Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Грамадска-палітычная думка. Навука

Часы контррэфармацыі (другая палова XVII – першыя дзесяцігоддзі XVIII ст.) былі часамі глыбокага заняпаду грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Беларусі. Адбыўся разрыў з традыцыямі Адраджэння. У поглядах на мінулае і сучаснае чалавецтва адраджаецца правідэнцыяналізм. Праз гістарычныя, педагагічныя і рэлігійна-палемічныя творы навязваецца ідэя аб божым кіраўніцтве ходам гісторыі і чалавечымі лёсамі. У філасофіі непадзельна панаваў ідэалізм, містыка, сярэдневяковая схаластыка, што выкладалася ў езуіцкіх калегіумах. Філасофія ператварылася ў служанку багаслоўя і аказалася замкнёнай у манастырскіх сценах і навучальных установах, якія кантраляваліся царквой. У пачатку XVIII ст. з'явіліся і мясцовыя прыхільнікі суб'ектыўнага ідэалізму. Найбольш значным сярод іх быў гісторык і царкоўны публіцыст Ян Пашакоўскі, які выкладаў у Слуцку і Нясвіжы, рэктар Жодзішскага калегіума К. Вярбіцкі, тэолаг А. Кярсніцкі, жыццё якога звязана з Гародняй і Слуцкам. Іх творы з'яўляліся тыповым узорам контррэфармацыйнай літаратуры. У каталіцкай публіцыстыцы тэарэтычна абгрунтоўваліся нацыянальныя і рэлігійныя праследаванні ў Рэчы Паспалітай.

Контррэфармацыя стварыла неспрыяльныя ўмовы для навуковай і філасофскай дзейнасці. Прагрэсіўных грамадскіх дзеячаў і вучоных праследавалі. Пакінуў Беларусь і пасяліўся ў Маскве вядомы беларуска-рускі паэт, педагог і мысліцель Сімяон Полацкі. Ён стаў першым у Расіі прафесійным пісьменнікам і пакінуў пасля сябе цэлую школу паэтаў; адкрыў сваю, незалежную ад патрыярхавай цэнзуры, друкарню, першай кнігаю якой быў "Букварь языка славенска"; распрацаваў праект першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы, паводле якога потым стваралася маскоўская Славяна-грэка-лацінская акадэмія; стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра; асабіста вучыў спадкаемцаў трона – царэвічаў Аляксея, Фёдара, царэўну Соф'ю, а таксама наглядаў за выхаваннем Пятра I.

Пераехаў з Беларусі ў Маскву паэт і філосаф Ян (Андрэй) Белабоцкі. Трагічна абарвалася жыццё выдатнага філосафа-матэрыяліста і атэіста Казіміра Лышчынскага. Не знайшоў на радзіме ўмоў для сваёй дзейнасці Ілля Капіевіч, які па даручэнню Пятра I пісаў і выдаваў у Галандыі навучальныя дапаможнікі на рускай мове. Навука ў Рэчы Паспалітай апынулася на задворках грамадскага жыцця.

I ўсё ж цемра контррэфармацыі не была беспрасветнай. Яе асвятлялі іскры вальнадумства, стыхійнага матэрыялізму. У 80-я гады XVII ст. падсудак брэсцкага земскага суда, выхаванец езуіцкіх калегіумаў Брэста, Кракава, Каліша і Львова Казімір Лышчынскі (1634–1689) напісаў на лацінскай мове трактат "Аб неіснаванні Бога". На думку Лышчынскага, чые погляды складаліся пад уплывам філасофіі антычнасці і Рэнесансу, Бог з'яўляецца плодам чалавечай фантазіі і памылак. Філосаф адмаўляў бессмяротнасць душы і абвяшчаў розум вышэйшым аўтарытэтам у пытаннях пазнання. Аўтар трактата марыў убачыць "свет без улады, гарады без начальнікаў, народы без гаспадароў". Каталіцкія інквізітары жорстка расправіліся з беларускім вальнадумцам: у 1689 г. ён быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы ў Варшаве.

У другой палове XVII ст. у Беларусі пачынаюць пашырацца ідэі ранняга Асветніцтва. Яго прыхільнікі заклікаюць абапірацца на свецкія веды, правесці дзяржаўныя рэформы (асабліва ў галіне фінансаў і права). Раннія асветніцкія ідэі праявіліся ў творчасці паэтаў і мысліцеляў Сімяона Полацкага і Андрэя Белабоцкага, якія абаранялі права навукі на існаванне, незалежнае ад рэлігіі, выступалі супраць цемрашальства і забабонаў. Яны разглядалі асвету як універсальны сродак ад грамадскага зла, класавай няроўнасці. У 1709 г. беларускі шляхціч Станіслаў Шчука выдаў на лацінскай мове свой трактат "Зацменне Польшчы". Выказваючы інтарэсы сярэдняй шляхты, ён прапаноўваў правесці шэраг рэформаў (адабраць у магнатаў каралеўскія маёнткі, перадаць у рукі дзяржавы ўтрыманне школ, рэфарміраваць фінансы і ўзброеныя сілы), заклікаў да распаўсюджвання ведаў, выношваў планы стварэння мясцовай газеты. Шчука быў прыхільнікам ідэй славянскага адзінства, дружбы народаў Рэчы Паспалітай і Расіі.

Перадавымі для свайго часу былі погляды ўраджэнца Мсціслаўшчыны, выпускніка Слуцкай гімназіі Іллі Капіевіча (1651–1714) – паплечніка Пятра I і прапагандыста свецкіх ведаў. Абвінавачаны ў здрадзе каралю і вялікаму князю, Капіевіч быў вымушаны эміграваць на Захад і з сярэдзіны 1660-х гадоў жыў у Галандыі, дзе ў 1697–1698 гг. пазнаёміўся з Пятром I. Дзеля славы "царского велнчества" і "на сусветную карысць Вялікарасійскай дзяржавы", як ён сам любіў адзначаць, наш зямляк пераклаў на рускую мову і выдаў у Амстэрдаме, Капенгагене, Гданьску і Маскве каля 20 кніг, у тым ліку падручнікі па граматыцы (з беларускім моўным матэрыялам), арыфметыцы, астраноміі, навігацыі, слоўнікі і пераклад баек Эзопа; стаў пачынальнікам грамадзянскага шрыфту.

Праца па артылерыі вучонага з Беларусі Казіміра Семяновіча выдавалася на лацінскай мове ў Амстэрдаме, а потым перакладалася на французскую, нямецкую і англійскую мовы. Наш зямляк адным з першых у сусветнай навуцы прапанаваў праект шматступеньчатай ракеты.

С. Полацкі, К. Лышчынскі і іншыя прадстаўнікі ранняга беларускага Асветніцтва з гонарам працягвалі гуманістычныя і рацыяналістычныя традыцыі Францыска Скарыны і Сымона Буднага.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]