Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Канстытуцыя 3 мая 1791 г.

Паступова пагаршалася міжнародная сітуацыя. Расійская імперыя скончыла войны са Швецыяй і Турцыяй і пачала займацца справамі ў Рэчы Паспалітай. Прусія ўсё больш адыходзіла ад сваіх абавязкаў і пайшла на збліжэнне з Расіяй.

Трэба было спяшацца з завяршэннем асноўных рэформаў і прыняццем новай канстытуцыі. Лідэры прагрэсіўнай плыні сойма (І. Патоцкі і Г. Калантай) склалі праект новай канстытуцыі і вырашылі правесці яго цалкам без абмеркавання. Іх падтрымаў кароль Станіслаў Панятоўскі. Як пісаў Ст. Малахоўскі: «рыхтавалі яе тайна, каб увесці яе рэвалюцыйным спосабам». Паколькі праект меў радыкальны характар, то прыхільнікі рэформаў правялі пасяджэнне ў час, калі частка сенатараў не вярнулася з велікодных канікулаў, і на сесіі прысутнічалі толькі 182 дэпутаты – крыху больш за адну трэць. У дзень, калі ішло прыняцце Канстытуцыі, да каралеўскага палаца ў Варшаве, дзе адбывалася пасяджэнне сойма, былі сцягнуты вайсковыя часткі, верныя прагрэсіўнай партыі. На вуліцы Варшавы выйшлі мяшчане, дэлегацыя гараджан з'явілася ў зале пасяджэння. Гэтыя меры прадвызначылі поспех прагрэсіўнай партыі і прыняцце Канстытуцыі.

Канстытуцыя 3 мая была другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) дзяржаўным дакументам, які рэгуляваў арганізацыю дзяржаўнай улады, а таксама правы і абавязкі грамадзян, пад якімі разумеліся ўсе жыхары краіны.

Канстытуцыя складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Згодна з ёю Рэч Паспалітая пераўтваралася ў канстытуцыйную манархію. Улада караля абвяшчалася спадчыннай. Яна абмяжоўвалася соймам, які па сацыяльнаму статусу большасці дэпутатаў з’яўляўся шляхецкім. Пануючай канфесіяй абвяшчаўся каталіцызм. Пераход з каталіцкай веры ў іншую забараняўся. Для ўсіх іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. Шляхта разглядалася ў якасці прывілеяванага саслоўя, але яе правы былі адносна абмежаваныя: яна пазбаўлялася стану найвышэйшай і апошняй улады над прыгоннымі сялянамі. Не адмяняючы залежнасць сялян ад пана, Канстытуцыя дэкларавала, што сяляне пераходзяць «пад апеку права і ўлады дзяржаўнай». У новым законе абвяшчаўся падзел улады ў дзяржаве на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Канстытуцыя прадугледжвала пераўтварэнне Рэчы Паспалітай ва ўнітарную краіну. Таму 20 кастрычніка 1792 г. з’явіўся дакумент пад назвай «Узаемная гарантыя двух народаў», які павінен быў урэгуляваць адносіны паміж ВКЛ і Каронай. Маршалак сойма Казімір Нестар Сапега абвясціў гэты праект, які прадугледжваў аб’яднанне войска і скарбу, а таксама стварэнне агульных для ВКЛ і Польшчы ўрадавых устаноў. Пры гэтым у іх павінна была засядаць аднолькавая колькасць прадстаўнікоў ВКЛ і палякаў. Старшынства ў галоўных дзяржаўных камісіях, вайсковай і скарбовай, павінна было чаргавацца. Вялікае княства Літоўскае забяспечвала свой скарб і суд, а таксама права «мець такую ж самую лічбу міністраў і дзяржаўных устаноў і з тымі ж тытуламі і абавязкамі, якія Карона калі-небудзь мець будзе». Гародня заставалася месцам правядзення соймаў Рэчы Паспалітай.

Такім чынам, быў дасягнуты няпросты кампраміс, які акрэсліваў харак-тар узаемаадносін паміж Княствам і Польшчай пасля прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Аўтаномія ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай была зменшана, але і не скасавана.

У сваёй аснове Канстытуцыя 3 мая мела прагрэсіўны характар і адкрывала шлях да стварэння дэмакратычных асноў улады. Аднак была і абмежаванай: захоўваўся саслоўны характар грамадства. Для жыхароў Княства далейшая ўніфікацыя частак Рэчы Паспалітай значыла працяг паланізацыі і пагрозу канчатковай страты сваёй дзяржаўнасці ў выглядзе Вялікага княства Літоўскага.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]