Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Завяршэнне вайны

Карл ХІІ уцягнуў у вайну Турцыю. У канцы 1710 г. пачалася Руска-турэцкая вайна. Над Рэччу Паспалітай навісла пагроза турэцкай агрэсіі. Таму Аўгуст II увёў на тэрыторыю краіны саксонскае войска. Ён звярнуўся па дапамогу да еўрапейскіх краін, найперш да Францыі, якая знаходзілася ў добрых адносінах з Асманскай імперыяй. У сваю чаргу французскі кароль Людовік XIV жадаў прымірыць Аўгуста ІІ з Карлам XII. У верасні 1714 г. было падпісана пагаднне, паводле якога Францыя абавязвалася стрымліваць турак ад нападзення на Рэч Паспалітую і спрыяць заключэнню сепаратнага міру са Швецыяй. Разлічваць на дапамогу Расіі Аўгуст II не мог, паколькі пасля няўдалага Пруцкага паходу 1711 г. Расія заключыла з Асманскай імперыяй Адрыянопальскі дагавор. У адпаведнасці з ім знаходжанне расійскіх войскаў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай без дазволу Турцыі забаранялася.

Склаўшаяся сітуацыя дазволіла Аўгусту ІІ пайсці на ўмацаванне каралеўскай улады. Фрыдрых-Аўгуст II, якi даўно марыў аб абсалютнай манархii. Яго апорай у гэтай справе была саксонская армiя, што знаходзiлася ў краiне, рабавала i спусташала яе. Прыхiльнiкi "залатой шляхецкай вольнасцi" на чале з вялiкiм гетманам лiтоўскiм Людвiгам Пацеем, якi фактычна сканцэнтраваў у сваiх руках уладу ў Вялiкiм княстве Літоўскім, выступiлi супраць палiтыкi цэнтралiзацыi. Пацея падтрымлiвалi Агiнскiя i iншыя магнаты. 26 лістапада 1715 г. у Кароне была ўтворна Тарнагрудская канфедэрацыя шляхты на чале са С. Ледахоўскім, а 23 сакавiка 1716 г. - Вiленская канфедэрацыя на чале з ашмянскiм харунжым К. Сулiстроўскiм.

Пётр I зноў выкарыстаў унутраны канфлiкт у Рэчы Паспалiтай для пашэрэння расійскага ўплыву. У 1717 г. на першым "нямым" сойме (пастановы на iм прымалiся без абмеркавання) расійскі пасол Рыгор Далгарукі прадыктаваў умовы прымiрэння караля з канфедэратамi. Паводле гэтага пагаднення абмяжоўвалася ўлада гетманаў, скарачалася войска (польскае – да 18 тыс. салдат, ВКЛ – да 6 тыс.), з Рэчы Паспалітай выводзілася саксонская армія, пакідалася права "liberum veto". Абаранiць незалежнасць дзяржавы такая армiя не магла, асаблiва калi ўлiчыць, што Расiя мела 350 тыс. салдат, Аўстрыя – 280 тыс., Прусiя – 200 тыс. Гэтыя краiны ўплывалi не толькi на знешнюю, але i на ўнутраную палiтыку Рэчы Паспалiтай

З часоў другой Паўночнай вайны Расiя паступова ўзяла пад свой кантроль знешнюю i ўнутраную палiтыку Рэчы Паспалiтай. Аўгуст II усё больш адчуваў цяжар "жалезнай рукi" суседняга манарха i пачаў рабiць захады па вываду расiйскага войска i адраджэнню неза­лежнасцi краiны. Ён знайшоў падтрымку ў Англii i Аўстрыi, якія былі незадаволены ходам Паўночнай вайны. Але Расiя i яе крэатура, прадстаўнiкамi якой у ВКЛ былi перш за ўсё Людвiг Пацей i Станiслаў Дэнгоф, не далі гэты намерам рэалізавацца.

Зацiкаўленыя ў захаваннi безуладдзя i анархii пад прыкрыццём аховы i гарантавання "шляхецкiх вольнасцяў" Расiя i Прусiя ў 1720 г. абавязалiся ўтрымлiваць iснуючы ў Рэчы Паспалiтай лад. У 1726 г. да iх далучылася Аўстрыя. Гэта сведчыла пра глыбiню ўпадку Рэчы Паспалiтай, калi iншыя дзяржавы бралi на сябе ролю суддзяў гэтай краiны.

У 1721 г. пры падпісанні Ніштацкага мірнага дагавора, якім скончылася другая Паўночная вайна, Пётр I, акрамя значных тэрытарыяльных саступак, атрымаў ад Швецыі згоду на расійскае пасрэдніцтва пры заключэнні міру з Рэччу Паспалітай. У выніку гэтага Аўгуст II доўгі час не мог урэгуляваць адносіны са Швецыяй. Толькі ў 1729 г. быў заключаны мірны дагавор паміж Саксоніяй і Швецыяй. Адпаведны дагавор са Швецыяй Рэч Паспалітая падпісала ў 1732 г., але з-за зрыву соймаў ён не быў ратыфікаваны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]