Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Гарады і гарадское насельніцтва

У другой палове XVIII ст. назіралася паступовая стабілізацыя гарадскога жыцця. На тэрыторыі Беларусі налічвалася 39 гарадоў і каля 350 мястэчак, у якіх пражывала прыкладна 250 тыс. чалавек (11 % усяго насельніцтва). 15 гарадоў былі прыватнаўласніцкія: Нясвіж, Слуцк, Слонім, Ашмяны, Друя, Докшыцы і інш. Прыватнаўласніцкімі з’яўлялася пераважная большасць беларускіх мястэчак. Такое становішча перашкаджала хуткаму развіццю гарадоў і мястэчак, росту насельніцтва ў іх. У другой палове XVIII ст. значэнне шэрагу гарадскіх пасяленняў змянілася, што было абумоўлена ступенню іх разбурэння ў час папярэдніх войнаў, а таксама зменамі ў накірунку гандлёвых шляхоў, значэннем гэтых населеных пунктаў у эканамічным і палітычным жыцці Беларусі. Ва ўсходняй частцы Беларусі значна ўзрасла роля Віцебска, у заходняй частцы – Гародні, Слоніма, у цэнтры – Менска. Страцілі сваё былое значэнне Полацк, Пінск, Навагародак.

Найбольш буйным з беларускіх гарадоў быў Віцебск, дзе ў 1796 г. жыло 12,5 тысячы чалавек. У другім па велічыні горадзе Беларусі – Менску – налічвалася 7 тысяч, у Гародні – 6 тысяч, у Магілёве і Полацку – па 5,5 тысячы чалавек. Хутка развіваліся асобныя мястэчкі, перш за ўсё тыя, дзе адбываліся вялікія кірмашы – Зэльва, Смаргонь, Койданава, Відзы.

Павелічэнне колькасці гараджан адбывалася за кошт перасялення з Украіны і Польшчы яўрэяў. Да канца стагоддзя яўрэі складалі 20 – 30 % гарадскога насельніцтва. У буйных гарадах Усходняй Беларусі ўдзельная вага яўрэяў была меншай, тады як у заходніх і цэнтральных раёнах яны складалі каля 30 – 40 % жыхароў. Асабліва інтэнсіўны прырост яўрэйскага насельніцтва назіраўся ў мястэчках – парой да 100 % жыхароў (Пружаны, Сянно). Яўрэйскія купцы і рамеснікі адыгрывалі важную ролю ў эканамічным жыцці гарадоў і мястэчак. У гэты час яўрэі займалі асобнае сацыяльнае становішча, выкліканае існаваннем кагальнай арганізацыі і акрэсленымі прывілеямі і забаронамі, якія былі замацаваны заканадаўствам.

У некаторых беларускіх гарадах, напрыклад, Навагародку, Менску, Барысаве, Копысі, пражывалі татары, хаця ў цэлым іх вага сярод гараджан была нязначнай і складала 0,5 %. У асобных гарадах (Бабруйск, Слуцк) сустракаліся швейцарцы, немцы і аўстрыйцы. Эпізадычна з’яўляліся цыгане. Са славянскага насельніцтва ў гарадах пражывалі беларусы, палякі, украінцы і рускія.

Сацыяльны склад гарадскога насельніцтва быў даволі стракатым. У гэтыя часы каля 80 % насельніцтва беларускіх гарадоў складалі мяшчане, але сярод гэтага саслоўя мелася значная колькасць саслоўных груп, якія вылучаліся як па маёмаснаму становішчу, так і па ролі ў вытворчай дзейнасці. Змены ў структуры гарадскога насельніцтва Беларусі ўскладнялі гаспадарчую дзейнасць, развіццё таварна-грашовых адносін. Усё большую ролю ў эканамічным і палітычным жыцці гарадоў побач з даўнейшым патрыцыятам (цэхавая старшына, бурмістры і г. д.) пачынаюць адыгрываць яшчэ нешматлікія ўладальнікі ці арандатары мануфактур, заможныя купцы, банкіры, з асяроддзя якіх у далейшым павінна была сфарміравацца буржуазія.

На другім полюсе была вялікая колькасць незаможных немаёмных мяшчан, якія працавалі ў майстэрнях і на мануфактурах па найму – будучы пралетарыят.

У апошнія дзесяцігодцзі XVIII ст. у гарадах Беларусі пачала складацца асобная сацыяльная група – інтэлігенцыя. Нешматлікая па колькасці, яна адыгрывала ўсё больш значную ролю не толькі ў культурным, але і ў палітычным жыцці краіны. Асаблівасцю Беларусі было рэкрутаванне працаўнікоў інтэлігенцкіх прафесій з асяроддзя сярэдняй і дробнай шляхты.

Прававое становішча гарадоў і мястэчак Беларусі ў другой палове XVIII ст. спазнала значныя змены. Урад Рэчы Паспалітай зрабіў некалькі спроб рэфарміравання гарадскога самакіравання, якія павінны былі ўзмацніць у гарадах каралеўскую ўладу, а таксама надаць больш правоў заможным гараджанам. Аднак палітыка дзяржавы ў гэтым накірунку не была паслядоўнай і насіла супярэчлівы характар. Большасць з рэформаў закранала каралеўскія гарады і пакідала па-за ўвагай прыватнаўласніцкія. На канвакацыйным сойме ў 1764 г. былі створаны шляхецкія па складу камісіі «добрага парадку», якія павінны былі ўпарадкаваць гарадскую гаспадарку. Камісіі прыступілі да ліквідавання юрыдык, рабілі спробы змяніць сацыяльны статус яўрэйскага насельніцтва. Гэтыя прагрэсіўныя намаганні былі перакрэслены пастановамі соймаў 1768 і 1776 гг. Згодна з імі суд у каралеўскіх гарадах перадаваўся ў рукі стараст, а магдэбургскае права было захавана толькі ў Бярэсці, Вільні, Ваўкавыску, Гародні, Коўне, Лідзе, Менску, Мазыры, Навагародку, Пінску і Троках.

Толькі ў перыяд Чатырохгадовага сойма быў зроблены крок у іншым накірунку. Пад націскам прагрэсіўных грамадскіх дзеячаў і дзякуючы намаганням заможнага, перш за ўсё сталічнага, мяшчанства ў 1791 г. было адноўлена гарадское самакіраванне, а мяшчанам дазволена набываць зямлю за межамі гарадоў, быць абранымі ў якасці паслоў на соймы і служыць у дзяржаўных установах. Адначасова адбываецца паглыбленне агульнасці інтарэсаў маладой буржуазіі і шляхты. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў наданні мяшчанам правоў на набыццё шляхецтва, умовай для чаго з’яўлялася заможнасць мешчаніна. У жыцці гарадоў усё большую ролю стала адыгрываць шляхта. Гэтаму садзейнічала пастанова сойма 1775 г., якая дазваляла шляхціцам займацца мяшчанскімі заняткамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]