Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Якасныя прыметнікі маюць ступені параўнання – вышэйшую і най-

вышэйшую. Утвараюцца дзве формы ступеней параўнання – простая

(сінтэтычная) і складаная (аналітычная).

Прыметнікі вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання ма-

юць у беларускай мове поўную форму, змяняюцца па родах, склонах і лі-

ках.

Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання абазначаюць прымету,

якая ўласціва аднаму прадмету ў большай ці меншай ступені ў параўнан-

ні з іншымі. Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца

пры дапамозе суфіксаў -эйш-, -ейш-, -ш-, якія далучаюцца да асновы

прыметніка, і з'яўляецца поўнай зменнай формай: мудры – мудрэйшы,

светлы – святлейшы (святлейшага, святлейшаму і г. д.). Суфікс -ш- да-

лучаецца да суплетыўнай асновы: малы – меншы, добры – лепшы, кепскі

– горшы, вялікі – большы. Няма на свеце прыгажэйшага і мілейшага

краю, чым той, дзе ты нарадзіўся (Кір.).

Прыметнікі малодшы, старшы, утвораныя з дапамогай суфікса -ш-,

лексікалізуюцца і трацяць значэнне вышэйшай ступені параўнання. Звы-

чайна яны выступаюць як кампаненты тэрміналагічных спалучэнняў:

малодшы (старшы) навуковы супрацоўнік, малодшы (старшы) лейтэ-

нант. У рускай мове прыметнікі вышэйшай ступені параўнання – закас-

цянелая, нязменная форма, якая граматычным складам не адрозніваецца

ад прыслоўяў: мудрее, мудрей, светлее, светлей, веселей. Ужыванне ў

беларускай літаратурнай мове формаў тыпу лепей, дужэй, ясней як

прыметнікаў – адхіленне ад літаратурнай нормы; яны сустракаюцца ў

вершаваных творах, дзе вымагаюцца рытмікай і рыфмай: Лепей за ўсё

мне на свеце мясціна тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос (Кір.).

У беларускай мове ёсць якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць

простай формы вышэйшай ступені параўнання. Гэта прыметнікі, якія

абазначаюць стан чалавека (жывы, дарослы, нямы), колер прадметаў

праз адносіны да іншых прадметаў (бэзавы, вішнёвы, васільковы, ліловы,

залацісты), масць жывёл (вараны, гняды, буланы), знешнюю фізічную

прымету чалавека (барадаты, вусаты, кульгавы), прыметнікі з суфіксамі

-ав-, -іст-, -аўн-, -ат-, -к- (перадавы, сакаўны, шурпаты, ліпкі), якія

першапачаткова былі адноснымі, а зараз або канчаткова перайшлі ў яка-

сныя, або выступаюць і як якасныя, і як адносныя; параўн.: баявы зарад і

баявы хлопец; перадавая лінія фронту і перадавая работніца. Не ўтвара-

юць ступеней параўнання і якасныя складаныя прыметнікі: сінявокі, ча-

рнабровы, светла-сіні, бела-чырвоны.

Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца

спалучэннем прыметнікаў са словамі больш (болей), менш (меней):

больш моцны, больш дужы, менш вясёлы, меней салодкі. Складаная

форма вышэйшай ступені параўнання больш ужывальная, чым простая,

бо ўтвараецца практычна ад усіх якасных прыметнікаў.

Складаная форма вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў

можа выступаць як адзіна магчымая і як паралельная да простай; такія

формы найбольш ужывальныя ў пісьмовай мове.

Значэнне вышэйшай ступені якасці ў беларускай мове можа быць

выражана з дапамогай словазлучэнняў тыпу «прыметнік вышэйшай сту-

пені параўнання + назоўнік вінавальнага склону з прыназоўнікам за»:

мацнейшы за таварыша, святлейшы за сонца. У аднастайны посвіст

ветру ўрываліся гукі, мацнейшыя за вецер (Пестр.); з дапамогай параўна-

льных зваротаў са злучнікамі як, чым: Няма прыгажэйшай, як наша

Радзіма (М.Т.). Рыпнулі дзверы. Пачуліся з сенцаў мяккія і часцейшыя,

чым бывала, крокі (Ян.). І нараджаецца праўда, яшчэ болей цікавая ча-

самі, чым сама казка (К-с).

Да формы вышэйшай ступені параўнання могуць далучацца часці-

цы яшчэ, куды, якія маюць узмацняльнае значэнне: яшчэ дужэйшы, куды

смялейшы, яшчэ разумнейшы.

Прыметнікі найвышэйшай ступені параўнання абазначаюць гра-

нічную (самую высокую ці самую нізкую) ступень якасці, уласцівасці

прадмета: Найвялікшае шчасце – жыць для свайго народа. Простая фо-

рма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе пры-

стаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені

параўнання: званчэйшы – найзванчэйшы, весялейшы – найвесялейшы. I

вось смычок цалуе ціха струны, як быццам праганяе сон апошні, і

асцярожна выпытаць спрабуе, дзе песня найзванчэйшая ляжыць (Бур.).

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання можа ўтварацца ад

прыметнікаў прыставачна-суфіксальным спосабам: новы – найноўшы,

вялікі – найвялікшы.

Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца

спалучэннем прыметнікаў са словамі самы, найбольш, найменш: самы

прыгожы, самы шчаслівы, самы старанны, найбольш плённы, найменш

зразумелы. Самыя раннія – веснія воды, самыя познія – цені змяркання,

самыя лёгкія – шчасныя гады, самыя цяжкія – слёзы расстання, самыя

ціхія – сцежкі дубровы, самыя звонкія – родныя гукі, самыя чэрствыя –

крыўдныя словы, самыя чулыя – матчыны рукі (М. Т.). Ціхае шчасце сці-

пласці патрэбна нам для найбольш плённага назірання жыцця (Б.). А

нам жа ты матчынай мовай была, і самай прыгожай, і самаю мілай

(Бач.).

Значэнне найвышэйшай ступені якасці перадаецца і спалучэннямі

прыметнікаў з прыслоўямі вельмі, надта, надзвычай: вельмі руплівы,

надта вясёлы, надзвычай здольны.

Для абазначэння гранічнай (самай высокай ці самай нізкай) ступені

якасці прадмета без параўнання з якасцю іншых прадметаў нярэдка вы-

карыстоўваецца простая форма вышэйшай ступені – форма элятыва (ад

лац. еlаtіvus 'узвышаны'): прыгажэйшы горад Еўропы – Мінск, стара-

жытнейшы горад, цікавейшы раман. Форма элятыва не характэрная для

беларускай літаратурнай мовы, ужыванне яе – парушэнне нормы. Ёй ад-

павядаюць формы найвышэйшай ступені параўнання: касцёл у Сар'і

самы высокі ў Беларусі; найстаражытнейшы горад; самы цікавы

раман.