Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Лекцыя 34. Беларусь ў другой Паўночнай вайне

  • Прычыны і пачатак вайны.

  • Раскол шляхты ВКЛ.

  • Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.

  • Завяршэнне вайны.

  • Вайна за “польскую спадчыну”.

Прычыны і пачатак вайны

Пачатак XVIII ст. для Еўропы вызначаецца падзеямі другой Паўночнай вайны, або «Вялікай» вайны. Яна вялася Паўночным саюзам (Расія, Саксонія, Данія) супраць Швецыі, якая на працягу ХVІІ ст. усталявала кантроль над Балтыкай. У ходзе вайны Расія імкнулася забяспечыць сабе выхад да Балтыйскага мора, атрымаць Карэлію і Інгрыю. Данія жадала вярнуць Гальштынію.

З 1704 г. у вайне прыняла ўдзел і Рэч Паспалітая, каралём якой з’яўляўся саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ Моцны. У 1697 г. ён быў выбраны новым манархам Рэчы Паспалітай. Так на прастоле зацвярджаецца дынастыя Ветынаў, якую палякі называлі «Сасамі». Аўгуст ІІ быў актыўным палітыкам, праяўляў абсалютысцкія памкненні. Ён разлічваў далучыць да сваіх уладанняў Эстляндыю і Ліфляндыю і тым самым умацаваць сваё становішча ў Рэчы Паспалітай. Моцны ўплыў на караля аказаў ліфляндзец Іаган Паткуль. Шведскі манарх Карл ХІІ прыгаварыў яго да смяротнага пакарання за падрыхтоўку мяцежа. І.Паткуль збёг у Рэч Паспалітую і стаў натхняльнікам караля да вайны.

Вяртаючыся з Еўропы, рускі цар Пётр І 31 ліпеня 1698 г. сустрэўся ў Раве-Рускай (Украіна) з Аўгустам ІІ. Манархі падпісалі тайнае пагадненне супраць Швецыі. Як казаў сучаснік: «каралі падпісалі паміж сабой дамову без Рэчы Паспалітай, без магнатаў і шляхты». Затым у лістападзе 1699 г. быз заключаны Прэабражэнскі дагавор паміж Расіяй і Саксоніяй аб ваенным саюзе.

Першымі ваенныя дзеянні пачалі Саксонія і Данія. У лютым 1700 г. 10-тысячнае саксонскае войска ўвайшлі ў Ліфляндыю і пачалі аблогу Рыгі. У сакавіку 16-тысячнае дацкае войска разгарнулі наступленне ў Гальштыніі. Антышведская кааліцыя разлічвала на фактар раптоўнасці. Пэўныя спадзяванні звязваліся з адсутнасцю ваеннага і палітычнага вопыту ў 18-гадовага шведскага караля Карла XII. Дарэчы, шведскія гісторыкі вылучаюць дзве версіі мэтаў знешняй палітыкі гэтага манарха. Згодна з першай, Карл ХІІ праявіў авантурызм, імкнучыся пераўтварыць Балтыку ў Шведскае возера. Другая версія лічыць, што кароль імкнуўся аднавіць кантроль над шляхам «з варагаў у грэкі» у інтарэсах шведскай буржуазіі.

Аднак ужо ў чэрвені 1700 г. Карл XII высадзіў дэсант каля Капенгагена і прымусіў дацкага караля падпісаць капітуляцыю. 30 лістапада 1700 г. у бітве пад Нарвай шведы разграмілі расійскую армію. Пасля гэтага Карл XII выступіў супраць Аўгуста II Моцнага, і ў бітве пад Рыгай 20 ліпеня 1701 г. перамог яго. У гэты час Варшаўскі сойм выступіў супраць каранацыі брандэнбургскага курфюрста прускім каралём, прапанаваў вывесці саксонскае войска з Рэчы Паспалітай і падпісаць мір са Швецыяй. Вядома, што Аўгуст ІІ праз сваю каханку графіню Аўрору Кёнігсмарк тайна прапанаваў Карлу ХІІ падпісаць сепаратны мір з падзелам Польшчы. Але шведскі кароль адмовіўся. У пачатку 1702 г. шведы ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, у маі занялі Варшаву. Затым яны перамаглі саксонцаў у бітвах каля Клішава (19 ліпеня1702 г.) і Пултуска (2 мая1703 г.). Але прымусіць Аўгуста II адмовіцца ад кароны Рэчы Паспалітай не ўдалося. Вайна пачала прымаць зацяжны характар.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]