Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Класіфікацыя гукаў маўлення і яе прынцыпы

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял дапаможніка

«Сцяцко П.У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. – Гродна: ГрДУ,

2001. – 231 с.».

2.5.1 Зычныя гукі і прынцыпы іх класіфікацыі

Зычных гукаў у беларускай мове 39. Гэта гукі несвабоднага

ўтварэння, з моцным струменем выдыхaемага паветра, звычайна нескла-

даўтваральныя. Пры іх класіфікацыі ўлічваюцца наступныя прынцыпы: I

– палаталізацыя, II – танальнасць, III – месца ўтварэння, IV – спосаб

утварэння, V – працягласць.

I. Паводле наяўнасці ці адсутнасці палаталізацыі зычныя быва-

юць мяккія і цвёрдыя. Мяккія зычныя – гукі, якія, акрамя сваёй асноў-

най артыкуляцыі, маюць і дадатковую – палаталізацыю, калі сярэдняя ча-

стка спінкі языка паднятая да цвёрдага паднябення (у выніку гэтага змя-

няецца форма ротавага рэзанатара і павышаецца тон і шум гука); гэтую

дадатковую артыкуляцыю часам называюць ётавай артыкуляцыяй, або

«і»-падобнай (падобнай да вымаўлення гукаў [j], [і]).

Гукі, якім уласцівая палаталізацыя, называюцца палаталізаваны-

мі, або мяккімі (дакладней – памякчонымі). А гук [j] – толькі мяккі

(таму яго называюць палатальным), бо мяккасць – гэта яго асноўная

артыкуляцыя.

Цвёрдыя зычныя – гукі, пры вымаўленні якіх, акрамя асноўнай,

ёсць дадатковая артыкуляцыя – велярызацыя: задняя частка спінкі языка

падымаецца да мяккага паднябення (у выніку тон і шум рэзка зніжаюц-

ца). Зычныя, якім уласцівая велярызацыя, называюцца цвёрдымі, або ве-

лярызаванымі. Гукі [ж], [дж], [р], [ч], [ш], [ц] (не ўтвораны з [т]) не ма-

юць адпаведных мяккіх, яны зацвярдзелыя. Большасць цвёрдых і мяк-

кіх зычных складаюць пары.

II. Паводе танальнасці (ступені гучнасці) зычныя падзяляюцца на

дзве групы: санорныя і шумныя. 1) Санорныя зычныя ўтвараюцца з

перавагай голасу над шумам, акустычна яны больш блізкія да галосных.

Гэтая блізкасць выяўляецца ў наступным: а) санорныя не аглушаюцца на

канцы слова і перад глухімі; б) глухія зычныя перад імі не азванчаюцца,

а застаюцца нязменнымі, як і перад галоснымі; в) санорныя не маюць

сабе парных глухіх. Санорных гукаў 11: [р], [м], [м'], [н], [н'], [л],[л'], [й],

[ў], [в], [в'].

2) Шумныя зычныя – гэта: а) гукі, які складаюцца з шуму і гола-

су з перавагай шуму – звонкія; б) гукі, якія не маюць у сваім складзе го-

ласу, а толькі шум – глухія. Большасць звонкіх і глухіх утвараюць пары

па звонкасці глухасці:

[з], [з'], [д], [б], [б'], [дз], [дз'], [дж], [г], [г'], [ж], [ γ ], [ γ' ]

[с],[с'], [т], [п], [п'], [ц], [ц'], [ч], [к], [к'], [ш], [х], [х'], [ф], [ф'].

ІІІ. Паводле ўдзелу органаў вымаўлення і месца ўтварэння

(інакш – артыкуляцыі актыўнага органа маўлення) зычныя падзяляюцца

на: 1) губныя, 2) язычныя.

Губныя ўтвараюцца: а) шляхам збліжэння ніжняй губы з верхняй і

імгненным размыканні: [б], [б'], [м], [м'], [п], [п'], [ў] называюцца губна-

губнымі, або білабіяльнымі (лац. bi(s) 'двойчы' і labialis 'губны'). Гукі,

утвораныя пры збліжэнні ніжняй губы з верхнімі зубамі; называюцца гу-

бна-зубнымі, або лабія-дэнтальнымі (лац. labium 'губа' і dentis 'зуб'):

[в], [в'], [ф], [ф'].

Язычныя ўтвараюцца пры актыўнай артыкуляцыі языка яго адпа-

веднай часткі, у сувязі з чым іх падзяляюць на пярэднеязычныя, сярэдне-

язычныя і заднеязычныя.

Пярэднеязычныя ўтвараюцца збліжэннем або змыканнем пярэд-

няй часткі і кончыка языка з зубамі, зубамі і альвеоламі ці альвеоламі.

Асабліва рухомы тут кончык языка, ён можа займаць рознае становішча

ў адносінах да пасіўных органаў ротавай поласці – зубоў (верхніх і ні-

жніх), альвеолаў і паднябення: [з], [з'], [с], [с'], [ц], [ц'],[дз], [дз'], [ж], [ш],

[ч], [дж], [л], [л'], [р], [д], [т].

Пры вымаўленні гукі [ж], [ш], [ч], [дж] набываюць шыпячае адцен-

не, таму іх называюць шыпячымі. Зычныя [з], [з'], [с], [с'], [ц], [ц'],[дз],

[дз'] набываюць свісцячае адценне і назывюцца свісцячымі.

Сярэднеязычныя ўтвараюцца збліжэннем сярэдняй часткі языка з

цвёрдым паднябеннем; такім у беларускай і рускай мовах ёсць гук [j]. З

улікам пасіўнага маўленчага органа – паднябення (цвёрдага) іх называ-

юць сярэднепаднябеннымі, або палатальнымі (лац. palatum 'паднябен-

не').

Заднеязычныя вымаўляюцца пры збліжэнні або змыканні задняй

часткі спінкі языка з мяккім паднябеннем. Гэта гукі [г], [г'], [к'], [к], [х'],

[х], [γ], [γ'].

IV. Паводле спосабу ўтварэння зычныя бываюць: а) змычна-выбу-

хныя, б) шчылінна-працяжныя, в) змычна-шчылінныя (злітыя, афрыка-

ты); г) змычна-праходныя, д) вібранты. Пры характарыстыцы зычных

паводле спосабу ўтварэння ўлічваецца як іх артыкуляцыйная адметнасць

(змыканне органаў маўлення ці набліжэнне іх адзін да аднаго, утвара-

ючы шчыліну), так і акустычная (слыхавое ўражанне).

Змычныя (выбухныя) ўтвараюцца пры поўным змыканні органаў

маўлення і імгненным разрыве змычкі, у выніку чаго ўзнікае выбух. Гэта

[б], [б'], [д], [т] [п], [п'], [к], [к'], [г], [г'].

Шчылінныя (шчылінна-працяжныя) гукі ўтвараюцца пры

набліжэнні актыўнага органа маўлення да пасіўнага; праз утвораную імі

шчыліну праходзіць паветра, трэцца аб яе сценкі; гэтыя гукі можна пра-

цяжна вымавіць, таму іх называюць працяжнымі (у адрозненне ад

імгненных), а таксама фрыкатыўнымі (лац. fricare 'церці'). Гэта гукі [в],

[в'], [ф], [ф'], [з], [з'], [ў], [j], [ж], [ш], [с], [с'], [γ], [γ'], [х], [х'].

Змычна-шчылінныя гукі (афрыкаты ад лац. affricata

'прыцёртая') утвараюцца складанай артыкуляцыяй: спачатку органы маў-

лення змыкаюцца, а затым плаўна размыкаюцца, утвараючы шчыліну,

праз якую праходзіць выдыхaнае паветра, тручыся аб яе сценкі. Гэтыя

складанай артыкуляцыі гукі маюць змычную пачатковую фазу

(экскурсію) і шчылінную канцавую фазу (рэкурсію); яны складаюцца з

двух гукаў, злітых у адзін, на што паказвае і літарнае абазначэнне

некаторых з іх у беларускай, польскай і іншых мовах. Аднак гэтыя

злітыя гукі маюць артыкуляцыю аднаго гука, а не двух: [дз], [дз'], [дж],

[ц], [ц'], [ч].

Змычна-праходныя зычныя – гукі, пры ўтварэнні якіх адны орга-

ны маўлення змыкаюцца, а іншыя ўтвараюць праход для струменю паве-

тра; выдыханае паветра можа разрываць змыканыя органы і праходзіць у

поласць носа, як пры вымаўленні гукаў [м], [м'], [н], [н'], або не разры-

ваць іх, свабодна праходзячы па баках языка, як пры ўтварэнні гукаў [л],

[л']. У адпаведнасці з артыкуляцыяй гэтыя гукі называюцца насавымі,

або назальнымі (лац. nazalis насавы) ці бакавымі, або латэральнымі

(лац. lateralis 'бакавы'). Бакавыя называюць таксама ротавымі (утвара-

юцца ў поласці рота, а не носа).

Вібранты (дрыжачыя) (лац. vibrans, vibrantis 'дрыготкі') – зычныя

гукі, якія ўзнікаюць як вынік вібрацыі артыкуляцыйнага органа (пярэд-

няй часткі спінкі языка або увулы (язычка). Да вібрантаў належыць [p].