Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Другі падзел Рэчы Паспалітай

Урад Расійскай імперыі ў канцы 1792 – пачатку 1793 гг. пачаў перамовы з Прусіяй і Аўстрыяй аб новым падзеле Рэчы Паспалітай. Прусія, якая не прымала ўдзелу ў баях, імкнулася ўсё ж узнагародзіць сябе матэрыяльна ўзамен за страты, якія яна панесла, змагаючыся ў складзе антыфранцузскай кааліцыі і меркавала гэта зрабіць за кошт Польшчы. Аўстрыя, атрымаўшы абяцанні аб перадачы ёй у будучым Баварыі, адмовілася ад тэрытарыяльных прэтэнзій. У гэтых умовах быў праведзены другі падзел Рэчы Паспалітай. 23 студзеня 1793 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя паміж Прусіяй і Расіяй, згодна з якой да Прусіі адышлі Вялікапольшча, Мазовія, Гданьск і Торунь. Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі да лініі Друя—Пінск—Збруч (на Украіне). Тэрыторыя, якую захапіла Расія, складала 250 тыс. км.

Гэта азначала палітычны крах для лідэраў Таргавіцкай канфедэрацыі. Яе лідэры склалі паўнамоцтвы і выехалі ў свае маёнткі, а некаторыя, як, напрыклад, Аляксандр Сапега, за мяжу. Уся ўлада ў канфедэрацыі з вясны 1793 г. апынулася фактычна ў руках братоў Касакоўскіх.

17 чэрвеня 1793 г. у Новым замку ў Гародні сабраўся сойм Рэчы Паспалітай, які павінен быў зацвердзіць другі падзел. Пасол Расіі ў Рэчы Паспалітай Я. Сіверс прымаў усебаковыя намаганні, каб забяспечыць прыняцце акта падзелу на пасяджэнні сойма: у двор замка былі ўведзены войскі з гарматамі, патрыятычна настроеныя дэпутаты былі арыштаваны, праводзілася канфіскацыя іх маёнткаў.

Таргавічане ў сойме складалі большасць і падзяляліся на дзве прарасійскія групоўкі. Першая групавалася вакол караля і імкнулася да стварэння максімальна цэнтралізаванай дзяржавы. Другая групоўка аб’ядналася вакол Касакоўскіх і лічыла магчымым нават уваходжанне ВКЛ у склад Расійскай імперыі. Аднак Кацярына II не жадала абвастрэння адносін з Прусіяй і Аўстрыяй і не падтрымала такіх прапаноў.

Сойм ратыфікаваў дагавор з Расіяй, якім пацвердзіў пераход пад яе ўладу беларускіх і ўкраінскіх зямель. Але, нягледзячы на намаганні Сіверса, дагавор з Прусіяй доўга не прымаўся. Пасля яго абвяшчэння дэпутаты маўчалі на працягу некалькіх гадзін, не выносячы ніякага рашэння. Пасля ночы маўчання маршалак сойма Бяліньскі, які з'яўляўся стаўленікам пецярбургскага двара, абвясціў, што маўчанне – знак згоды і закрыў пасяджэнне сойма. Гэты сойм, які праводзіўся ў акружаным войскамі замку, увайшоў у гісторыю пад назвай другога «нямога» сойма.

У час правядзення сойма была скасавана Канстытуцыя 1791 г. і прынята новая. Паводле яе аднаўлялася Пастаянная рада, вярталася выбарнасць каралёў, вышэйшым заканадаўчым органам краіны заставаўся сойм, які склікаўся кожныя чатыры гады на восем тыдняў. Як і папярэдняя, новая Канстытуцыя абвяшчала адмену права «ліберум вета», рашэнні на соймах павінны былі прымацца простай большасцю галасоў. Мяшчане страцілі частку сваіх правоў, прызнаных за імі ў 1791 г., за выключэннем права асабістай недатыкальнасці і права набываць зямельныя ўладанні. Пацвярджалася таксама унія ВКЛ і Польскага каралеўства без змен, уведзеных на Чатырохгадовым сойме. Сойм прыняў рашэнне аб роспуску Таргавіцкай канфедэрацыі.

Але гэтая Канстытуцыя засталася на паперы, так і не паспеўшы ўступіць у дзеянне – вельмі хутка Рэч Паспалітая знікла з палітычнай карты Еўропы.

Асноўная літаратура

1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVIIXVIII стст.) / Ю.Бохан, В.Голубеў, У.Емельянчык і інш. - Мн., 2004.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1/ Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн., 1998.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. – Мн., 1994.

4. Анішчанка, Я.К. Беларусь у часы Кацярыны ІІ (1772 – 1796 гг.) / Я.К.Анішчанка. – Мн., 1998.

5. Анішчанка, Я. Просім, пан генэрал / Я.Анішчанка // Наша ніва. – 1994. - №7.

6. Анішчанка, Я. Танцуючы сейм / Я.Анішчанка // Маладосць. – 1999. - №10.

7. Анішчанка, Я. Ogens ad servitutem nota / Я.Анішчанка. – Беларускі гістарычны часопіс. – 2003. - №8.

8.Бардах, Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага / Ю.Бардах. – Мн., 2002.

9. Бародзіч, М.Г. Прапановы на Гродзенскі сойм 1793 г. / М.Г.Бародзіч // Спадчына. – 2002. – №5/6.

10. Беднов, В.А. Православная церковь в Польше и Литве / В.А.Беднов. – Мн., 2002.

11. Грабеньский, Вл. История польского народа / Вл.Грабеньский. – Мн., 2006.

12. Никитин, М.Г. К вопросу о добровольности присоединения белорусской шляхты к Тарговицкой конфедерации / М.Г.Никитин // Веснік БДУ. – Сер. 3. – 1995. - №1.

13. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі са старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г.Сагановіч. – Мн., 2001.

14. Соловьев, С.М. История падения Польши. Восточный вопрос / С.М.Соловьев. – М., 2003.

15. Швед, В.В. Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772 – 1863 гг.) / В.В.Швед. – Гродна, 2001.

16. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дапам. / Я.А.Юхо. – Мн., 1992.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]