Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Выклічнік як часціна мовы

Выклічнік – гэта клас слоў, з дапамогай якіх выражаюцца пачуцці,

волевыяўленні чалавека, яго эмацыянальна-валявая рэакцыя на з'явы і

падзеі навакольнай рэчаіснасці. Выклічнікі могуць перадаваць вялікі ды-

япазон пачуццяў і волевыяўленняў: радасць, захапленне, здзіўленне, су-

мненне, крыўду, абурэнне, іронію, запрашэнне, заклік і інш.

У сістэме часцін мовы выклічнік займае асобнае месца: гэта і не

самастойная, і не службовая часціна мовы. Адметнасць выклічніка як ча-

сціны мовы ў тым, што ён не мае намінатыўнага значэння: словы-выклі-

чнікі толькі выражаюць пачуцці, волевыяўленні, аднак не называюць іх.

Акрамя гэтага, выклічнікі – нязменныя словы, яны не маюць ніякіх гра-

матычных паказчыкаў, марфемна непадзельныя і не з'яўляюцца членамі

сказа. Не выконвае выклічнік у сказе і ніякіх службовых функцый, ана-

лагічных функцыям прыназоўніка, злучніка ці часціцы.

У той жа час выклічнікі – моўныя адзінкі, якія маюць пэўны змест

і зразумелыя носьбітам той ці іншай мовы. Гэтыя словы паддаюцца кла-

сіфікацыі паводле семантыкі і паходжання, могуць набліжацца да іншых

лексіка-граматычных разрадаў слоў па сінтаксічных функцыях.

Выклічнікі з'яўляюцца выразным моўным сродкам, аднак значэнне

многіх з іх выяўляецца толькі ў кантэксце, пры падтрымцы інтанацыі і

слоў, якія падкрэсліваюць іх семантыку, дакладна называючы пачуцці,

волевыяўленні. Выражаць самыя разнастайныя пачуцці могуць выклічні-

кі ай!, ой!, ах!, ох!, о!, аго!, ну!, эй!, эх! і інш.

Некаторыя выклічнікі здольныя перадаваць толькі якое-небудзь

адно значэнне. Напрыклад, выклічнік цыц выражае загад змоўкнуць, на

табе – здзіўленне, расчараванне: «Цыц вы, гультаі, хопіць скардзіцца!»

– зноў азваўся старшы (Маш.). Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, ... а

ён – на табе! На скрыпцы выігрывае (Куп.).

Як часціна мовы выклічнікі маюць свае граматычныя асаблівасці.

Уваходзячы ў склад сказа, яны часцей за ўсё не звязваюцца з іншымі чле-

намі сказа, выступаюць як сінтаксічна незалежныя адзінкі: Ох, слаўна з

дзядзькам ім жылося! (К-с). Акрамя таго, выклічнікі могуць мець сама-

стойнае інтанацыйнае афармленне і з'яўляцца своеасаблівым сродкам

перадачы эмацыянальна афарбаванай думкі: Ша! Хмарка, хмарка дара-

гая паўзе па небе з-за лясоў! (К-с). Адчуўшы кароткі пробліск задаваль-

нення, ён кінуў: «Айда?» (В.Б.).

Выклічнікі ўжываюцца пераважна ў пачатку сказа, і перамяшчэнне

іх у сказе амаль немагчымае.

Набываючы ў сказе намінатыўнае значэнне, выклічнікі набліжаюц-

ца да самастойных часцін мовы і выконваюць ролю розных членаў сказа:

дзейніка, выказніка, дапаўнення, азначэння, акалічнасці: Ляцела ўпартае

«алё» па правадах паштовых (М.К.). Там рыба – ого-го (Я.М.). У парка-

нах шулы, як салдаты, стаяць у струнку, зухаваты, башлык высокі, ша-

пкі косы, «ура!» гукнуць табе гатовы (К-с).

Некаторыя выклічнікі служаць базай для ўтварэння новых слоў –

дзеясловаў і назоўнікаў, што ўжываюцца звычайна ў размоўным стылі:

ахаць, аханне, развойкацца, развохкацца, люляць, люлянне і інш.