Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Безасабовыя дзеясловы

Безасабовыя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое адбываецца як

бы само па сабе, без дзеючай асобы або прадмета. Яны з'яўляюцца выка-

знікам у неасабовых сказах, у якіх няма дзейніка: У той год з вясны ве-

льмі дажджыла (Сач.). Парыць, вельмі парыць (Сач.). Паволі святлела

(I.М.).

Безасабовыя дзеясловы не змяняюцца па асобах, г. зн. не маюць ка-

тэгорыі асобы. Яны ўжываюцца ва ўсіх формах часу абвеснага ладу, але

найбольш характэрныя для іх формы цяперашняга і прошлага часу. У

цяперашнім (будучым простым) часе безасабовыя дзеясловы супадаюць

(аманімічныя) з формай 3-й асобы адзіночнага ліку, а ў прошлым – з фо-

рмай ніякага роду: світае, днее, звечарэе; світала, днела, звечарэла.

Безасабовыя дзеясловы могуць мець форму ўмоўнага ладу і інфінітыва:

світала б, падмарожвала б; пачне світаць, стала падмарожваць.

Безасабовыя дзеясловы пераважна абазначаюць: з'явы прыроды:

вечарэе, днее, світае, марозіць, змяркаецца; фізічны і псіхічны стан

чалавека ці іншай жывой істоты: нездаровіцца, калоціць, нядужыцца,

дыхаецца, працуецца, верыцца, думаецца, жадаецца; магчымасць,

неабходнасць дзеяння і г. д.: прыйшлося (лічыцца), спатрэбіцца

(праверыць), пашчаслівіцца (прыехаць), трапляецца (паглядзець);

дзеянне невядомай або стыхійнай сілы: нясе, шанцуе, цягне, замяло

(снегам), зацерушыла (лісцем).

Безасабовыя дзеясловы могуць быць незваротныя і зваротныя.

Сярод незваротных дзеясловаў выдзяляюцца: уласна безасабовыя дзе-

ясловы: вечарэе, світае, днее, марозіць; асабовыя дзеясловы, якія ўжы-

ваюцца са значэннем безасабовых; параўн.: Пахне вільгаццю, нейкімі

рачнымі водарасцямі (Сач.) і Пахне восень бульбаю, кмінам і цыбуляю,

перагрэтай лебядой, мутнаватаю вадой (Панч.). Некаторыя безасабо-

выя дзеясловы гэтай падгрупы адрозніваюцца значэннем ад адпаведных

асабовых; параўн.: Рыбак цягне сетку і Цягне вільгаццю. Звініць званок і

Звініць у галаве.

Безасабовыя зваротныя дзеясловы складаюць шматлікую групу.

Яны ўтвараюцца ад незваротных асабовых (галоўным чынам неперахо-

дных) дзеясловаў у форме 3-й асобы адзіночнага ліку далучэннем по-

стфікса -ся. Пры гэтых безасабовых дзеясловах звычайна ўжываецца

залежнае слова ў давальным склоне (давальны адрасата): Маладзейшым

не сядзелася (Кр.). Такога залежнага слова пры безасабовым зваротным

дзеяслове можа і не быць, калі асоба, да якой адносіцца дзеянне, вядома

з кантэксту або ўяўляецца абагульнена: У маладосці рэдка здараецца,

каб не спалася, хіба толькі ў часы цяжкіх перажыванняў, гора (Шам.).

У беларускай мове ўжываюцца ўстойлівыя звароты, якія складаюц-

ца з безасабовага дзеяслова брацца, прыназоўніка на і назоўніка ў віна-

вальным склоне. Дзеяслоў брацца мае тут значэнне наступлення, пачатку

таго, што абазначана назоўнікам. З гэтым дзеясловам ужываюцца

пераважна назоўнікі, якія абазначаюць з'явы прыроды: Бралася на ма-

роз. Бярэцца на вясну (на зіму, на світанне, на дзень, на ноч і г. д.). Блі-

зкія да гэтых структурай словазлучэнні з безасабовымі дзеясловамі зай-

мацца, збірацца: Займаецца на світанне (на золак, на дзень). Збіраецца

на дождж (на навальніцу).