Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі

Перыяд ваенных дзеянняў змяняўся перыядам адносна мiрнага развiцця беларускіх зямель. Такіх аднаўленчых этапаў у другой палове ХVІІ – першай палове ХVІІІ ст. назіралася два, і яны мелі пэўнае падабенства.

Адраджэнне сельскай гаспадаркi мела свае асаблiвасцi на захадзе i ўсходзе Беларусi. На ўсходзе фальваркова-паншчынная сiстэма ў XVII – XVIII cтст. не атрымала такога шырокага развiцця, як на захадзе. Таму тут адраджаўся, галоўным чынам, не фальварак, а разбураная сялянская гаспадарка. Цяжкасцей у гэтым аказалiся болей, чым на захадзе з прычыны значных спус­та­шэнняў.

Паколькі аднавіць эканоміку магло толькі сялянства, таму гаспадарчае адраджэнне прадугледжвала стварэнне больш спрыяльных умоў працы і жыцця сялянства. Гэта ажыццяўлялася праз сістэму эканамічных ільгот па карыстанню сялянамі зямлёй. Трэба дадаць, што ў краіне з'явілася шмат пусташаў і не хапала мужчынскіх рук для іх апрацоўкі. Вялікая колькасць неапрацаванай зямлі прымушала феадалаў у часы ваенных разарэнняў даваць сялянам дадатковую да асноўнага надзела зямлю. Яе называлі “прыёмнай”, “лазовай”, “бакавой” і інш. Павіннасці з дадатковай зямлі выконваліся ў меншым памеры.

Аднаўленчы перыяд у беларускай вёсцы, асабліва ў першай палове XVIII ст., вызначаецца як час асваення новых зямель, які ажыццяўляўся за кошт распрацоўкі лясных нерушаў. Свежараспрацаваныя лясныя глебы ў першыя гады эксплуатацыі давалі куды лепшы ўраджай, чым старыя надзелы. Не патрабавалі новыя землі і ўгнаенняў, якіх не хапала ў сялянскай гаспадарцы з-за адсутнасці ў дастатковай колькасці жывёлы. Селянін, што браўся за распрацоўку лясных нерушаў, атрымліваў добры будаўнічы матэрыял і дровы. Самай жа асноўнай прычынай, што падштурхоўвала сялянскія сем'і да гэтай справы, былі льготы ў павіннасцях, так званыя "слабоды".

Так, у Магілёўскай эканоміі ўсе сяляне-"новікі" (новыя пасяленцы) маглі ўзяць зямлі столькі, колькі здольныя былі апрацаваць. Яны вызваляліся на некалькі гадоў ад выплаты падаткаў і выканання шэрагу адпрацовачных павіннасцей. У выніку такой палітыкі колькасць пустых валок ва ўладанні скарацілася. У Сапегаўскім маёнтку Беліца Аршанскага павета ў 1690 г. цяглыя старажылы выконвалі чатыры дні паншчыны з валокі на тыдзень, а з новапасяленцаў патрабаваліся толькі два дні з надзелу такой жа зямельнай плошчы.

Паколькі за гады войнаў зменшылася колькасць цяглавай сілы, то землеўласнікі ішлі на часовае забеспячэнне сялянскіх гаспадарак рабочай жывёлай з панскага двара. Вядомы выпадкі, калі феадалы бясплатна выдавалі сялянам лес на адбудову гаспадарчых і жылых пабудоў, зніжалі павіннасці маламоцным.

У большасці буйных дзяржаўных уладанняў Беларусі – эканоміях і некаторых староствах – галоўным прынцыпам аднаўлення гаспадаркі пасля разбуральных войнаў стала адмова ад фальварка і паншчыны і перавод сялян на чынш. Гэта дазваляла павялічыць фінансавыя паступленні, якія былі патрэбны дзяржаве ў час вядзення войнаў. Чынш быў найбольш прымальнай формай рэнты, паколькі скараціўся экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі. Ліквідацыя фальварка вызваляла сродкі, неабходныя на яго ўтрыманне. Да таго ж проста не хапала рабочых рук. У Магілёўскай эканоміі на працягу другой паловы XVII - першай паловы XVIII ст. з сялян патрабавалі толькі грашовую рэнту. У Гарадзенскай эканоміі ў 1680 г. фальваркі, а разам з імі і адпрацовачныя павіннасці былі ліквідаваны.

Гаспадарчая палітыка дзяржавы ў невялікіх староствах адрознівалася ад яе правядзення ў эканоміях. Гаспадарка ў староствах вялася звычайна пад кіраўніцтвам іх трымальніка, які вызначаў шлях аднаўлення: праз фальварак ці ачыншаванне. Складаней было, калі маёнтак трапляў у часовае трыманне, арэнду ці заставу. Часовы трымальнік імкнуўся ўзяць як мага больш і адразу. Праўда, у шэрагу выпадкаў дзяржава спецыяльна ставіла перад арандатарам умову, якая не дапускала злоўжыванняў.

У многіх дзяржаўных вёсках распаўсюджвалася практыка апрацоўкі дадатковых "ворных і сенажатных моргаў". Пры некаторым падабенстве іх з прыёмнымі валокамі (за тыя і другія сяляне плацілі толькі чынш і ніколі не абавязаны былі выконваць паншчыну) моргі звычайна не ўключаліся ў склад сялянскага надзелу. Ад іх у любы час можна было адмовіцца.

У магнацкiх маёнтках працэс аднаўлення iшоў па-рознаму. Калі назіраліся моцныя разбурэнні, то ўводзілася сістэма спалучэння паншчыны і ачыншавання ў межах асобных вёсак і маёнткаў. У менш разбураных магнацкіх маёнтках захаду і цэнтра Беларусі працягвалася вядзенне фальварковай гаспадаркі з цяглым сялянскім надзелам. У такіх уладаннях значная колькасць сялян мела ў складзе надзелу і прыёмную долю.

Ва ўладаннях дробнай шляхты адраджэнне гаспадаркi часцей iшло праз фальварак. Хаця тут таксама, як у дзяржаўных і царкоўных уладаннях, мела месца сістэма раздачы зямлі сялянам на ўмовах аблегчанага чыншу. Адчуваючы востры недахоп рабочых рук, шляхціцы часта ішлі на памяншэнне рэнты, найчасцей на значнае зніжэнне памераў паншчыны.

Адраджэнне фальварковай гаспадаркi патрабавала ад феадалаў значных грашовых укладанняў. Ва ўмовах пасляваеннага спусташэння нават магнаты не заўсёды мелi дастаткова сродкаў. Таму з 60 – 70-х гадоў XVII ст. шырокае распаўсюджванне атрымлiвае арэнда i аддача ў залог феадальных маёнткаў. Арандатарамi былi шляхцiцы, радзей купцы. Пераважала кароткатэрмiновая арэнда на 1–3 гады. У гэтым выпадку арандатары iмкнулiся як мага хутчэй выцiснуць з маёнтка больш грошай. Гаспадарку яны вялi па-грабежнiцку, даводзiлi сялян да галечы. Ва ўмовах узмацнення феадальнага прыгнёту адраджэнне сельскай гаспадаркi зацягнулася на дзесяцiгоддзi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]