Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Ужыванне прыслоўяў у ролі іншых часцін мовы

Некаторыя прыслоўі пры пэўных умовах могуць ужывацца ў ролі

іншых часцін мовы. У такім выпадку яны страчваюць лексічнае значэнне

прыслоўя і набываюць значэнне адпаведнай часціны мовы. Пры гэтым

мяняецца сінтаксічная роля слова ў сказе.

Прыслоўі вакол, насустрач, побач, пасля, уздоўж, абапал, паблізу і

інш. могуць ужывацца ў ролі прыназоўнікаў. Параўн.: Пачынала днець,

ужо добра было відаць вакол (Хомч.) – Вакол руін некалькі старых клё-

наў, ліп, дубоў (Міс.); Лабановіч шпарка пайшоў насустрач, незвычайна

рады нечаканаму спатканню (К-с) – Насустрач першай зорцы змрок

краўся нацянькі (К-с); Побач былі градкі, зелянелі дрэвы (Хомч.) – По-

бач дзетдома расла старая бяроза (Каз.).

Прыслоўі могуць ужывацца ў ролі злучнікаў як, калі, ледзь.

Параўн.: Цяжка было ўявіць, як пройдзе гэтая ноч (Кул.) – Тут зямля як

зямля – беларуская шэрая глеба (Лук.); І калі ты ўжо сур'ёзным чалаве-

кам станеш? (Лыньк.) – Дзед любіць, калі яго хто доўга слухае (Лыньк.);

Каміны ледзь выглядалі з віхрастай саломы на стрэхах (К.Ч.) – Ледзь

бліснула такая думка, і... [Лялькевіч] увесь скалануўся, пачырванеў

(Шам.).

Значэнне часціц могуць набываць прыслоўі ужо, проста, роўна,

чыста, тут, там, яшчэ і інш. Параўн.: Вось ужо і сонейка зайшло, пту-

шкі сціхлі (Як.) – Ужо ў дзвярах Нічыпар азірнуўся (Асіп.); Дом быў на

ўзгорку, проста над ракой (Асіп.) – Бацька – панскі фурман – махнуў у

паветры даўжэзнай пугай, якая проста стрэламі заўсёды страляе

(Бяд.); З фермы на поле, нагружаныя роўна з коньмі белымі мяхамі,

паехалі дзве падводы (Пташ.) – Роўна праз дзве гадзіны сем хвілін

лектар згарнуў паперы і ўзяўся за акуляры, не падымаючы вачэй на

аўдыторыю (П.К.); Чыста вымытая падлога пахла аерам (Кул.) – Да

сягоння жыве памяць аб злым гэтым дусе на ўсёй чыста Украіне і на

Беларусі (Куп.); Ты тут? А я думаў, што цябе даўно тут няма (К.Ч.) –

Ну, тут дзеўка бягом да начальніка (Ракіт.); «Адтуль, адтуль заходзь –

там самая рыба ходзіць!» – раіць дзед (Лыньк.) – Як бы там ні было, а

праседзець цэлы дзень на возе нялёгка (Як.).

Прыслоўі могуць ужывацца ў ролі мадальных слоў напэўна, са-

праўды, бясспрэчна, безумоўна, магчыма і інш. Параўн.: Крайко, што

называецца, дзейнічаў заўсёды напэўна, ён не любіў працаваць прыблі-

зна, абы-як (Вад.) – У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сце-

жка (В.В.); Ва ўсёй постаці старога зубра было сапраўды нешта дзі-

кае, лясное, першабытнае (В.В.). – Сапраўды, конь быў нікуды не варты

(Тк.); Гэта стала магчыма дзякуючы вам (Кул.). – Выбачайце, пан афі-

цэр, калі я, магчыма, не так зразумеў вас... (Лыньк.).

Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану) Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў

Да самастойных часцін мовы адносіцца таксама група нязменных

слоў, якія ў адрозненне ад прыслоўяў абазначаюць не прымету дзеяння

ці якасць, а стан прыроды або чалавека. У безасабовых сказах такія сло-

вы выступаюць у ролі выказніка: Ранкамі было свежа і росна (I.М.). По-

тым нечакана насунулася хмара, пайшоў дождж, стала цёмна-цёмна

(Я.С).

Упершыню вылучыў гэтыя словы ў асобную групу акадэмік

Л.У. Шчэрба (артыкул «О частях речи в русском языке», 1928). Акадэмік

В.У. Вінаградаў у сваёй кнізе «Русский язык. Грамматическое ученне о

слове» (1947) даў іх усебаковы аналіз.

У лінгвістаў пакуль што няма адзінага погляду на гэту групу слоў:

канчаткова не вырашана пытанне вылучэння іх у асобную часціну мовы,

няма адзінай думкі наконт таго, які аб'ём мае гэта катэгорыя, якімі

шляхамі ідзе яе папаўненне. Гэтыя словы называюць безасабова-прэды-

катыўнымі словамі, словамі катэгорыі стану, прэдыкатывамі, прэдыка-

тыўнымі прыслоўямі. Аднак паралельнае ўжыванне прыведзеных тэрмі-

наў наўрад ці можна лічыць правамерным: прэдыкатыўныя прыслоўі –

гэта толькі частка слоў (хораша, чыста, рана), якія ўваходзяць у разрад

безасабова-прэдыкатыўных разам з былымі назоўнікамі (смех, грэх, со-

рам) і дзеясловамі (відаць, чуваць); тэрмін «прэдыкатыў» мае шырокае

значэнне – так звычайна называюць выказнік, у ролі якога могуць ужы-

вацца ўсе самастойныя часціны мовы. Найбольш прыдатныя – два тэрмі-

ны: безасабова-прэдыкатыўныя словы (улічваецца ў першую чаргу сінта-

ксічная функцыя гэтай групы слоў) і катэгорыя стану (падкрэсліваецца

лексічнае значэнне слоў).

Безасабова-прэдыкатыўныя словы могуць спалучацца з дзеяслоў-

най звязкай і інфінітывам, кіраваць назоўнікам або займеннікам: Яму

стала сорамна, і ён вырашыў адразу ж ехаць (Я.С). Ізноў я пішу не-

адкладныя пісьмы, што жыць без цябе немагчыма (М.Т.).

Дзеяслоўная звязка служыць для выражэння прошлага і будучага

часу, а таксама ўмоўнага ладу: было цёпла, было б цяплей, стане цёпла.

Словы катэгорыі стану абазначаюць:

псіхічны і фізічны стан чалавека або жывой істоты: прыемна, до-

бра, лёгка, весела, балюча, сумна, цяжка, страшна, трывожна, холадна,

цёпла;

стан прыроды або навакольнага асяроддзя: светла, ціха, горача,

цесна, утульна, чыста, цёмна, цёпла, холадна, зорна, месячна, ветрана,

сыра, брудна;

ацэнку якога-небудзь стану або становішча: далёка, блізка, хораша,

шкода, рана, позна;

меру чаго-небудзь: многа, мала, досыць, дастаткова, даволі;

мадальную ацэнку чаго-небудзь: можна, трэба, нельга, немагчы-

ма;

ацэнку чаго-небудзь з маральна-этычнага боку: сорам, ганьба,

грэх, страх, смех;

неадкладнасць дзеяння, якое павінна адбыцца: час, пара;

зрокавыя і слыхавыя ўспрыняцці: відаць, чуваць.

Безасабова-прэдыкатыўныя словы, як і якасныя прыслоўі, могуць

мець формы ступеней параўнання і формы са значэннем ацэнкі і меры,

якія ўтвараюцца, як і адпаведныя формы прыслоўяў: халадней, цяплей,

весялей, больш светла, менш утульна, найлягчэй, халаднавата, цёплень-

ка, добранька.