Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Контрнаступленне арміі вкл. Ваенная кампанія 1655 г.

Восенню Януш Радзівіл сабраў 6-тысячнае войска, падмацаванае польскімі воінамі. Ён паставіў задачу вярнуць страчаныя землі. Зімою 1654 г. харугвы ВКЛ вызвалілі ў Падняпроўі Оршу, Дуброўну, Галаўчын, Горкі. Былі накіравана падмога Старому Быхаву, дзе казакі пад камандаваннем І. Залатарэнкі беспаспяхова вялі аблогу горада. Каля 4 тысяч абаронцаў Старога Быхава не толькі паспяхова адбіваліся, але пастаянна праводзілі вылазкі, нападалі на непрыяцеля. На прапановы капітуляваць жыхары горада адказвалі, што «лутше де им в домех своих помереть, нежели в неволю из воли самим себя отдавать». Гэта сапежынская фартэцыя так і засталася нескаронай (горад здаўся толькі ў 1657 г., у часе перамір'я, але не царскім ваяводам, а казакам палкоўніка Івана Нячая). Казацкія атрады баяліся адкрытай бітвы, схаваліся за сценамі Новага Быхава, які з налёту ўзяць войску Радзівіла не ўдалося.

Галоўнай жа мэтай паходу вялікі гетман лічыў вяртанне Магілёва. Пакінуўшы каля Новага Быхава невялікую заслону, Радзівіл у лютым 1655 г. сабраў асноўныя сілы пад Магілёвам. На той час цар паспеў перакінуць у горад дадатковыя палкі, паспяшалася туды і некалькі тысяч казакаў Васіля Залатарэнкі, умацаванні горада былі падпраўлены. Прапанову здацца гарнізон адхіліў.

Тым часам Паклонскі і яго паплечнікі вырашылі перайсці на бок сваіх суайчыннікаў. Паклонскі пасля тайнай перапіскі з Радзівілам дамовіўся аб здачы Магілёва, але гэты план не ўдаўся. Дзеянні Паклонскага былі высока ацэнены соймам Рэчы Паспалітай. Яму было вернута адабранае за год да гэтага шляхецкае званне. Пачалася планамерная аблога Магілёва, якая цягнулася некалькі месяцаў. Пяць разоў войска Вялікага Княства штурмавала горад, але ўсе яны заканчваліся нічым. У час аблогі Магілёва далі знаць аб сабе рознагалоссі, якія існавалі паміж маскоўскім урадам і украінскімі казакамі. Нягледзячы на прамыя загады цара ісці на дапамогу рускаму гарнізону, І. Залатарэнка так і не выступіў з Новага Быхава, адгаворваючыся то маразамі, то вясеннім бездарожжам.

1 мая войска Радзівіла адышло за Бярэзіну. Тым часам у Падзвінні войскі палкоўнікаў Лукомскага і Лісоўскага безвынікова спрабавалі авалодаць адпаведна Віцебскам і Дзіснай.

Частку войска Януш Радзівіл накіраваў на Смаленшчыну. Яно складалася ў асноўным з узброеных сялян-добраахвотнікаў, т.зв. «валюнтарыушаў». Партызанскі рэйд актывізаваў выступленні мясцовых сялян.

Адразу пасля адступлення Радзівіла пачаўся другі паход царскіх ваяводаў на Вялікае Княства. Па-ранейшаму ў ім удзельнічалі тры рускія арміі - паўночная, цэнтральная і паўднёва-заходняя, якім дапамагалі казацкія палкі І.Залатарэнкі. Усю палявую армію ВКЛ Януш Радзівіл сабраў у Вільні. Таму маскоўскае войска рухалася амаль не сустракаючы сур'ёзных перашкод.

Бітвы ў раёне Барысава, Слуцка, Свіслачы, Ашмян прынеслі перамогу рускай арміі. 3 ліпеня 1655 г. царскія ваяводы разам з украінскімі казакамі занялі Менск, а войска А.Трубяцкога заняла Клецк і Слонім.

Вялікаму гетману так бракавала сіл, што ён нават не стаў абараняць Вільню і вырашыў адвесці войска ў Жамойць. Да рускіх ваяводаў звярнуўся віленскі біскуп з прапановай мірнай здачы горада ўзамен на захаванне правоў і прывілеяў мяшчан. Але 31 ліпеня сталіца дзяржавы была захоплена, абрабавана і выпалена. Пасля гэтага армія Чаркаскага заняла Трокі, Коўну і Гародню. На Беларусі апрача пакінутых глыбока ў тыле Старога Быхава і Берасцейшчыны, куды царскія ваяводы яшчэ не дайшлі, свабодным заставаўся толькі радзівілаўскі Слуцк. Увосень 1655 г. пасля спусташальнага рэйду Залатарэнкі і Трубяцкога праз беларускае Панямонне ваенныя дзеянні прыпыніліся.

Цар Аляксей Міхайлавіч планаваў яшчэ павесці войска з Вільні на Варшаву, але пачалася першая Паўночная вайна. У Польшчу ўвайшла шведская армія. Сутыкненне са Швецыяй і вайна на два франты была для Масквы непажаданай, таму цар стрымаў далейшыя дзеянні сваіх войскаў.

Царскі урад вырашыў, што прыспеў час анексіраваць усходнюю частку Вялікага княства Літоўскага, дзе значная колькасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Для ідэалагічнага абгрунтавання анексіі рускія ўлады ўкаранялі назвы "Белая Русь" у адносінах да сучаснай усходняй Беларусі і "беларусцы" у адносінах да літвінаў-праваслаўных, хаця ў ВКЛ гэтая назва не ўжывалася. Нейкі час у Маскве і ў царскім войску абмяркоўвалася ідэя стварэння "Вялікага княства Белая Русь" з Аляксеем Раманавым на чале. Цар Аляксей Міхайлавіч прыняў тытул самадзержца "всея Великия и Малыя и Белыя России".

На Беларусі пашыраліся антырускія настроі. Вострае незадавальненне праяўляла насельніцтва гарадоў, якія ва ўмовах вайны, шматлікіх пабораў і кантрыбуцый, рабаўніцтва ваюючымі бакамі прыходзілі ў заняпад.

Восенню 1655 г. зноў абвастрыліся адносіны паміж рускім бокам і казацкім гетманам І. Залатарэнкам. Апошні кляўся ў вернасці цару, аднак у той жа час рабіў перашкоды ў перадачы занятых ў ходзе вайны Чачэрска, Мсціслава, Чавус і інш. гарадоў і мястэчак у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі пад кіраванне царскіх ваяводаў. Узаемаадносіны яшчэ больш пагоршыліся, калі стаў вядомы змест тайнай перапіскі, якую падтрымліваў Залатарэнка з саноўнікамі Рэчы Паспалітай.

Пасля ранення і смерці гетмана ў кастрычніку 1655 г. пачаліся хваляванні радавых казакоў. Супраць іх былі пасланы рускія карныя атрады. У выніку большая частка казакоў вярнулася на Украіну, а рэшткі ўліліся ў рады царскай арміі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]