Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Сымон Будны

Дастойна прадоўжыў i памножыў скарынаўскiя рэнесансна-гу­ма­нiстычныя традыцыi, унёс свой арыгiнальны ўклад у скарбнiцу беларускай культуры i думкi Сымон Будны – беларускi гуманiст i асветнiк, адзiн з буйнейшых дзеячаў рэфармацыйнага руху на Беларусi.

Нарадзiўся Будны каля 1530 г. Пытанне аб месцы яго нараджэння i нацыянальнасцi па сённяшнi дзень застаецца дыскусiйным. Хто ён, беларус цi паляк, нарадзiўся ён у Будах беларускiх (якiх нямала на тэрыторыi нашай рэспублiкi), цi ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыi Мазовii (Польшча), – дакладна не высветлена. Аднак нават тыя, хто лiчаць Буднага палякам, пагаджаюцца, што вельмi многiя факты сведчаць на карысць яго беларускага паходжання: добрае веданне беларускай мовы, жыцця, звычаяў беларускага народа.

Каля 1544 г., прыблiзна ва ўзросце 14 гадоў, Будны паступiў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага унiверсiтэта, якi на працягу некалькiх стагоддзяў з'яўляўся альма-матэр для многiх беларусаў. Потым, магчыма, скончыў тэалагiчны факультэт Базельскага унiверсiтэта. За гады вучобы за мяжой ён далучыўся да пратэстанцкага вучэння. У 1558 г. Будны прыехаў у сталiцу Вялiкага княства Лiтоўскага – Вiльню, дзе заняў пасаду катэхiзiста, г.зн. настаўнiка пратэстанцкага таварыства з абавязкам па нядзелях, аўторках, пятнiцах i ў святочныя днi выкладаць асновы рэфармацыйнага вучэння дзецям i дарослым. Два гады ён працаваў на пасадзе катэхiзiста, што, відаць, і паслужыла штуршком да напісання яго першага твора "Катэхізіс", якi пазней быў выдадзены ў Нясвiжы на беларускай мове. Гэта сур'ёзны аргумент на карысць беларускага паходжання Сымона Буднага.

У 1560 г. Будны атрымлiвае павышэнне: назначаецца пра­па­веднiкам у беларускi горад Клецк. Чалавек вялiкага прыроднага даравання i энцыклапедычнага розуму, С. Будны ў пачатку 60-х гадоў XVI ст. становіцца значным грамадска-палiтычным дзеячам пратэстанцкага ўхілу i ў хуткiм часе набывае еўрапейскую вядомасць як мыслiцель-рацыяналiст i таленавiты публiцыст.

У мэтах асветы простых людзей у 1562 г. у Нясвiжскай друкарнi пад апекай Мiкалая Радзiвiла Чорнага ён выдае свой "Катэхiзiс", а потым i другую кнiгу на беларускай мове "Аб апраўданнi грэшнага чалавека перад Богам", якая, на жаль, не захавалася.

З прычыны неспрыяльных абставiн Будны вымушаны быў па­кiнуць свайго апекуна i ў 70-я гады ў Лоску разгарнуў актыўную лiтаратурна-публiцыстычную дзейнасць. Гэта быў вельмi плённы перыяд, калi Будны выдаваў кнiгу за кнiгай на лацiнскай i польскай мовах. Найбольш вядомымi з яго выданняў гэтага часу з'яўляюцца нясвiжская "Бiблiя" (1572), "Новы Запавет" з аб'ёмнымі каментарыямi да яго, "Аб асновах хрысцiянскай веры" (1576). У iх Будны выклаў свае сацыяльна-палiтычныя, рэлiгiйна-фiласофскiя i педагагiчныя iдэi. Ён праявiў сябе арыгiнальным i самабытным публiцыстам, вялiкiм майстрам пяра. Яго творы характарызуюцца яснасцю думкi, дасцiпнасцю, палемiчнай завостранасцю i пераканаўчасцю аргу­ментацыi.

Усё сваё жыццё Сымон Будны прысвяцiў справе асветы народа i падрыву аўтарытэту афiцыйнай хрысцiянскай царквы. Ён першым пасля Скарыны пачаў не толькi выкарыстоўваць беларускую мову ў рэ­лiгiйным пiсьменстве, але i прапагандаваць яе як раўнапраўную мову, як лепшы сродак для распаўсюджвання ведаў сярод простага народа. У сваiх шматлiкiх трактатах i кнiгах Будны паслядоўна вёў барацьбу за вызваленне грамадскай думкi ад цяжару сярэдневяковай схаластыкi. У час, калi ў краiнах Заходняй Еўропы гарэлi кастры iнквiзiцыi, а ўсялякая праява крытычнай думкi i цвярозага погляду на рэчаiснасць разглядалася як небяспечная ерась, С. Будны сеяў зерне разумнага, практычнага падыходу да з'яў жыцця i рэлiгii. Ён заклiкаў правяраць веру розумам. З гэтых пазiцый пiсьменнiк крытыкаваў афiцыйную хрысцiянскую царкву i асаблiва езуiтаў, якiя сваёй прапагандай каталiцызму i фальшывым чалавекалюбствам распальвалi рэлiгiйны фанатызм, наносячы тым самым шкоду грамадству i дзяржаве. Сымон Будны вёў барацьбу за асвету i пашырэнне ведаў у грамадстве, выступаў змагаром за брацкую дружбу i творчае супрацоўнiцтва памiж славянскiмi народамi. Прапагандуючы свае погляды на жыццё i рэлiгiю, ён пракладваў шлях да секулярызацыi грамадскай думкi i вызвалення лiтаратуры ад уплыву хрысцiянскай iдэалогii.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]