Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Поўныя і кароткія формы прыметнікаў

Якасныя прыметнікі ў беларускай мове ўжываюцца пераважна ў

поўнай форме. Поўныя ( членныя) прыметнікі ў назоўным склоне адзі-

ночнага ліку мужчынскага роду маюць канчатак -ы (-і): ясны, далёкі; жа-

ночага роду ая(-яя): вясёлая, сіняя; ніякага роду – ое, -ае(-яе): густое, сі-

няе, бязмежнае; у назоўным склоне множнага ліку – -ыя(-ія): далёкія,

бязмежныя. Поўныя прыметнікі скланяюцца. У сказе бываюць азначэн-

нем і выказнікам: Я чытаў гонкім соснам просты шчыры свой верш

(Бр.). У познюю восень вада пад мастом чыстая і халодная (К.Ч.). Поў-

ная форма якасных прыметнікаў у ролі выказніка – агульная норма для

ўсіх стыляў беларускай літаратурнай мовы: Як паэт Алесь Бачыла

шматгранны і своеасаблівы (Грах.). Жыццё, існаванне беларускай нацыі

без роднай мовы немагчымае (ЛіМ). Дзень гасцінны, мітуслівы, гаман-

лівы, каларытны. Доўга я блукаў шчаслівы сярод вуліц старажытных

Кароткія ( нячленныя) прыметнікі ў назоўным склоне адзіночна-

га ліку маюць нулявы канчатак у мужчынскім родзе: рад, повен, чуцён.

дуж, весел, смуцен; канчатак -а – у жаночым родзе: чутна, рада, шчаслі-

ва; -а не пад націскам і -о пад націскам – у ніякім родзе: дзіця рада, акно

чыста, добрае далёка чутно; -ы(-і) – у назоўным склоне множнага ліку:

рады, вясёлы, дарагі. Кароткія прыметнікі не скланяюцца, змяняюцца

толькі па родах і ліках. У сказе выконваюць функцыю выказніка: Стаў

чырван месяц круглаліцы (К-с). Даль імгліста, нерухома – не відна нічо-

га (К-с).

У беларускай мове ўжыванне кароткіх прыметнікаў абмежаванае:

яны сустракаюцца пераважна ў паэтычных творах, дзе іх выкарыстанне

вымагаецца рытмам і рыфмай: І люб і смуцен час прыгоды, калі душа

ўсяе прыроды з тваёю злучана душою (К-с). І ўсё мілагучна для слыху

майго: і звонкае «дзе» і густое «чаго» (Панч.).

Кароткую форму як агульную норму літаратурнай мовы маюць

прыналежныя прыметнікі ў назоўным і вінавальным склонах пры неаду-

шаўлёных назоўніках: братаў дыплом, сестрына кніга, жончына

паліто, чытаў сынава пісьмо. У кароткай форме, як правіла, выкары-

стоўваюцца прыметнікі, якія маюць значэнне стану: відзён, чуцён, паві-

нен; відна, чутна, павінна; відно, чутно, павінна; відны, чутны, павінны;

рад, рада (поруч з рады, радая): Старая ішла па абочыне. Сцежкай пад

вербамі. Радая, што халадок (Б.). Стол устаўлены багата, госцю я са-

рдэчна рад (Бял.).

Ад кароткіх прыметнікаў трэба адрозніваць сцягнутыя (усеча-

ныя) формы якасных прыметнікаў, якія з'явіліся ў выніку скарачэння

(адсячэння) апошняга склада канчатка поўнай формы; параўн.: буйныя

ветры і буйны ветры: сіняе і сіне: чорныя і чорны, Буйны ветры там

зложаць песню-быль (Т.). Забурліла сіне мора (Куп.). Спахмурнелі чорны

бровы (Куп.). У сказе такія прыметнікі з'яўляюцца азначэннямі. Усечаная

(злітая) форма прыметнікаў – жывая з'ява ў народных беларускіх гаво-

рках, яе маюць прыметнікі ўсіх разрадаў (якасныя, адносныя і прынале-

жныя) у форме жаночага роду адзіночнага ліку назоўна-вінавальнага

склону: дубова дошка, цагляна сцяна, летня ночка, смачну грушу, вясёлу

песню, ціху рэчку, чысту ваду.