі. А вы, вы за сябе стаяць не ўмееце!.. Ты не бандыт, ты крот, які капаецца ў сваёй нары. I толькі адну сваю шкуру беражэ. А там хоць тра­ва не расці! Хай другія прынясуць табе шчасце на талерцы!..» (I. Мележ).