Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Аднаўленне гарадоў у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Узнікненне мануфактур

Свавольствы феадалаў i падатковы цяжар адмоўна ўплывалi на адраджэнне гарадоў i мястэчак. У адмiнiстрацыйныя i судовыя ўстановы паступалi шматлiкiя скаргi на абрабаванне феадаламi купецкiх абозаў, рабаўнiцтва i бясчынствы на рынках i ў час розных з'ездаў шляхты. Феадалы рабiлi ў сваiх валоданнях мытнi. Незаконныя i завышаныя пошлiны бралiся на дзяржаўных мытнях. Гараджане пакутвалi ад празмерных падаткаў.

Адраджэнне гарадоў тармазiлася таксама наяўнасцю ў iх зямельнай уласнасцi феадалаў, асаблiва ўладанняў – юрыдык. Яны выкарыстоўвалi цяжкае становiшча гарадоў для захопу новых га­рад­скiх зямель i распаўсюджвання сваёй улады на iх насельнiцтва. Гэта суправаджалася павелiчэннем феадальных павiннасцей.

З аднаўленнем вёскі паступова, але вельмі марудна, пачынаюць адраджацца беларускія гарады. Напрыклад, у каралеўскай грамаце 1744 г. адзначалася: “спусташэнне, заняпад і разбурэнне Менска з прычыны варожых нашэсцяў, рабаванняў, праходаў і пастояў войск… неаднаразовыя пажары, эпідэміі, голад і іншыя беды … якія давялі гэты горад да поўнага заняпаду”. ўся Хутчэй за ўсіх узнімаліся з руін Магілёў, Віцебск, Менск, Нясвіж, Навагародак. У прыватнасці, Нясвіж у 20-я гг. XVIII ст. быў поўнасцю адбудаваны магнатам Міхалам Казімірам Радзівілам (Рыбанькай).

Адраджэнне горадскога жыцця было паскорана пашырэннем гандлю. У першай палове XVIII ст. ён набывае кірмашовы характар. У Бешанковічах на Віцебшчыне праводзіўся Петрапаўлаўскі кірмаш. Ён пачынаўся з 29 чэрвеня, у дзень святых Пятра і Паўла, і працягваўся чатыры тыдні. На яго з’язджалася да пяці тысяч чалавек.

У м. Зэльва Гродзенскага павета кірмаш быў заснаваны ў 1721 г. уладальнікамі мястэчка магнатамі Сапегамі. Праводзіўся ён штогод з 25 ліпеня да 25 жніўня. У кірмашы ўдзельнічала да чатырох тысяч чалавек – гандляры і пакупнікі з Рэчы Паспалітай, Аўстрыі, Прусіі і інш. краін.

Паколькі асноўная частка насельніцтва абнішчала, развіваўся замежны гандаль. З беларускіх зямель па-ранейшаму вывозілі прадукцыю сельскай гаспадаркі і лясных промыслаў. Замежныя купцы прывозілі тканіны, металічныя вырабы, галантарэю.

На гаспадарчае жыццё негатыўны ўплыў аказала нестабільная грашовая сістэма. Манетныя двары ў Берасці, Вільні і Коўне (Літва) выпускалі медныя, сярэбраныя і залатыя манеты. Самай распаўсюджанай быў медны солід. Чатыры соліды складалі 1 грош, а 30 грошай раўняліся аднаму злотаму. Недахоп фінансавых сродкаў на вядзенне ваенных дзеянняў прымушаў каралёў Рэчы Паспалітай памяншаць масу манет і выпускаць іх у неабмежаванай колькасці. Гэта пагаршала эканамічнае становішча беларускіх зямель.

У першай палове XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі пад уплывам таварна-грашовых адносін на змену рамесным цэхам прыходзіць мануфактурная вытворчасць. Гэта сведчыла аб фарміраванні капіталістычных адносін. Мануфактурамі лічыліся прадпрыемствы, заснаваныя на падзеле працы і ручной рамеснай тэхніцы.

Першыя мануфактуры на беларускіх землях з’явіліся ў першай трэці XVIII ст. ва ўладаннях Ганны Радзівіл. Гэта былі гуты – прадпрыемствы па вырабу шкла ў Налібоках (Стаўбцоўскі раён) і Урэцку (Любанскі раён). Для іх арганізацыі Г. Радзівіл запрасіла замежных майстроў.

Налібоцкая мануфактура пачала дзейнічаць з 1717 г. Яна выпускала люстэркі, люстры для сцен і столі, свечнікі, шмат посуду. Тэхналагічным узорам стала Дрэздэнская мануфактура. Тут варылі рэдкае рубінавае шкло, якое афарбоўвалі золатам. Распісывалі і гравіравалі посуд мясцовыя работнікі.

Урэцкая мануфактура была заснавала ў 1737 г. і напачатку называлася люстэркавай. Тут выраблялі аконнае шкло, хрусталёвыя люстры, свечнікі, люстэркі, посуд і інш. вырабы. Замежны майстар Т. Шэрбер, які кіраваў мануфактурай, укараняў тэхналогію вытворчасці французскіх, багемскіх і англійскіх люстэркаў. Тут склаліся дынастыі мясцовых майстроў Кахановічаў, Дубіцкіх, Бялькевічаў, Галубовічаў.

Да найбольш вядомых належала Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, якую называлі персіярняй. Там выраблялі знакамітыя слуцкія паясы, дываны, “персідскую”, “кітайскую” і інш. тканіны. Мануфактуру адкрыў у 1751 г. віленскі ваявода Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька. Для арганізацыі вытворчасці ён запрасіў з Украіны майстра армяніна Яна (Аванеса) Маджарскага.

У Нясвіжы М.К. Радзівіл адкрыў у 1752 г. суконную мануфактуру для вытворчасці шэрсцяных тканін. Прадпрыемства мела тры будынкі для ткання сукна, пастрыгальню, валюшню ў вадзяным млыне, фарбавальню, склад гатовай прадукцыі і сыравіны. Звычайна працавала шэсць майстроў-ткачоў, фарбавальшчык, пастрыгач. Ім дапамагалі хлопцы, набраныя з мяшчан. Дзяўчаты-прадзільшчыцы былі з княжацкіх уладанняў. Іх працоўны дзень працягваўся да 15 гадзін.

Асноўная літаратура

1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVIIXVIII стст.) / Ю.Бохан, В.Голубеў, У.Емельянчык і інш. – Мн., 2004.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1/ Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн., 1998.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.1. – Мн., 1994.

4. Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Т.1. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да 1861 г. / Анішчанка Я.К., Галенчанка Г.Я., Голубеў В.Ф. і інш. – Мн., 1997.

5. Голубеў, В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVIXVIII ст. / В.Ф.Голубеў. – Мн., 1992.

6. Грицкевич, А.П. Социальная борьба горожан Белоруссии (XVIXVIII вв.) / А.П. Грицкевич. – Мн., 1975.

7. Лойка, П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI – XVIII ст. / П.А.Лойка. ― Мн., 1991.

8. Мелешко, В.И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХVII – XVIII в. / В.И.Мелешко. – Мн., 1982.

9. Можы, Ю. Дэмаграфічны спад на Беларусі і Ліцьве ў сярэдзіне XVII ст. / Ю.Можы // Спадчына. – 1992. – №5.

10. Мялешка, В. І ўзняўся люд просты: Да 300-годдзя з дня нараджэння Васіля Вашчылы – кіраўніка Крыч. паўстання 1740 – 1744 г. / В.Мялешка, П.Лойка. – Мн., 1992.

11. Похилевич, Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI – XVIII вв. / Д.Л. Похилевич. – Львов, 1957.

12. Романовский, Н.Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII – первая половина ХIХ в.) / Н.Т.Романовский. – Мн., 1966.

13. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі са старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г.Сагановіч. – Мн., 2001.

14. Экономическая история Беларуси: Учеб. пособие: 3-е изд. доп. / В.И.Голубович, Г.И.Ермашкевич, Г.П.Бущик и др. – Мн., 2004.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]