Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Беларускае адраджэнне

Сувязь беларускага Адраджэння з заходнееўрапейскім. Гуманізм. Філасофскія ідэалы і погляды на жыццё Ф. Скарыны. Дзеячы Адраджэння: М. Гусоўскі, Я. Вісліцкі, Л. Сапега. Кнігадрукаванне. Выданні Ф. Скарыны. I. Фёдараў і П. Мсціславец. Сістэма адукацыі ў ВКЛ. Свецкая і царкоўная літаратура. Летапісы і мемуары. Грамадска-палітычная і філасофская думка. С. і Л. Зізаніі, Л. Карповіч, I. Пацей, П. Скарга, М. Сматрыцкі, А. Філіповіч. Горадабудаўніцтва і архітэктура. Выяўленчае мастацтва. Культура Беларусі ў кантэксце славянскай і еўрапейскай культур.

Лекцыя 26. Культура Беларусi ў XVI–першай палове XVII ст.

  • Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi

  • Лiнгвiстычная сiтуацыя

Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi

Беларусь з прычыны свайго геапалiтычнага становiшча з'яўлялася своеасаблiвай мiжкультурнай мяжою, скрыжаваннем дзвюх цывiлiзацый, дзе ў XV–XVI cтст. сышлiся асноўныя еўрапейскiя культурныя традыцыi – заходняя i ўсходняя. У X–XIII стст. вызначальны ўплыў на культуру Беларусi рабiла вiзантыйская, цi ўс­ходняя традыцыя, у XIV – першай палове XVI ст. – як усходне-, так i заходнееўрапейская. Пэўны час яны ўраўнаважвалi адна адну, а з другой паловы XVI ст. вызначальнай стала заходняя культурна-iдэалагiчная, фiласофская i рэлiгiйна-царкоўная традыцыя.

У XVI ст. у духоўным жыццi Беларусi склаўся тып свецкага i царкоўнага дзеяча "на мяжы культур" (Ф. Скарына, М. Гусоўскi, С. Будны, В. Цяпiнскi, Л. Сапега, I. Пацей, М. Сматрыцкi, I. Руцкi, С. Полацкi i iнш.), прыхiльнiка сiнтэзу iнтэлектуальных набыткаў Захаду i Усходу. Статус "на мяжы культур" даваў магчымасць беларускай культуры весцi iнтэнсiўны i плённы дыялог памiж Захадам i Усходам, што станоўча сказвалася на яе развiццi.

Становiшча беларускай культуры ў XVI ст. як вядучай у межах Вялiкага княства Лiтоўскага i адной з асноўных у складзе Рэчы Паспалiтай было ў цэлым вельмi стабiльнае. Толькi пад канец стагоддзя ва ўмовах контррэфармацыi назiраецца пэўнае згасанне некаторых формаў i праяў класiчнай, старажытнарускай яе традыцыi, што вяла сваю гiсторыю з IX–XI cтст. Аднак гэта не мяняла сiтуацыi – беларуская культура i надалей захоўвала лiдэрства. Больш таго, з прычыны сваёй унiверсальнасцi, дастатковай адкрытасцi, моўнага шматгалосся, талерантнасцi ў дачыненнi да iншых культур яна няспынна ўзбагачалася. Амаль парадаксальна, але гэта адбывалася, вiдавочна, за кошт паступовай страты нацыянальнага аблiчча, што выявiлася спачатку ў з'яўленнi пэўнага саслоўна-культурнага плюралiзму ў беларускiм асяроддзi, пасля – у знiкненнi моўнага адзiнства i адзiнства пiсьма i, урэшце, – у канфесiйным расколе культуры, якi асаблiва выразна вызначыўся пасля 1596 г. Ад гэтага водападзелу ў беларускай культуры пачынае набіраць сілу чыста заходняя, хутчэй, каталiцкая традыцыя, якая паступова, але няўмольна выцясняе старажытнаўсходнеславянскую.

Пад канец XV ст. у большасцi еўрапейскiх дзяржаў пачаўся новы перыяд у развiццi iх гiсторыi i культуры, якi прыйшоў на змену сярэднявеччу. Эпоху тую сталi называць Адраджэннем, або Рэнесансам. Гэта быў вялiкi прагрэсiўны пераварот у гiсторыi чалавецтва. У эканамiчным, палiтычным, iдэалагiчным i культурным жыццi ўсяго еўрапейскага свету адбылiся надзвычай буйныя, часам нават рэвалюцыйныя змены, выклiканыя ломкай старых феадальных адносiн i зараджэннем новых, капiталiстычных, узмацненнем буржуазнай праслойкi грамадства, узрастаннем ролi гарадоў, хуткiм развiццём новай, буржуазнай, па сваёй сутнасцi, iдэалогii.

Зараджэнне парасткаў буржуазнага ладу ў нетрах феадальнага грамадства прывяло ў пачатку XVI ст да духоўнага пералому ў краiнах Заходняй i Цэнтральнай Еўропы. У процiвагу панаваўшай да гэтага феадальна-царкоўнай культуры ствараецца свецкая, гума­нiстычная культура. Сацыяльна актыўнымi становяцца купцы i рамеснiкi, складваюцца ўмовы для стварэння нацый, абуджаецца патрыятызм, адбываецца iнтэнсiўнае станаўленне нацыянальных культур, узвышаюцца нацыянальныя мовы. Непасрэдным вынiкам гэтага стала крытыка царквы i перагляд былых рэлiгiйных вучэнняў.

Храналагiчныя межы еўрапейскага Адраджэння: XIV ст. – для Iталii, канец XVI ці нават самы пачатак XVII ст. – для Усходняй Еўропы. Гэта быў час вялiкiх падарожжаў i геаграфiчных адкрыццяў, навуковых вынаходнiцтваў, шырокага распаўсюджвання кнiгадрукавання, бурнага развiцця мастацтва, рэзкiх сутыкненняў у галiне iдэалогii i вялiкiх антыфеадальных выступленняў.

Гэта была эпоха найвышэйшага дасягнення чалавечага розуму, "эпоха, якая мела патрэбу ў тытанах i якая нарадзiла тытанаў па сiле думкi, пачуцця i характару, па шматбаковасцi i вучонасцi, – пiсаў Ф. Энгельс. – Тады не было амаль нiводнага выдатнага чалавека, якi не ажыццявiў бы далёкiх падарожжаў, не размаўляў бы на чатырох цi пяцi мовах, не вызначыўся б у некалькiх галiнах творчасцi". У кожнай краiне з'явiлiся свае выдатныя вучоныя, мыслiцелi, мастакi. Яны стварылi сапраўдныя шэдэўры ў розных галiнах навукi, мастацтва, лiтаратуры. У той час грымела слава вялiкiх першаадкрывальнiкаў новых зямель – Хрыстафора Калумба, Амерыга Веспучы, Фернанда Магелана, Васка да Гамы. У гэту эпоху тварылі найвялікшыя мастакi – Рафаэль, Мiкеланджэла, Леанарда да Вiнчы, Тыцыян, Джарджоне. Тады Еўропа пазнала iмёны выдатных мыслiцеляў – Эразма Ратэрдамскага, Томаса Мора, Франсуа Рабле, Нiкала Макiявелi, Мiкалая Капернiка, Мiколы Гусоўскага. Еўрапейскi свет хвалявалi сялянскiя войны i пропаведзi iдэолагаў Рэфармацыi Томаса Мюнцэра, Марцiна Лютэра i Жана Кальвiна.

З Адраджэннем, або Рэнесансам, цесна звязаны гуманiзм – сiстэма поглядаў, кiрунак грамадскай думкi, вядучая iдэйная плынь часу, якая аформiлася ў эпоху Адраджэння i склала iдэалагiчную аснову яе прагрэсiўнай культуры, яе лiтаратуры i мастацтва. Гуманiзм (ад лац. … чалавечы, чалавечны) – з'ява вельмi складаная i далёка не аднародная, спецыфiчная ў розных краiнах. У шырокiм сэнсе гэта светапоглядная пазiцыя, якая сцвярджае высокую годнасць чалавека, ставiць дабро крытэрыем грамадскага прагрэсу, абараняе iдэалы справядлiвасцi, чалавекалюбства, свабоды i дасканаласцi асобы. У вузкiм канкрэтна-гiстарычным сэнсе гуманiзм – культурны рух эпохi Адраджэння, выклiканы глыбокiмi зменамi ў эканамiчным i палiтычным жыццi Еўропы перыяду распаду феадалiзму i зараджэння капiталiстычнага спосабу вытворчасцi. Менавiта гуманiстычныя iдэi, гуманiстычны рух стаў адной з крынiц Рэфармацыi. Гуманiсты праклалi дарогу для першых змагароў Рэфармацыi падрывам аўтарытэту каталiцкай царквы, а тыя шырока выкарыстоўвалi iх дасягненнi ў абгрунтаваннi сваiх поглядаў. Вялiкае значэнне для Рэфармацыi i яе iдэолагаў мелi крытычныя штудыi тэкстаў Старога i Новага Запаветаў, выкананыя выдатнымi гуманiстамi.

У XV–XVI стст. склалiся эканамiчныя, сацыяльна-палiтычныя i iдэалагiчныя перадумовы для станаўлення культуры Адраджэння ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм: рост гарадоў, развiццё таварна-грашовай гаспадаркi, павелiчэнне гандлёва-рамеснiцкага насельнiцтва, ажыўленне грамадска-палiтычнага жыцця ў горадзе, узмацненне сацыяльна-класавай барацьбы ў вёсцы, змены ў светапоглядзе перадавой часткi феадалаў, палiтычная цэнтралiзацыя i дзяржаўна-прававая стабiлiзацыя грамадства, фармiраванне беларускай на­роднасцi i нацыянальнай самасвядомасцi, актывiзацыя i пашырэнне кантактаў з краiнамi Заходняй i Цэнтральнай Еўропы, гума­нiстычны i рэфармацыйны рух, секулярызацыя духоўнага жыцця.

Хоць Беларусь, як сцвярджае У.М. Конан, была ў сацыяльна-эканамiчных адносiнах перыферыяй тагачаснай Еўропы (тут не паспелi сфармiравацца элементы раннебуржуазнага грамадства, якiя доўгi час лiчылiся бадай што адзiнай сацыяльнай перадумовай Адраджэння), аднак беларуска-летувiска-польскi рэгiён XVI ст. добра ўпiсваўся ў тагачасную еўрапейскую культуру, хоць i не знаходзiўся ў эпiцэнтры яе развiцця.

Дынамiчнае грамадскае жыццё Беларусi XVI – першай паловы XVII ст. паўплывала на фармiраванне духоўнай культуры. У гэты перыяд культурнае развiццё i грамадская свядомасць Беларусi да­сягнулi такога ўзроўню, пры якiм сталi магчымы не толькi асiмi­ляцыя дасягненняў еўрапейскага Рэнесансу, але i вытворчасць самабытных арыгiнальных айчынных духоўных каштоўнасцей, гума­нiстычных iдэй i канцэпцый. Беларусь, якая нiколi не жыла iза­лявана ад свету, была удзельнiкам гэтага агульнаеўрапейскага культурна-гiстарычнага працэсу.

У XVI – першай палове XVII ст. адбываецца працэс секу­лярызацыi культуры Беларусi, набiрае сiлу свецкi кiрунак у жы­вапiсе, лiтаратуры, развiваюцца кнiгадрукаванне, адукацыя, iдзе ажыўлены iмпарт разнастайнай кнiжнай прадукцыi з-за мяжы i камплектаванне бiблiятэк, узрастае цiкавасць да антычнай культуры i фiласофii. Спе­цыфiчнай рысай Адраджэння на Беларусi была наяўнасць на працягу 20–60-х гадоў XVI ст. верацярпiмасцi. Новы крок у сваiм развiццi зрабiла прававая культура – створаны Статуты агульнаеўрапейскага значэння. Сярод феадалаў i заможных гараджан узмацняюцца мецэнацкiя тэндэнцыi. Iдзе станаўленне беларускай мовы, нацыянальнай пiсьменнасцi, лiтаратуры, мастацтва, айчыннай пiсьменнасцi на лацiнскай i польскай мовах. Гэты перыяд характарызуецца дэмакратызацыяй культуры, пашырэннем сацыяльнай базы духоўнай вытворчасцi, што было абумоўлена ўзрастаючай роляй гараджан у грамадскiм жыццi. У XVI ст. беларуская культура набывала ўсё больш арыгiнальныя i непаўторныя рысы. Яе арыгiнальнасць праяўлялася ва ўсiм – народнай твор­часцi, лiтаратуры, адукацыi, кнiгадрукаваннi, архiтэктуры, мастацтве, грамадска-палiтычнай думцы. У культуры XVI ст. суiснавалi i ўзаемадзейнiчалi самыя розныя, новыя i застарэлыя, перадавыя i кансерватыўныя iдэi, плынi, стылi, сiнтэзавалiся дзве эпохi – Сярэднявечча i Адраджэнне.

У першай палове XVI ст. адбылiся значныя змены ў норавах, звычаях, маралi пануючага класа Беларусi. З'явiлася iмкненне да раскошы, вытанчанасцi, арыстакратызму. Беларускiя феадалы па­чалi пераймаць замежныя, заходнееўрапейскiя манеры i моду. Разам з тым узмацнiлася iмкненне да ведаў, навукi, мастацтва, узрасла цiкавасць да кнiгi. Узнiклi i першыя свецкiя бiблiятэкi.

Эпоха Адраджэння нарадзiла новага чалавека, пазбаўленага сярэднявечнай абмежаванасцi, дзейнага, дапытлiвага, свабоднага, поўнага ўласнай годнасцi i радасцi зямнога жыцця. Ён верыў у сваю ўсемагутнасць i з аптымiзмам глядзеў у будучыню. Крытэрыем ацэнкi вартасцi чалавека станавiлiся не толькi высокае сацыяльнае паходжанне i заслугi перад царквой, але i асабiстыя якасцi, рознабаковыя веды i грамадзянскiя заслугi. Рост пачуцця асобы, асабiстай годнасцi чалавека, яго iмкненне да зямной славы – адна з характэрных гуманiстычных асаблiвасцей эпохi Адраджэння на Беларусi.

Новай асаблiвасцю культурнага жыцця Вялiкага княства Лi­тоўскага XVI ст. было зараджэнне мецэнацтва. Тэндэнцыi да мецэнацтва праяўляў вялiкi князь Аляксандр, якi браў пад уласную апеку энергiчных, высокаадукаваных маладых людзей, наблiжаў iх да сябе, незалежна ад iх паходжання. У часы праўлення Жыгiмонта I, яго жонкi каралевы Боны i iх сына Жыгiмонта II Аўгуста мецэнацтва атрымлiвае далейшае развiццё. Не толькi каралеўскi двор у Кракаве i вялiкакняжацкi ў Вiльнi, але i двары некаторых буйных арыстакратаў паступова становяцца крыніцамі новай, свецкай культуры. Адна з такiх крыніц на беларускiх землях – двор магнатаў Радзiвiлаў у Нясвiжы. У другой палове XVI ст. тут канцэнтравалася вялiкая група публiцыстаў рэфармацыйнага напрамку i паэтаў, пiсаўшых на беларускай, польскай i лацiнскай мовах. Ра­дзiвiлы заклалi ў сярэдзiне XVI ст. першыя на тэрыторыi Беларусi друкарнi (у Бярэсцi i Нясвiжы), а пазней адкрылi прафесiйныя тэатры (у Нясвiжы i Слуцку). Дарэчы, узнiкненне кнiга­дру­ка­вання, якое паклала пачатак своеасаблiвай культурнай рэвалюцыi ў Еўропе, стала i найвышэйшым дасягненнем беларускай культуры XVI ст.

З развiццём гарадоў, актывiзацыяй iх грамадска-палiтычнага i культурнага жыцця мецэнаты сталi з'яўляцца i ў асяроддзi заможных мяшчан. Так, беларускi першадрукар Ф. Скарына здолеў рэа­лiзаваць сваю гiстарычную задуму толькi дзякуючы маральнай падтрымцы i матэрыяльнай дапамозе багатых вiленскiх гараджан – радцы Багдана Онкава i бурмiстра Якуба Бабiча. Такая з'ява, як мецэнацтва, мела культурна-асветнiцкую, патрыятычную накi­ра­ванасць, адыгрывала пазiтыўную ролю, садзейнiчала ўкараненню новых, часам маючых агульнанацыянальнае значэнне дасягненняў культуры.

Рэнесансная культура зацвярджалася ў Вялiкiм княстве Лi­тоў­скiм з некаторым спазненнем у параўнаннi з краiнамi Заходняй i Цэнтральнай Еўропы. Яе развiццё ажыццяўлялася на феадальна-прыгоннiцкай аснове, ва ўмовах узрастання феадальна-каталiцкай рэакцыi i контррэфармацыi, антыфеадальнай i саслоўна-класавай барацьбы. Працэс яе развiцця ўскладняўся духоўнай дыктатурай царквы, палiтыкай пануючага класа, войнамi, прыгнётам, непiсь­меннасцю народных мас.

Гуманiзм i iдэi Адраджэння на беларускай зямлi былi сходныя з агульнаеўрапейскiмi, але мелi i сваю спецыфiку. У лiку матэрыяльных фактараў – гэта адсутнасць у эканомiцы пэўна выяўленых капiталiстычных праяў, моцная залежнасць гарадоў ад феадалаў, недастатковая сацыяльна-палiтычная i iдэйная сталасць мяшчанскага саслоўя i г. д. Што да асаблiвасцяў развiцця духоўнага жыцця Беларусi, якiя iстотна ўплывалі на характар айчыннай рэнесансна-гуманiстычнай культуры, то гэта – пераемная сувязь са старажытнарускай культурна-фiласофскай традыцыяй, значнае ўздзеянне праваслаўя, грэка-вiзантыйскай культуры на нацыянальна-культурнае жыццё беларускага народа, i ў той самы час даволi iнтэнсiўны ўплыў заходнiх культурна-рэлiгiйных формаў, незавершанасць працэсу фармiравання беларускай народнасцi. Ідэi Адрад­жэння пусцiлi на Беларусi даволi глыбокiя, хаця і не такiя магутныя, як у Заходняй Еўропе, каранi. Развiццё рэнесанснай культуры тут засталося незавершаным, канчаткова не выяўленым, не да канца аддзеленым ад рэлiгiйнай iдэалогii. Тым не менш менавiта ў эпоху Адраджэння беларускi народ дасягнуў такога высокага ўзроўню развiцця, стварыў такiя выдатныя мас­тацкiя каштоўнасцi, якiя вывелi Беларусь на перадавыя пазiцыi ва ўсходняй Еўропе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]