Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Утварэнне дзеясловаў

Сярод усіх часцін мовы дзеяслоў валодае самым высокім слова-

ўтваральным патэнцыялам. На базе дзеяслова ўтвараюцца словы ўсіх

асноўных часцін мовы – назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі, дзеясловы.

Разнастайныя дзеяслоўныя формы пераходзяць у безасабова-прэдыка-

тыўныя словы, прыназоўнікі, часціцы.

Дзеясловы ўтвараюцца ад назоўнікаў, прыметнікаў, займеннікаў, лі-

чэбнікаў, прыслоўяў, выклічнікаў, гукапераймальных слоў і ад саміх дзе-

ясловаў пераважна шляхам марфалагічных (афіксальных) спосабаў

словаўтварэння: суфіксальнага, прыставачнага, постфіксальнага, прыста-

вачна-суфіксальнага, суфіксальна-постфіксальнага, прыставачна-постфі-

ксальнага, прыставачна-суфіксальна-постфіксальнага. Вельмі рэдка дзе-

ясловы ўтвараюцца шляхам складання.

Суфіксальным спосабам дзеясловы ўтвараюцца ад назоўнікаў,

прыметнікаў, рэдка – ад лічэбнікаў, займеннікаў, выклічнікаў ці гукапе-

раймальных слоў.

Ад назоўнікаў найбольш прадуктыўнае ўтварэнне дзеясловаў пры

дапамозе суфіксаў:

-ава-(-ява-): вапна – вапнаваць, група – групаваць, зіма – зімаваць,

лета – летаваць, крэдыт – крэдытаваць, дзень – дняваць, нікель – ніке-

ляваць;

-ізава(-ызава-), -ірава-(-ырава-): шпіталь – шпіталізаваць, дэталь

– дэталізаваць, догма – дагматызаваць; браня – браніраваць, афіша –

афішыраваць;

-і-(-ы-), -е-: воск – вашчыць, крухмал – крухмаліць, масла – масліць,

партызан – партызаніць, гаспадар – гаспадарыць, мох – імшыць; парах-

ня – парахнець, хмель – хмялець;

-ніча-: ліберал – ліберальнічаць, сталяр – сталярнічаць, гультай –

гультайнічаць.

Ад прыметнікаў прадуктыўнае ўтварэнне дзеясловаў пры дапамозе

суфіксаў:

-і-(-ы-): белы – бяліць, сіні – сініць, вясёлы – весяліць, кіслы – кі-

сліць, малады – маладзіць, хітры – хітрыць;

-е-(-э-): сівы – сівець, чорны – чарнець, ясны – яснець, багаты –

багацець, благі – блажэць, глухі – глушэць;

-ава-: мілы – мілаваць, мудры – мудраваць, люты – лютаваць, хі-

тры – хітраваць.

Дзеясловы, утвораныя суфіксальным спосабам ад іншых часцін

мовы, нешматлікія: ад лічэбнікаў: дваіць, траіць, чацвярыць, пяцярыць;

ад займеннікаў: якаць, тыкаць, выкаць; ад выклічнікаў і гукаперайман-

няў: ойкаць, айкаць, вохкаць, ахкаць, мяўкаць, кукарэкаць, гаўкаць, дзы-

нкаць.

Прыставачны спосаб пашыраны пры ўтварэнні дзеясловаў ад дзе-

яслоўных асноў. Найбольш прадуктыўныя наступныя прыстаўкі:

аб-(аба-, а-): абламаць, абысці, аб'ехаць, абмераць, абагнаць, аве-

яць;

ад-(ада-): ад'ехаць, аднесці, адшукаць, адпрацаваць, адабраць,

адагнаць;

вы-: выйсці, выехаць, выскачыць, вылушчыць, выхадзіць, выжыць;

да-: дабегчы, дайсці, даехаць, даплыць, дабудаваць, дайграць;

з-(с-, са-), за-: змыць, зрэзаць, спіліць, склеіць, сабраць, сагнаць;

зайсці;

на-: навучыць, намалаціць, наляцець, накіпець, наляпіць, накінуць;

неда-: недагаварыць, недагледзець, недаесці, недасаліць, неда-

спаць;

па-: паехаць, пайсці, пагаварыць, пакруціць, прэфікс па- можа да-

лучацца да прыставачных дзеясловаў: павыбіраць, пазбіваць, пазаво-

рваць, паадчыняць;

пад-(пада-): падкласці, падбіць, падляцець, падаслаць, пада-

ткнуць;

пера-: перайсці, пераехаць, пераляцець, перачытаць, перакіпець;

пра-: прабегчы, праскочыць, праплысці, правезці, прамаўчаць;

пры-: прыехаць, прыляцець, прыбегчы, прыбудаваць, прымірыць;

раз-(рас-, раза-): разліць, размарозіць, рассеяць, раскласці, раза-

млець;

у-(ува-): уехаць, увезці, убегчы, уплесці, ушыць, увагнаць, увабраць;

уз-(уза-, ус-): уз'ехаць, узысці, узбегчы, узарваць, ускінуць, ускалы-

хнуць.

Постфіксальным спосабам дзеясловы ўтвараюцца ад дзеясловаў

пры дапамозе толькі постфікса -ся(-ца, -цца): будавацца; сустракацца,

збірацца, валачыся, цягнуцца, красціся, круціцца, вітацца, журыцца, ту-

ліцца.

Прыставачна-суфіксальным спосабам дзеясловы ўтвараюцца ад

дзеяслоўных асноў і ад іншых часцін мовы (назоўнікаў, прыметнікаў, лі-

чэбнікаў і прыслоўяў). Пры гэтым спосабе выкарыстоўваюцца тыя са-

мыя прэфіксы і суфіксы, што і пры прэфіксальным і суфіксальным спо-

сабах словаўтварэння.

Ад дзеясловаў утвараюцца дзеясловы пераважна пры дапамозе

прыставак па-, пад-, пры-, раз-(рас-), уз-(ус-) і суфіксаў -ва-(-іва-, -ыва-):

паварушваць, пакалыхваць, пагрукваць, паігрываць; падпяваць, падсві-

стваць; прыгаворваць, прытупваць; разгульваць, раздумваць; узмахваць,

ускрыкваць.

Пры ўтварэнні дзеясловаў ад назоўнікаў і прыметнікаў найбольш

прадуктыўныя прыстаўкі а-(аб-, аба-), ад- (ада-); вы-, з-(с-, са-), за, пад-,

пры-, у- і суфіксы -і-(-ы-), -е-(-э-, -а-): акрыліць, аснежыць, акаталі-

чыць, ажывіць, абнавіць, абазначыць; адслаіць, аднавіць; выветрыць;

здрабніць, змякчыць, спрасціць, састарыць, спапялець, спалатнець; за-

прыгоніць, замшэць, занядужаць; паднавіць, падбольшыць, падахвоціць;

прыгубіць, прызямліць; узаконіць, усынавіць, упрыгожыць.

Ад лічэбнікаў і прыслоўяў прыставачна-суфіксальным спосабам

утвораны нешматлікія дзеясловы: раздвоіць, удвоіць, утроіць, удзеся-

цярыць, падвоіць, патроіць, перайначыць.

Суфіксальна-постфіксальным спосабам утвараюцца дзеясловы

ад назоўнікаў і прыметнікаў пераважна шляхам адначасовага далучэння

суфікса -і-(-ы-) і постфікса -ся: гняздзіцца, каласіцца, слязіцца, дзяцініц-

ца, петушыцца, лапушыцца, дзічыцца, скупіцца, кучаравіцца, храбрыц-

ца.

Прыставачна-постфіксальным спосабам дзеясловы ўтвараюцца ад

дзеяслоўных асноў. Найбольш часта постфікс -ся выступае ў спалучэнні

з прыстаўкамі а-(аб-, аба-), ад-(ада-), вы-, да-, з-(с-, са-), на-, раз-(раза-,

рас-): аступіцца, абазнацца; адгаварыцца, адаспацца; выгуляцца, выбе-

гацца, выспацца; дагаспадарыцца, дагуляцца; змовіцца, спрацавацца, са-

званіцца; нагаварыцца, нагасцявацца, наспявацца; раз'ехацца, разгарэц-

ца, раскрычацца.

Прыставачна-суфіксальна-постфіксальвым спосабам утвараюц-

ца дзеясловы ад назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў. Утварэнне дзе-

ясловаў ад назоўнікаў і прыметнікаў адбываецца з дапамогай прыставак

а-, вы-, пры-, раз-(рас-), у-, суфіксаў -ава-, -і-(-ы-) і постфікса -ся: ба-

нкрут – абанкруціцца, пагода – выпагадзіцца, распагодзіцца, хітры –

ухітрыцца. Такое ўтварэнне дзеясловаў абмежаванае.

Пры ўтварэнні дзеясловаў ад дзеяслоўных асноў пераважна ўжыва-

ецца прыстаўка пера-, суфікс -ва- і постфікс -ся; шаптаць – перашэ-

птвацца, гаварыць – перагаворвацца, пісаць – перапісвацца, свістаць –

перасвіствацца, міргаць – пераміргвацца, гукаць – перагуквацца.

Дзеясловы, утвораныя шляхам складання, сустракаюцца даволі

рэдка ў беларускай мове: самавызначацца, самаабслугоўвацца, самааку-

піцца, самазагарацца, самаўхіляцца, самакіравацца, відазмяняць, зло-

ўжываць, узаемадзейнічаць.

Дзеясловы вельмі рэдка пераходзяць у іншыя часціны мовы. Мо-

жна назваць адзінкавыя выпадкі пераходу дзеясловаў у мадальныя сло-

вы: відаць, здаецца, значыць, у часціцы: дай, давай, у выклічнікі: бывай,

здароў.