Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Выяўленчае мастацтва

Беларускі жывапіс XVIII ст., цалкам вызваліўшыся ад рэлігійнага ўплыву, увабраў у сябе лепшыя дасягненні рэалістычнага мастацтва Захаду, адначасова захаваўшы мясцовую самабытнасць. Разам з гэтым у ім адчуваецца і вялікі ўплыў народнага мастацтва, што наклала адбітак і на эвалюцыю стыляў барока і класіцызму ва ўмовах Беларусі.

У беларускай графіцы вядучае месца належала кніжнай гравюры на дрэве. Графічнае мастацтва падзялялася на некалькі школ і напрамкаў. Найбольш значны след у гісторыі беларускага мастацтва пакінулі Магілёўская і Нясвіжская гравёрныя школы. Апрача таго, вялікая група гравёраў працавала ў друкарнях Оршы, Полацка, Супрасля. Шырокую вядомасць атрымалі майстры гравёрнага мастацтва Вашчанкі – Максім і яго сын Васіль. В. Вашчанка – найбольш яркі прадстаўнік Магілёўскай гравёрнай школы.

Высокі мастацкі ўзровень афармлення кніг дэманструе ў XVIII ст. Супрасльская друкарня. Яна праіснавала больш за сто гадоў, выпусціўшы каля 420 выданняў. Многія з іх добра аздобленыя. На фоне тагачаснай кніжнай прадукцыі супрасльскія выданні вылучаюцца імпазантнасцю і своеасаблівай манументальнасцю.

У развіцці скульптуры ў другой палове XVIII ст. назіраецца пэўны спад, выкліканы складанымі сацыяльна-палітычнымі і эканамічнымі абставінамі таго часу. I ўсё ж ні адно з папярэдніх стагоддзяў не было для пластыкі такім плённым.

З сярэдзіны XVIII ст. прыкметным быў уплыў ракако, які ішоў з Чэхіі і Паўднёвай Германіі – краін, выхадцы з якіх складалі значную частку скульптараў, што працавалі на Беларусі. Гэты ўплыў адбіўся ў драўляных скульптурах анёлаў з Камянца на Берасцейшчыне, алтары касцёла бернардзінак у Слоніме.

У 70-я гады ў скульптуру Беларусі прасочваўся класіцызм. Першыя найбольш значныя творы гэтага стылю звязаныя са свецкім мастацтвам, а менавіта з палацавай архітэктурай і творчасцю італьянскага архітэктара Дж. Сака. Па яго праектах у 80-я гады былі выкананы стукавыя дэкарацыі ў Свяцкім палацы (цяпер Гродзенскі раён), якія не захаваліся, а таксама ў Гарадзенскім Новым замку.

Такім чынам, у другой палове XVIII ст. у беларускім мастацтве адбыліся значныя змены. Яно ўзбагацілася шэрагам новых з'яў, стала больш свецкім і дэмакратычным. На змену элітарнаму барока паступова прыходзіў больш масавы класіцызм. Гэты вядучы напрамак эпохі Асветніцтва найбольш адпавядаў тагачасным грамадскім тэндэнцыям.

Асноўная літаратура

1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVIIXVIII ст.) / Ю.Бохан, ВГолубеў, У.Емельянчык і інш.; Рэдкал.: М.Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мн., 2004.

2. Асвета і педагагічная думка Беларусі. – Мн., 1985.

3. Бирало, А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII – середине XVIII в. / А.А.Бирало. – Мн., 1971.

4. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. – Мн., 1988. – Т.2.

5. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. – Мн., 1998.

6. Дорошевич, Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии / Э.К.Дорошевич. – Мн., 1971.

7. Кавальчык, Е. Дойлідская школа ў Вялікім княстве Літоўскім (XVIXVIII ст.) / Е.Кавальчык // Спадчына. – 2001. – №5/6.

8. Лазука, Б.А. Гісторыя мастацтваў / Б.А.Лазука. – Мн., 2003.

9. Лявонава, А.К. Старажытная беларуская скульптура / А.К.Лявонава. – Мн., 1991.

10. Мальдзіс, А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палова XVII – ХVIIІ ст.). – Мн., 1980.

11. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусі / С.А.Парашкоў. – Мн., 2003.

12. Пілецкі, В. Падабенства і адрозненні ў школьнай адукацыі Беларусі і Францыі падчас Французскай рэвалюцыі / В.Пілецкі // Бел. гіст. часопіс. – 2001. – №2.

13. Селицкий, С.В., Дорошевич Э.К. Просвещение и педагогическая мысль во второй половине XVII – XVIII в. / С.В.Селицкий, Э.К.Дорошевич // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX – начала XX в. – Мн., 1996.

14. Сыны і пасынкі Беларусі / Уклад. С.В. Барыс. – Мн., 1996.

15. Церашчатава, В.В. Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI – XVIII стст. / В.В.Церашчатава. – Мн., 1985.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]