Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
480
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял

энцыклапедычнага даведніка «Беларуская мова: Энцыкл. / Беларус.

Энцыкл.; Пад рэд. А.Я. Міхневіча; Рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.

– Мн., 1994. – 655 с.».

Лексіка (ад грэч. lexikós які адносіцца да слова) – гэта ўвесь слоў-

нік (слоўнікавы склад), сукупнасць слоў пэўнай мовы. Лексікай называ-

юць не толькі слоўнік мовы таго ці іншага народа, але і сукупнасць слоў,

якія ўжываюцца ў творчасці асобнага пісьменніка (лексіка У. Караткеві-

ча), у асобным творы (лексіка рамана У. Караткевіча «Нельга забыць»), у

пэўнай гаворцы (дыялектная лексіка і інш.).

Раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку, называецца лексікало-

гіяй. Лексіка – не механічная сукупнасць слоў, а сістэма суадносных і

ўзаемазвязаных элементаў. Таму ў задачы лексікалогіі ўваходзіць выву-

чэнне і сістэматызацыя слоўнікавага складу, шляхоў развіцця слоў і іх

значэнняў, вывучэнне паходжання слоў, вызначэнне сферы іх ужывання.

Да галоўных праблем лексікалогіі звычайна адносяцца месца слова

сярод іншых адзінак мовы, лексічнага значэння і лексіка-семантычнай сі-

стэмы мовы, значэння і паняцця, суадносін і ўзаемадзеяння лексічнага і

граматычнага значэнняў у слове, спосабаў тлумачэння значэння, аманіміі

і сінаніміі і інш. У апошні час да пералічаных далучыліся задачы выву-

чэння спалучальнасці і частотнасці лексічных адзінак, пытанні семанты-

чнай дэрывацыі, праблемы лексічнай сістэмнасці, патрэба ў ідэаграфі-

чных апісаннях беларускай лексікі і інш.

Навука пра слоўнікавы склад мовы аб'ядноўвае некалькі галін.

Агульная лексікалогія разглядае самыя важныя праблемы кожнай нацы-

янальнай мовы. Прыватная лексікалогія вывучае лексіку канкрэтнай

мовы. Апісальная лексікалогія даследуе слоўнік пэўнай мовы ў дакла-

дна вызначаных храналагічных межах, яе называюць яшчэ сінхрані-

чная. Звычайна, тэрмін ужываецца ў адносінах вывучэння слоўнікавага

складу сучаснай мовы. Гістарычная лексікалогія вывучае развіццё

слоўніка ў гістарычным плане, яе называюць яшчэ дыяхранічнай. Апі-

сальная лексікалогія і гістарычная цесна звязаны паміж сабой: звесткі з

гісторыі фарміравання лексікі дапамагаюць правільна вызначаць законы

развіцця слоўнікавага складу, яго фарміраванне. Параўнальная (супа-

стаўляльная) лексікалогія вывучае лексіку дзвюх і больш моў адначасо-

ва.

Лексікалогія цесна звязана з іншымі раздзеламі мовазнаўства, якія

вывучаюць розныя аспекты слова: семасіялогіяй, анамасіялогіяй, этыма-

логіяй, стылістыкай, дыялекталогіяй, фразеалогіяй, лексікаграфіяй, са-

цыялінгвістыкай, псіхалінгвістыкай.

Семасіялогія, або семантыка вывучае пытанні, звязаныя са зна-

чэннем слова (мнагазначнасць слова, аманімію, сінанімію, антанімію), і

змены значэнняў слова. У першым выпадку семасіялогія ўключаецца ў

апісальную лексікалогію, а ў другім – у гістарычную лексікалогію. Ана-

масіялогія вывучае спосабы абазначэння і называння прадметаў і з'яў.

Этымалогія з’яўляецца адгалінаваннем гістарычнай лексікалогіі і вы-

святляе паходжанне слоў. Стылістыка вывучае спосабы выкарыстання

моўных сродкаў у залежнасці ад характару, умоў і мэты выказвання. Ды-

ялекталогія займаецца вывучэннем тэрытарыяльных гаворак, у тым

ліку іх слоўнікавага складу. Фразеалогія вывучае ўстойлівыя выразы –

іх узнікненне, значэнне і класіфікацыю. Устойлівыя выразы выступаюць

як цэласныя моўныя адзінкі, аналагічныя словам – лексічным адзінкам.

На гэтай падставе фразеалогія як навука збліжаецца з лексікалогіяй,

невыпадкова фразеалагізмы доўгі час вывучаліся ў курсе лексікалогіі.

Лексікаграфія вывучае тэарэтычныя асновы стварэння слоўнікаў

розных тыпаў, распрацоўвае практыку складання слоўнікаў.

Сацыялінгвістыка навука, якая даследуе праблемы, звязаныя з

сацыяльнай прыродай мовы, яе грамадскімі функцыямі і ўздзеяннем

сацыяльных фактараў на мову. Псіхалінгвістыка вывучае мову як

феномен псіхікі, маўленчую дзейнасць чалавека.

У курсе сучаснай беларускай мовы вывучаецца апісальная лексіка-

логія. Яна дае сінхронную характарыстыку лексікі ў цэлым, аднак у не-

каторых выпадках абавязкова закранае з’явы дыяхраніі (паходжанне

слоў, змены ў іх значэнні). Такім чынам, прадметам лексікалогіі з’яўля-

ецца лексічная сістэма, слоўнікавы склад мовы і асобнае слова як важная

адзінка гэтага складу.

Слова як адзінка мовы

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял

энцыклапедычнага даведніка «Беларуская мова: Энцыкл. / Беларус.

Энцыкл.; Пад рэд. А.Я. Міхневіча; Рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.

– Мн., 1994. – 655 с.».

Слова – асноўная намінатыўная адзінка, якая служыць у мове для

ўтварэння сказаў з мэтай перадачы інфармацыі.

Калі разглядаць як зыходную адзінку мовы сказ, то словы з'яўля-

юцца тымі яго галоўнымі часткамі, з дапамогай якіх мы вылучаем у сва-

ёй свядомасці паняцці, абазначаем іх і аб'ядноўваем у межах гэтай больш

буйной адзінкі мовы – сказе. Але ў любым выпадку мы ўяўляем слова як

своеасаблівую вось, вакол якой упарадкоўваецца і працуе ўвесь механізм

нашай мовы. Сапраўды, больш дробныя за словы адзінкі мовы (фанемы,

склады, марфемы) вылучаюцца менавіта ў складзе слова, а больш

буйныя (словазлучэнні, сказы) утвараюцца са слоў. Але ў некаторых

мовах, напрыклад інкарпаруючых (чукоцкая, ніўхская, мовы паўночна-

амерыканскіх індзейцаў, у якіх адным гукавым комплексам афармляецца

цэлы сказ). Таму даць агульнае для ўсіх моў азначэнне слова немагчыма.

Больш рацыянальным з'яўляецца характарыстыка і апісанне слова

ў межах адной мовы ці групы роднасных моў. У сучасным мовазнаўстве

ў сувязі з даволі паслядоўным размежаваннем мовы і маўлення

вылучаюць і адпаведныя гэтым з'явам адзінкі. На лексічным узроўні

вылучаецца слова, ці лексема, як моўная адзінка, якой у маўленні адпа-

вядае словаўжыванне. Усе словы належаць да абстрактных абагульненых

адзінак, кожная з якіх рэалізуецца ў маўленні цэлым шэрагам сваіх

варыянтаў, ці словаўжыванняў. Апошнія прадстаўляюць тую

канкрэтнасць, якую мы ўспрымаем сваімі органамі пачуццяў (слыхам,

зрокам). Гэта канкрэтнасць паддаецца ў большасці выпадкаў пэўным

азначэнням, таму што выражаецца матэрыяльна ў выглядзе гукаў (у

вусным маўленні) ці літар і іх сукупнасцей (на пісьме). У адносінах да

пісьма словаўжыванне вызначаецца звычайна як літара ці сукупнасць

літар, якія знаходзяцца паміж двума прагаламі (прагалам і знакам пры-

пынку, знакамі прыпынку) радка тэксту. Адпаведна ў вусным маўленні

словаўжываннем з'яўляецца гук ці сукупнасць гукаў, паміж якімі магчы-

мы паўзы і нельга ўставіць іншыя гукі. Прыведзеныя азначэнні сло-

ваўжывання, зразумела, не з'яўляюцца вычарпальнымі, таму што тут улі-

чваецца толькі фармальны бок адзінкі маўлення. Тым не менш для па-

дзелу тэксту на словаўжыванні, на зыходныя намінатыўныя адзінкі такі

падыход даволі шырока выкарыстоўваецца ў мовазнаўстве, у прыва-

тнасці ў прыкладной лінгвістыцы. Значыць, у любым тэксце налічваецца

столькі словаўжыванняў, колькі ў ім асобных літар і іх сукупнасцей, раз-

мешчаных паміж інтэрваламі тэксту. Прамежкавай адзінкай паміж

словаўжываннем і словам з'яўляецца словаформа, якая аб'ядноўвае ў

сваім складзе аднолькавыя словаўжыванні, якія ва ўсім супадаюць. Сло-

ваформы з адным і тым жа коранем і супадаючымі граматычным і лексі-

чным значэннямі аб'ядноўваюцца ў больш буйныя і абстрактныя адзінкі

– словы.

Але ў маўленні сустракаецца даволі шмат прыкладаў, якія не да-

зваляюць вырашаць вечную для мовазнаўства праблему слова. Да такіх

прыкладаў належаць несупадаючыя, або суплетыўныя, формы слоў

(параўнайце: чалавек – людзі, я – мы, ён – яго і г. д.), розныя словаўтва-

ральныя формы (параўнайце: стол – столік, хата – хаціна і г. д.), а та-

ксама шматлікія выпадкі полісеміі слова, якую не заўсёды проста адро-

зніць ад аманіміі. Словаўжыванні прадстаўлены ў пісьмовых тэкстах і ў

вусным маўленні, а словы ў шматлікіх філалагічных (перакладных, тлу-

мачальных, арфаграфічных і інш.) слоўніках.

Слова разглядаецца і вывучаецца моваведамі з розных пунктаў по-

гляду. Да яго можна падыходзіць і як да адносна самастойнай адзінкі, і

як да элемента моўнай сістэмы. Нашай свядомасці словы дапамагаюць

вылучаць у знешняй рэчаіснасці адпаведныя прадметы, дзеянні, пры-

кметы, з'явы, абазначаць і абагульняць іх праз адпаведныя паняцці і ад-

начасова даволі тонка іх чляніць. Слова (галоўная намінатыўная і стру-

ктурная адзінка мовы) суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення –

паняццем. Праз паняцце слова звязваецца са знешняй рэчаіснасцю і тым

самым выконвае сваю намінатыўную функцыю. У аснове значэння

практычна ўсіх знамянальных слоў ляжыць паняцце, у якім абагульнена

адлюстроўваюцца адпаведныя прадметы і з'явы навакольнага свету. У

любым выпадку слова і паняцце – катэгорыі ўзаемазалежныя, і сутнасць

іх немагчыма вызначыць адно без аднаго. Арганічныя сувязі паміж імі

выразна праяўляюцца ў імкненні слова як мага дакладней і паўней ува-

собіць у сабе адпаведнае паняцце. Эфектыўнасць нашага маўлення непа-

срэдна залежыць ад таго, наколькі ўдала мы выказваем свае паняцці сло-

вамі.

Зразумела, слова не служыць адзінай формай выражэння паняццяў,

якія ўвасабляюцца і ў розных няслоўных знаках (параўнайце: малюнкі,

схемы, формулы, музычныя ноты і інш.). Але падобныя знакі

характэрны толькі для выражэння спецыфічных паняццяў, а словы

здольны перадаваць думкі аб самых розных сферах жыцця і дзейнасці

чалавека. Словы гнутка прыстасоўваюцца да адпаведных катэгорый мы-

слення.

У мове параўнальна невялікая колькасць слоў дзякуючы таму, што

слова можа называць паняцце (усіх зайцаў мы называем адным словам, а

не кожнага асобна). Паняцце – гэта вынік адлюстравання і абагульнення

ў свядомасці чалавека істотных прымет і ўласцівасцей асобных прадме-

таў і з’яў рэчаіснасці.

Не называюць паняццяў службовыя словы (прыназоўнікі, злучнікі,

часціцы), выклічнікі і займеннікі. Яны выражаюць пачуцці, адносіны.

Уласныя імёны і прозвішчы людзей хоць і выконваюць намінатыўную

функцыю, але не называюць паняццяў.

Паняцці ўзнікаюць і выпрацоўваюцца пры дапамозе слоў. Значэнне

і слова – катэгорыі лінгвістычныя, паняцце – катэгорыя лагічная, сувязь

паміж імі самая цесная.

Слова ў мове выконвае шэраг функцый. Да ліку асноўных можна

аднесці: 1) узнаўленне ў маўленні лексічнай адзінкі, яе актуалізацыя,

2) камунікатыўная – служыць сродкам зносін і паведамлення, 3) наміна-

тыўная – служыць найменнем прадмета, 4) эстэтычная – служыць сро-

дкам мастацкай выразнасці.

У слове вылучаюць два бакі: план выражэння, ці знешняя форма, і

план зместу, ці значэнне, унутраны бок слова. Гучанне слова – гэта яго

знешні бок, форма. Значэнне слова – гэта суаднесенасць яго гукавой аба-

лонкі з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці, унутраны бок, змест.

Форма і змест слова знаходзяцца ў непарыўным адзінстве. Сувязь

паміж гэтымі бакамі ў пэўны перыяд існавання мовы можа быць матыва-

ванай, калі адчуваецца прымета, што ляжыць у аснове назвы (парэчкі,

смуродкі, дзярач, галень) і нематываванай (зіма, белы, столь, даць).

Самастойнае слова заўсёды мае рэальны змест, які звычайна назы-

ваюць яго лексічным значэннем. Лексічнае значэнне слова – гэта яго

суаднесенасць з тымі ці іншымі з’явамі або прадметамі рэчаіснасці, ха-

рактарызуе кожнае асобнае слова, адрознівае змест кожнага слова ад

іншых слоў. Але кожнае самастойнае слова па граматычных законах

мовы можа ўступаць у розныя адносіны з іншымі словамі, яно мае не то-

лькі лексічнае, але і граматычныя значэнні. Граматычнае значэнне –

гэта тыя агульныя значэнні, якія ўласцівы розным разрадам слоў у мове і

на аснове якіх гэтыя разрады вылучаюцца. Граматычныя значэнні выра-

жаюцца пры дапамозе канчаткаў, націску, суфіксаў, прыставак. Лексічнае

і граматычнае значэнне ў слове цесна звязаны паміж сабой. Са зменай

лексічнага значэння адбываюцца змены ў граматычнай характарыстыцы

(залаты гадзіннік, залаты характар). Слова бытуе ў выглядзе набору

словаформ, што супадаюць па лексічным значэнні, а адрозніваюцца гра-

матычнымі. Такое мноства словаформаў называецца лексемай.