Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Віленскае перамір’е 1656 – 1658 гг.

Пагроза манапольнага панавання Швецыі на ўсім узбярэжжы Балтыйскага мора, захоп ёю значнай тэрыторыі Літвы і Польшчы прымусілі рускага цара рыхтавацца да вайны з новым праціўнікам. Цар і яго акружэнне лічылі, што асноўныя мэты, якія былі пастаўлены напярэдадні вайны з Рэччу Паспалітай, былі дасягнуты. Польшча і ВКЛ прадстаўляліся цяпер менш небяспечнымі за Швецыю. Ваенныя дзеянні супраць іх былі прыпынены.

пачаліся перамовы ў Вільні паміж рускай і літоўскай дэлегацыямі. У іх ходзе рускі бок прапанаваў мір і саюз з Рэччу Паспалітай супраць Швецыі ўзамен за анексію ўсёй Беларусі. Гэтыя прапановы былі адхілены дэлегацыяй ВКЛ. Таму 29 жніўня перамовы закончыліся падпісаннем толькі часовага перамір'я, што давала магчымасць Расіі ўступіць у вайну са Швецыяй.

Царскі ўрад быў занепакоены Кейданскай уніяй, таму ён настойліва шукаў шляхоў збліжэння з нядаўнімі ворагамі ў самой Рэчы Паспалітай. Маскоўскія дыпламаты завязалі кантакты з антырадзівілаўскімі сіламі, найперш з польным гетманам Вінцэнтам Гасеўскім – асабістым ворагам Януша Радзівіла, а таксама з польскімі праціўнікамі шведскай арыентацыі. Пасля другога падзення Варшавы (7 ліпеня 1656 г.) прадстаўнікі Рэчы Паспалітай прыступілі да афіцыйных перамоў з Расіяй. Яны праходзілі ў Немежы, пад Вільняй, пры пасрэдніцтве аўстрыйскіх дыпламатаў. Дэлегацыю Рэчы Паспалітай узначальвалі полацкі ваявода Ян Красінскі, маршалак Вялікага Княства Крыштоф Завіша і віленскі біскуп. Расійскі бок прадстаўлялі князі Іван Адоеўскі і Іван Лабанаў-Растоўскі. Працэс перамоў, распачаты 12 жніўня 1655 г., тармазіўся тэрытарыяльнымі спрэчкамі. Расійскі бок спачатку дамагаўся ўсталявання мяжы па лініі Дынабург – Заходні Буг, выплаты Рэччу Паспалітай кантрыбуцыі ў памеры 100 тыс. луідораў, адмовы ад помсты украінскім казакам, вылучэння кандыдатуры рускага цара на каралеўскі трон. Сенат Рэчы Паспалітай настойваў на ўмовах Паляноўскага міру 1634 г. Нарэшце быў прыняты кампрамісны праект, паводле якога Масква згаджалася на мяжу па Бярэзіне, калі на астатніх землях ВКЛ і Польшчы будзе скасавана царкоўная унія.

Віленскі трактат, падпісаны 3 лістапада 1656 г., прадугледжваў двухгадовае перамір'е паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай і іх супольныя дзеянні супраць Швецыі і яе саюзніка Брандэнбурга. Пасля гэтага ваяводы Аляксея Міхайлавіча пачалі актыўней дзейнічаць супраць шведаў у Лівоніі. У маі 1656 г. пачалася амаль трохгадовая руска-шведская вайна, у якой Расія дабівалася заваявання ўзбярэжжа Балтыйскага мора. На Беларусі засталіся толькі маскоўскія гарнізоны і царская ваенная адміністрацыя.

Пасля смерці Б.Хмяльніцкага ўскладніліся адносіны Расіі з Украінай. У 1657 г. гетманам быў абраны Іван Выгоўскі. Новы гетман і казацкая вярхушка пайшля на кампраміс з кіраўніцтвам Рэчы Паспалітай, каб дабіцца абмежаванай аўтаноміі для Украіны. 16 верасня 1658 г. было падпісана польска-казацкае пагадненне ў г. Гадзяч (на Палтаўшчыне), якое прадугледжвала існаванне трох адзінак у Рэчы Паспалітай: Польшчы, ВКЛ і Рускага княства (Кіеўскае, Брацлаўскае, Чарнігаўскае ваяводствы).

У адпаведнасці з дамовай Украіна мела права на ўласныя грошы і ўласнае войска. Агульная колькасць Войска Запарожскага была скарочана да 30 тыс. чалавек. У кожным палку па 100 казакаў павінны былі атрымаць шляхецкае званне. Тых шляхціцаў, якія перайшлі на бок Б. Хмяльніцкага, урад амністыраваў. Забаранялася дзейнасць езуітаў.

Перамена арыентацыі кіраўніцтва казацкага войска знайшла сваё пацвярджэнне ў дзеяннях камандзіра казацкіх атрадаў на Беларусі – палкоўніка Івана Нячая, зяця Б. Хмяльніцкага. Ён быў прызначаны замест І. Залатарэнкі. Палкоўнік замацаваўся ў раёне Чавус, Старога Быхава і Мсціслава, усталяваў тут кіраванне па прыкладу Сечы. У канцы 1657 г. Нячай адкрыта пачаў супраціўляцца пасланым сюды рускім ваяводам. Асаблівую незадаволенасць казацкіх старшынь выклікалі спробы царскіх ваяводаў прывесці "беларусаў на падданства цару".

Казакі пачалі адкрытую агітацыю беларускіх сялян аказваць супраціўленне рускай адміністрацыі. Па паўднёвых і паўднёва-ўсходніх паветах Беларусі пракацілася хваля пагромаў маёнткаў прарасійскай шляхты. Рускае камандаванне вылучыла частку сіл для падаўлення выступленняў казакоў і "аказачаных халопаў". А пасля таго, як у 1659 г. гетман Іван Выгоўскі быў звергнуты, рускія войскі змаглі нанесці паражэнне атрадам Нячая. "Беларускі палкоўнік" быў пакараны смерцю.

Супраць Гадзяцкай дамовы выступіла частка украінскага насельніцтва. У выніку народнага паўстання гетман І.Выгоўскі быў звергнуты. Новым гетманам Украіны ў кастрычніку 1659 г. выбралі Юрыя Хмяльніцкага, які пацвердзіў Пераяслаўскае пагадненне. Яно прадугледжвала вывад казацкіх палкоў з беларускіх зямель. Цар Аляксей Міхайлавіч накіраваў 150-тысячнае каральнае войска. Атрадам І. Нячая было нанесена паражэнне, а самаго “беларускага палкоўніка” пакаралі смерцю.

Ваявода Іван Хаванскі ў снежні 1659 г. рушыў у Панямонне, заняў Гародню, затым захапіў Берасце і пачаў там умацоўвацца. Сіл для аказання супраціўлення ў ВКЛ не было, паколькі асноўныя сілы знаходзіліся ў Курляндыі, дзе пад кіраўніцтвам С.Камароўскага вялі баявыя дзеянні супраць шведаў. Да таго ж польны гетман Вінцэнт Гасеўскі папаў у рускі палон пасля паражэння ля в. Веркі (пад Вільняй). Толькі ў студзені 1660 г. кароль адпусціў пісара Аляксандра Палубінскага і гетмана Паўла Сапегу з часткай войска на абарону ВКЛ. Аднак гэта былі нязначныя сілы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]