Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Асвета. Кнігадрукаванне

Развіццё асветы ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст. адбывалася ў вельмі неспрыяльных умовах. У канцы XVII ст. асвета становіцца манаполіяй каталіцкай і уніяцкай цэркваў, беларуская мова выцеснена польскай з пісьмовага ўжывання.

Агульнаадукацыйнае значэнне брацкіх школ у гэты перыяд было нязначнае як з-за іх нешматлікасці, саслоўнай абмежаванасці, так і з-за панавання рэлігійнага светапогляду ў праграме гэтых школ. Найбольш вядомымі былі Магілёўская і Полацкая брацкія школы. Восем гадоў (1656–1664) прысвяціў дзейнасці ў Полацкай брацкай школе выдатны прадстаўнік беларускай і рускай грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Сімяон Полацкі. У канцы XVII – пачатку XVIII ст. большасць брацкіх школ спыніла сваё існаванне.

У канцы XVII ст. школьная адукацыя сканцэнтравалася ў асноўным у руках розных манаскіх ордэнаў. Найбольш густую сетку сваіх школ у Беларусі мелі езуіты. Цэнтрам адукацыі і навукі на Беларусі была Віленская езуіцкая акадэмія, якая мела статус універсітэта. Яна славілася ва Усходняй Еўропе талентам і вучонасцю шэрагу сваіх выкладчыкаў і выпускнікоў, сярод якіх М. Сматрыцкі, С. Полацкі, А. Каяловіч, А. Алізаровіч, М. Сарбеўскі, М. Пачобут-Адляніцкі, С. Юндзіл, Ж. Жылібер, А. Снядэцкі. З роспускам ордэна езуітаў акадэмія перайшла пад апеку Адукацыйнай камісіі, была пераўтворана ў школу новага тыпу і з 1781 г. называлася Галоўнай школай Вялікага княства Літоўскага.

Карыстаючыся шырокай палітычнай і матэрыяльнай падтрымкай з боку каралеўскай адміністрацыі, польскіх магнатаў і вышэйшага каталіцкага духавенства, езуіты адкрылі да сярэдзіны XVII ст. на тэрыторыі Беларусі вялікую колькасць іншых навучальных устаноў. Так, напрыклад, за кошт шчодрых дароў Стэфана Баторыя і Уладзіслава IV, магнатаў Радзівілаў, канцлераў Льва Сапегі і Агінскага, епіскапа Сангушкі і іншых узніклі школы пры езуіцкіх калегіумах у Полацку, Нясвіжы, Оршы, Бабруйску, Менску, Пінску, Віцебску, Гародні, Навагародку, Магілёве. Невялікія школы існавалі пры езуіцкіх рэзідэнцыях і місіях у Клімавічах, Жодзішках, Юравічах, Барысаве, Мсціславе, Чачэрску, Лазовічах, Расне і ў іншых мястэчках і невялікіх гарадах.

Большасць навучальных устаноў былі трох- і пяцікласнымі. Навучанне ў кожным класе працягвалася год. На працягу двух стагоддзяў у іх выкладаўся традыцыйны курс "сямі свабодных навук" ("трывіум" – граматыка, рыторыка, дыялектыка; "квадрыум" – арыфметыка, геаметрыя, музыка і астраномія). Выкладанне вялося на лацінскай мове. У XVII–XVIII стст. у асобных школах было ўведзена вывучэнне замежных моў і ў некаторых з іх для прыцягнення большай колькасці вучняў уводзілася беларуская мова.

На чале кожнай езуіцкай школы стаяў рэктар і яго памочнік – прэфект. Доступ у навучальныя ўстановы быў адкрыты для хлопчыкаў са шляхты і багатых, знатных сем'яў гараджан. Ствараючы школы ў Беларусі, езуіты менш за ўсё клапаціліся пра пашырэнне асветы сярод шырокіх колаў сельскага і гарадскога насельніцтва. Яны ігнаравалі і яго нацыянальныя інтарэсы, і настойлівую неабходнасць у агульнаадукацыйных ведах.

Увесь змест навучання і ўся методыка выхавання ў школах былі накіраваны на тое, каб выхаваць адданых ордэну людзей. У выхаваўчы арсенал уваходзілі дэмагогія схаластычных дыспутаў, суровыя пакаранні вучняў, знешні бляск масавых шэсцяў і тэатральных прадстаўленняў, ганенні на нязгодных. У параўнанні з Рэнесансам узровень адукацыі прыкметна знізіўся. Тая нешматлікая частка шляхты, якая хацела даць дзецям лепшыя веды, пасылала іх за мяжу або наймала замежных гувернёраў.

Нарастанне антыкаталіцкай апазіцыі сярод гарадскога і сельскага насельніцтва, няўдачы езуітаў на педагагічнай ніве вымусілі кіруючыя колы Рэчы Паспалітай прыцягнуць да больш актыўнай дзейнасці уніяцкую царкву. На ніву асветы уніяцкая царква ўступіла яшчэ ў першай чвэрці XVII ст., калі кароль Жыгімонт III прывілеем ад 31 сакавіка 1613 г. даў права базыльянам "школы... в Новогрудку, в Менску и по иным местам нашим, где бы се тым иноком найспособней видело, фундовати и в тых школах учити всих наук, водлуг преможения их языком грецким п руским". Абавязкам базыльян, як досыць дакладна гаварылася пра гэта ў каралеўскай грамаце, было ліквідаваць у беларускім народзе "неумеетность и неверных речей до веры и до збавеня належачих, так и неспособность до услугованя нам господарю Речи Посполитой". У 1615 г. дазвол на адкрыццё школ базыльяне атрымалі і ад Папы Рымскага Паўла V. У канцы XVII–XVIII стст. базыльяне мелі школы ў Навагародку, Менску, Пінску, Віцебску, Бярэсці, Ружанах, Магілёве, Полацку, Жыровічах, Вішневе, Цяцерыне, Талачыне, Чарэі, Ушачах, Барунах.

Базыльянскія школы цалкам успрынялі езуіцкую арганізацыю, сістэму і змест навучання і выхавання. Найважнейшым адрозненнем у іх было тое, што базыльянскія настаўнікі вялі выкладанне на беларускай мове. Ва ўмовах заняпаду праваслаўных брацкіх школ гэты факт меў станоўчае значэнне. Асноўны кантынгент вучняў у базыльянскіх школах складалі дзеці дробнапамеснай беларускай шляхты і гараджан, што прынялі унію.

На педагагічнай ніве ў Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст. побач з езуітамі і базыльянамі дзейнічалі і іншыя манаскія каталіцкія ордэны. Так, дамініканцы мелі свае школы ў Беліцы, Чашніках, Ушачах, Княжыцах; трынітарыі – у Оршы, Бабінавічах, Бярэсці, Крывічах, Маладзечне; кармеліты – у Глыбокім, Бялынічах, Радамлі. Некалькі невялікіх школ знаходзілася ў распараджэнні манаскіх ордэнаў францысканцаў, марыявітак, бернардзінцаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]