Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста "Валочная памера". "Устава на валокі" 1557 г.

У 1557 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст правёў у сваіх вялікакняжацкіх уладаннях аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сялянскае землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Яе пачынальнікамі былі ўпраўляючыя каралевы Боны, маці Жыгімонта ІІ Аўгуста, якая ажыццявіла гэтую рэформу ў сваіх памесцях (Кобрынская і Пінская эканоміі) яшчэ ў 30 – 40-я гады XVI ст.

Згодна з рэформай сялянскі надзел складала валока памерам у 30 моргаў (морг раўняўся 0,71 га), або 21,36 га незалежна ад якасці глебы, на якой ён знаходзіўся (добрай, сярэдняй ці нават дрэннай). Непрыдатная для ворыва зямля, што сустракалася ў надзеле, кампенсавалася адпаведнай дабаўкай. Таму на практыцы валокі былі розных памераў – ад 30 да 46 моргаў, але лічыліся адной падатковай адзінкай.

Акрамя падворнага надзела, сялянам адводзіліся землі агульнага карыстання: сенажаці, выганы, дубровы і г. д. За абшчынамі было захавана права "ўваходу" і "ўступу" ў пушчы, балоты і азёры маёнтка. Тут сяляне маглі займацца бортніцтвам, нарыхтоўваць дровы і будаўнічы матэрыял, пасвіць жывёлу, лавіць рыбу.

Зямля ў першую чаргу адводзілася пад гаспадарскія двары (фальваркі), якія ствараліся на самых лепшых землях. У той час у Заходняй Еўропе ў сувязі з ростам гарадоў рэзка ўзрос попыт на збожжа, і вялікі князь, каб папоўніць казну, імкнуўся пашырыць дваровую гаспадарку і пасевы збожжавых культур. Памеры фальваркаў былі рознымі: ад 8 да 15 валок зямлі (гэта ад 200 да 400 гектараў) і больш. Сялянскія надзелы размяркоўваліся па жэрабю па адной валоцы на двор, незалежна ад памеру і колькасці сем'яў, якія ўваходзілі ў яго. Калі надзелаў было больш, чым мелася сялянскіх двароў, то на іх запрашаліся сяляне з іншых вёсак. Калі ж на астатнія валокі не было каго садзіць, яны заставаліся пустымі. Моцныя сялянскія гаспадаркі бралі і па дзве валокі.

Сяляне, якіх перасялялі на новыя надзелы, дзяліліся на два разрады – людзей "цяглых" і "асадных".

Цяглыя сяляне належалі да той катэгорыі насельніцтва, становішча якой было дакладна вызначана законам аб правядзенні валочнай памеры – "Уставай на валокі" 1557 г. Колькасць сялян залежала ад памеру фальварка. На адну валоку фальварковай зямлі наразалася сем валок цяглых. Сяляне, якіх садзілі на цяглыя валокі, павінны былі сваім інвентаром і сваім цяглом (рабочай жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Цяглыя валокі наразаліся паблізу фальварка.

Павіннасці

Адзінкі вымярэння

Якасць зямлі

добрая

сярэдняя

дрэнная

вельмі дрэнная

Паншчына

дзён у тыдзень

2

2

2

2

Чынш

грошаў

21

12

8

6

Авёс

бочак

2

2

1

-

грошаў

20

20

10

-

Сена

вазоў

1

1

1

-

грошаў

5

5

5

-

Гусі

штук

1

1

1

1

пенязеў

1,5

1,5

1,5

1,5

Куры

штук

2

2

2

2

пенязеў

16

16

16

16

Яйкі

штук

20

20

20

20

пенязеў

4

4

4

4

Невад

грошаў

2

2

2

2

Стацыі*

грошаў

2,5

2,5

2,5

2,5

Талокі

дзён у год

4

4

4

4

Сенакос

Усім войтаўствам урочна

Вартаўнікі

Па чарзе ў воласці

Падводы

Па чарзе ў вёсцы

Будаўніцтва, рамонт дарог і мастоў

Усім войтаўствам па меры патрэбы

Асноўнай павіннасцю цяглых сялян была паншчына – два дні ў тыдзень з валокі. Гэтае патрабаванне "Уставы" выконвалася без усякіх выключэнняў. Акрамя паншчыны, цяглыя сяляне выконвалі і іншыя павіннасці, якія таксама былі дакладна вызначаны "Уставай" 1557 г., іх памеры залежалі ад якасці зямлі (гл. табліцу).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]