- •Лівонская вайна
- •Лекцыя 20. Шлях да любліна
- •Лівонская вайна
- •Люблінская унія 1569 г.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 21. Палітычная сітуАцыя ў рэчы паспалітай у 70–80-я гады XVI ст.
- •Першае бескаралеўе. Стэфан Баторый
- •Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. – выдатны помнiк прававой думкi
- •Лекцыя 23. Гарады I мястэчкi Беларусi ў XIV – першай палове XVII ст.
- •Эканамiчнае развiццё гарадоў I мястэчак
- •Сацыяльная структура і сістэма кіравання ў гарадах
- •Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі
- •Лекцыя 30. Гарадскія паўстанні канца хvі – першай трэці хvіі ст.
- •"Каляндарны бунт" у Полацку
- •Выступленні супраць гарадской адміністрацыі ў Магілёве і Мазыры
- •Антыуніяцкія хваляванні
- •Лекцыя 22. Афармленне прыгоннага права ў беларусі (XV– XVI стст.)
- •Формы феадальнага землеўладання і феадальных адносін у вкл
- •Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста "Валочная памера". "Устава на валокі" 1557 г.
- •Павіннасці цяглых сялян з валокі паводле "Уставы на валокі" 1557 г.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •Царква і рэлігія на беларусі
- •Лекцыя 24. Рэлiгiя I царква на Беларусi ў XIII–XVI стст.
- •Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
- •Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў вкл
- •Рэфармацыя
- •Контррэфармацыя. Дзейнасць езуiтаў на Беларусi
- •Лекцыя 25. Берасцейская царкоўная унiя
- •Унiяцкая iдэя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Падрыхтоўка I зацвярджэнне унii, яе ўмовы
- •Барацьба унiяцкай царквы за iснаванне I самабытнасць
- •Беларускае адраджэнне
- •Лекцыя 26. Культура Беларусi ў XVI–першай палове XVII ст.
- •Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi
- •Лiнгвiстычная сiтуацыя
- •Лекцыя 27. Пачатак Усходнеславянскага I беларускага кнiгадрукавання
- •Францыск Скарына
- •Рэфармацыйнае кнiгадрукаванне
- •Прыватныя друкарні
- •Брацкiя друкарнi
- •Лекцыя 28. Лiтаратура XVI – першай паловы XVII ст.
- •Лацiнамоўная паэзiя
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-рэлiгiйная публiцыстыка
- •Летапiсы, гiсторыка-мемуарная і палiтычная лiтаратура
- •Сiмяон Полацкi
- •Лекцыя 29. Мастацтва XVI – першай паловы XVII ст.
- •Жывапiс, скульптура
- •Дойлiдства
- •Музыка і тэатр
- •Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Арганізацыя абароны вкл
- •Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла
- •Лоеўская бітва 1649 г.
- •Падзеі 1650 – 1651 гг. Вынікі вайны
- •Лекцыя 32. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
- •Прычыны вайны. Кампанія 1654 г.
- •Контрнаступленне арміі вкл. Ваенная кампанія 1655 г.
- •Пачатак першай Паўночнай вайны. Кейданская унія 1655 г.
- •Віленскае перамір’е 1656 – 1658 гг.
- •Народнае супраціўленне
- •Пачатак вызвалення вкл. Андрусаўскі мір
- •«Хатняя вайна» 1696 – 1700 гг.
- •Змена канфесiйнай сiтуацыi
- •Лекцыя 34. Беларусь ў другой Паўночнай вайне
- •Прычыны і пачатак вайны
- •Раскол шляхты вкл
- •Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.
- •Завяршэнне вайны
- •Вайна за “польскую спадчыну”
- •Лекцыя 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Наступствы войнаў сярэдзіны XVII – пачатка XVIII ст.
- •Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі
- •Становішча сялянства. Формы антыфеадальнай барацьбы
- •Аднаўленне гарадоў у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Узнікненне мануфактур
- •Культура
- •Лекцыя 36. КультуРа беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа
- •Грамадска-палітычная думка. Навука
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Лекцыя 37. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел рэчы паспалітай
- •Паглыбленне палiтычнага крызiсу
- •Рашэнні сойма 1764 г. Выбранне каралём Станіслава Панятоўскага
- •Выступленне Барскай канфедэрацыі
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 38. «вялікі» сойм. Другі падзел рэчы паспалітай
- •Чатырохгадовы сойм і яго рашэнні
- •Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •Дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі
- •Другі падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 39. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел рэчы паспалітай
- •Прычыны і пачатак паўстання
- •Тадэвуш Касцюшка
- •Асаблівасці паўстання на тэрыторыі Літвы і Беларусі
- •Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 40. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хvііі ст.
- •Развіццё фальварковай і сялянскай гаспадаркі
- •Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза
- •Гарады і гарадское насельніцтва
- •Рамяство, гандаль, мануфактурная вытворчасць
- •Культура
- •Лекцыя 41. КультуРа беларусі ў другой палове xviiі ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Крыніцы
- •Храналогія
- •220013, Г. Мінск, праспект ф.Скарыны, 79.
Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў вкл
Спробы крыжакоў усталяваць каталiцызм на лiтоўскiх землях у XIIІ – сярэдзiне XIV ст. поспеху не мелi. Каб выбiць у iх рэлiгiйную зброю, якой прыкрывалася агрэсiя, згадзiўся прыняць каталiцтва Мiндоўг i ва ўзнагароду за гэта ў 1253 г. атрымаў ад Папы Рымскага карону. Але саюз з Рымам не спраўдзiў надзей лiтоўскага караля, i ён адрокся ад хрысцiянства наогул. Гедымiн у надзеi спынiць крыжацкi нацiск абяцаў Папе хрысцiць Лiтву па заходняму абраду. Такiя захады былi рызыкоўнымi, бо маглi выклiкаць апазiцыю прыхiльнiкаў язычнiцтва i праваслаўных "русiнаў". Гэта i здарылася пры Гедымiне.
У канцы XIV ст. пад нацiскам Ватыкана, якi баяўся ператварэння княства ў магутны праваслаўны бастыён Усходняй Еўропы i страты сваёй патэнцыяльнай паствы, Польшча аддала Ягайлу каралеўскую карону ў абмен на акаталiчванне Лiтвы, а ў перспектыве – i ўсходнеславянскiх зямель. Калi непрыманне хрышчэння з рук крыжакоў было справай прынцыпу, то каталiцызм з Польшчы, здавалася, не хаваў у сабе небяспекi. Крэўская унiя рэзка змянiла рэлiгiйную сiтуацыю ў ВКЛ. Яна пакiнула насельнiцтву Беларусi свабоду належаць да сваёй веры, але ў праваслаўнай царквы на тэрыторыі княства з'явiўся сур'ёзны канкурэнт.
Гэта форма хрысцiянскай рэлiгii падыходзiла кiруючым колам княства ва ўмовах узмацнення сувязей з Польшчай. Яна прадухiляла асiмiляцыю лiтоўскай знацi ў масiве праваслаўнай Русi, садзейнiчала яе кансалiдацыi. Дзяржава, усе гаспадары якой, пачынаючы з Ягайлы, былi католiкамi, перадае заходняй царкве вялiкiя надзелы зямлi, спрыяе заснаванню манаскiх ордэнаў, касцёлаў i кляштараў, стымулюе пераход у гэту веру лiтоўскiх i славянскiх феадалаў.
У 1387 г. былі ўтвораны Вiленская епархiя, улада якой ахапiла амаль усю Беларусь, i сем каталiцкiх парафiй, у тым лiку тры – на тэрыторыi Беларусi: у Крэве (цяпер Смаргонскi раён), Абольцах (Талачынскi раён), Гайне (Лагойскi раён). Спачатку епархiя падпарадкоўвалася Папе, а з 1415 г. – прымасу польскай каталiцкай царквы – архiепiскапу гнёзненскаму. У канцы XIV ст. у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм iснавала 12 касцёлаў, з iх шэсць – на Беларусi (у Быстрыцы, Гароднi, Лiдзе, Навагародку i iнш.), у 1430 г. – 27 касцёлаў, у тым лiку 12 – на Беларусi.
У XIV–XV стст. заснаваны ўсяго чатыры каталiцкiя бiскупствы: Кiеўскае, Луцкае, у якое ўваходзiла i Берасцейская зямля), Жмудскае i Вiленскае. Епархii падзялялiся на дэканаты, апошнiя – на парафii. Бiскупаў выбiралi капiтулы (саветы вышэйшага духавенства) епархii. Першымi бiскупамi былi палякi, з пачатку XVI ст. усе бiскупы – прадстаўнiкi вышэйшай знацi Вялiкага княства Лiтоўскага. Магнацкае паходжанне давала iм магчымасць дадаткова ўплываць на дзяржаўныя справы. У каталiцкай царкве княства ў XVI ст. служылi выключна мясцовыя ўраджэнцы. Па сацыяльных матывах пазiцыi магнатаў i вярхоў каталiцкай царквы ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм супадалi.
Вялiкiя лiтоўскiя князi (з 1386 г. католiкi) апякалi каталiцкую царкву. Дзяржаўныя ўлады стваралi для яе прывiлеяванае становiшча. Паводле прывiлея Ягайлы ад 22 лютага 1387 г. каталiцкая царква атрымала поўны iмунiтэт у сваiх маёнтках у фiнансавых i судовых пытаннях, вызвалялася ад дзяржаўных падаткаў i павiннасцяў, а насельнiцтва маёнткаў трапляла ў поўную залежнасць ад царквы. Дыскрымiнацыйныя артыкулы Гарадзельскага прывiлея 1413 г. стваралi ў феадалаў зацiкаўленасць у пераходзе ў каталiцтва. Пры актыўным садзейнiчаннi вярхоўнай улады на беларускiх землях замацавалiся манастыры каталiцкага Ордэна францысканцаў (Лiда, Навагародак, Ашмяны – канец XIV ст.), бернардзiнцаў (Гародня – 1494 г., Полацк – 1498 г., Браслаў – 1504 г.), аўгусцiнцаў (Быстрыца – 1390 г., Бярэсце – пачатак XV ст.).
Да сярэдзiны XV ст. Вiленскай епархii належала 285 вёсак i 16 мястэчак, у якiх пражывала каля 40 тысяч жыхароў, што складала 1,5 % усяго насельнiцтва дзяржавы. 2/3 гэтай латыфундыi было на Беларусi. За 1387–1550 гг. на тэрыторыi епархii было заснавана 259 касцёлаў, у тым лiку 176 – на беларускiх землях. Касцёлы размяшчалiся пераважна на захадзе Беларусi па лiнii Браслаў – Вiлейка – Менск – Нясвiж – Пiнск, на ўсход ад яе былi толькi ў Полацку, Вiцебску, Абольцах i Слуцку. Такiм чынам, да сярэдзiны XVI ст. каталiцкая царква пры падтрымцы вялiкiх князёў i феадалаў-католiкаў замацавалася на сучасных паўночна-заходнiх беларускiх землях i ў Лiтве. 19 каталiцкiх парафiй у той час iснавалi ў Гарадзенскiм павеце, 20 – у Навагародскiм, 16 – у Менскiм, 15 – у Ваўкавыскiм, 7 – у Слонiмскiм. Гэта сiла разгарнула актыўную дзейнасць па акаталiчванню паганцаў, а таксама праваслаўнага насельнiцтва Беларусi. Яна прыўносiла ў Вялiкае княства Лiтоўскае элементы польскай i пераважна заходнееўрапейскай культуры. Такi ўплыў адыграў пэўную ролю ў развiццi грамадска-палiтычнай думкi, культавага i абароннага дойлiдства, музыкi, у пашырэннi асветы.
Каталiцкае хрышчэнне лiтоўцаў, пазбавiўшае праваслаўе надзеi на ролю пануючай рэлiгii ў княстве, не ўшчамляла правоў праваслаўнага насельнiцтва i царквы. Аднак, паколькi феадалы-католiкi атрымалi дадатковыя прывiлеi, то ў параўнаннi з iмi становiшча iх праваслаўных братоў адносна пагоршылася. Асаблiвы сацыяльна-палiтычны статус касцёла, ператварэнне яго ў буйнога землеўласнiка, закраналi iнтарэсы беларускага сялянства, мяшчанства, праваслаўнай духоўнай iерархii. Прыняцце правячымi коламi каталiцызму як дзяржаўнай рэлiгii абвастрыла этнарэлiгiйныя адносiны, паколькi большасць усходнеславянскага насельнiцтва спавядала праваслаўе. Дыскрымiнацыя праваслаўных з канца XIV ст. пачала раздзiраць унутранае адзiнства княства i стала крынiцай шэрагу канфлiктаў: грамадзянскай вайны 30-х гадоў XV ст., выступлення М. Глiнскага, прамаскоўскiх настрояў часткi феадалаў. Ягайла, Вiтаўт, Свiдрыгайла, Аляксандр хацелi залагодзiць антаганiзм памiж праваслаўным i каталiцкiм насельнiцтвам пры дапамозе унii. Аднак праваслаўныя княствы не падтрымалi Фларэнцiйскай унii 1439 г.
Пракаталiцкая рэлiгiйная палiтыка аказалася недальнабачнай i пацярпела крах. Урад уносiць у яе iстотныя карэктывы. У 1432 i 1434 гг. ён здымае эканамiчныя абмежаваннi для праваслаўнай знацi, з канца XV ст. пачынае ўцягваць яе ў палiтычную элiту дзяржавы, а ў 1563 г. поўнасцю ўраўноўвае ў правах праваслаўную шляхту з каталiцкай.
Праваслаўная царква ў першай палове XVI ст. па-ранейшаму займала трывалыя пазiцыi ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, на ўсёй тэрыторыi Беларусi, а ўсходнiя раёны заставалiся сферай яе манапольнага ўплыву. У канцы XV – першай палове XVI ст. быў прыняты шэраг дзяржаўных актаў, якiя замацоўвалi яе правы i ранейшыя прывiлеi. У XVI ст. князь абвясцiў аб склiканнi царкоўных сабораў. Вялiкакняжацкая ўлада ўмешвалася ва ўзаемаадносiны царквы i праваслаўных феадалаў, рэгулюючы гэтыя адносiны на карысць першай. У супрацьстаяннi праваслаўя i каталiцтва на землях Вялiкага княства Лiтоўскага ў першай палове XVI ст. склалася раўнавага сiл.
Значнае месца ў рэлiгiйнай палiтыцы вялiкакняжацкай улады адводзiлася планам унii праваслаўнай i каталiцкай цэркваў пад эгiдай рымскай курыi. Пытанне гэта ўзнiмалася Ягайлам, Вiтаўтам, Свiдрыгайлам. Нарэшце, у 1439 г. на Фларэнцiйскiм саборы царкоўна-рэлiгiйная унiя была аб'яўлена. Аднак падтрымкi з боку праваслаўнага насельнiцтва княства яна не атрымала i была фактычна правалена. У канцы XV – пачатку XVI ст. вялiкiм князем Аляксандрам з дапамогай смаленскага епiскапа Iосiфа Балгарыновiча, якi ў 1500 г. заняў кафедру мiтрапалiта, былi зроблены спробы ўзнавiць унiю. Але яны аказалiся няўдалымi. Аж да стварэння Рэчы Паспалiтай вялiкакняжацкi ўрад не ўзнiмаў больш пытання аб царкоўна-рэлiгiйнай унii.
Неаднастайнасць рэлiгiйнага складу насельнiцтва Вялiкага княства Лiтоўскага i неабходнасць лiчыцца з мясцовымi феадаламi i рознымi царкоўнымi арганiзацыямi вызначылі верацярпiмую палiтыку вярхоўнай улады. Пераемнiкi Аляксандра Жыгiмонт I Стары i Жыгiмонт II Аўгуст, калi апынуліся ў цяжкiм унутры- i знешнепалiтычным становiшчы, пайшлi на стварэнне рэлiгiйнай талерантнасцi ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Пры Жыгiмонце I у дзяpжаве з'явiлася каля 90 новых праваслаўных храмаў. У Вiльнi дзейнічала 15 цэркваў i 14 касцёлаў, у Навагародку на адзiн касцёл прыходзiлася 10 цэркваў, у Полацкiм i Вiцебскiм паветах было толькi па адным касцёле. У 1563 г. Жыгiмонт II выдаў у Вiльнi прывiлей (пацверджаны на Гарадзенскiм сойме 1568 г.), якi адмяняў усе абмежаваннi на рэлiгiйнай глебе Гарадзельскага прывiлея i тым самым замацаваў "шляхецкую" талерантнасць у пэўных сацыяльных межах.
Такiм чынам, 20–60-я гады XVI ст. адрознiваліся ад папярэдняга стагоддзя сваёй рэлiгiйнай верацярпiмасцю (як напрамкам дзяржаўнай палiтыкi). Сюды сцякалiся ад рэлiгiйных ганенняў каталiцкай i праваслаўнай цэркваў многiя вальнадумцы з iншых краiн: рускiя ерацiкi Феадосiй Касой, Арцемiй, Васiян i iх паплечнiкi, вядомыя прагрэсiўнымi поглядамi медыкi-iтальянцы Д. Бляндрата i С. Сiмонi, швейцарац I. Гаслер i iнш. Верацярпiмасць стварыла спрыяльную глебу для распаўсюджвання гуманiстычных ідэй i для Рэфаpмацыi, якая часткова аслабiла i каталiцтва, i пpаваслаўе.